Кордава (горад)
Кордава | |||||
гішп. Córdoba | |||||
| |||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Андалюзія | ||||
Правінцыя: | Кордава | ||||
Кіраўнік: | José María Bellido[d] | ||||
Плошча: | 1255,24 км² | ||||
Вышыня: | 120 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 325 453 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 259,28 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 14000–14999 | ||||
Нумарны знак: | CO | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 37°53′24″ пн. ш. 4°46′48″ з. д. / 37.89° пн. ш. 4.78° з. д.Каардынаты: 37°53′24″ пн. ш. 4°46′48″ з. д. / 37.89° пн. ш. 4.78° з. д. | ||||
Кордава | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.cordoba.es/ |
Ко́рдава (па-гішпанску: Córdoba) — горад на поўдні Гішпаніі ў аўтаномнай супольнасьці Андалюзія, цэнтар аднайменнае правінцыі. месьціцца на схіле адгор’я Сьера-Марэна, на правым беразе Гвадальквіру, ва ўрадлівай, вельмі гарачай мясцовасьці, зьяўляецца сталіцай правінцыі Кордава. Горад заснаваны ў часы панаваньня Рыму. Сёньня Кордова зьяўляецца сучасным горадам сярэдніх памераў, з насельніцтвам у 321 тысячу чалавек. Стары горад зьмяшчае шмат помнікаў таго часу, калі Кордава была сталіцай Кордаўскага халіфату, які займаў амаль увесь Ібэрыйскі паўвостраў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кордава вядома з часоў фінікійскай калянізацыі. Паводле сьведчаньняў Страбона й Пталямэя, Кордава зьяўлялася цэнтрам племені турдэтанаў. У часы Другой Пунічнай вайны, то бок у 218—201 да н. э., горад быў захоплены рымлянамі. У 169 годзе да н. э. рымскі консул Марк Кляўдыюс Марцэл заснаваў лацінскую калёнію побач з ужо існуючымі ібэрыйскімі паселішчамі. Паміж 143 і 141 гадамі да н. э. горад быў абложаны Вірыятам. Рымскі форум, як вядома, існаваў у горадзе ў 113 годзе да н. э.
У часы панаваньня Юліюса Цэзара, Кордава была сталіцай рымскай правінцыі Бэтыка. Горад зьяўляецца месцам нараджэньня такіх вядомых людзей, як то філёзафа Сэнэкі, прамоўцы Сэнэкі Старэйшага й паэту Люкана. Пазьней горад стаў часткай Бізантыйскай імпэрыі (552—572), потым быў захоплены вэстготамі, якія занялі горад у канцы VI стагодзьдзя.
У 711 годзе горад апынуўся пад кіраваньнем арабаў. З 756 году Кордава была сталіцай Кордаўскага эмірату, а з 929 — Кордаўскага халіфату. У X стагодзьдзі дасягнула свайго росквіту, стала адным з цэнтраў асьветы й навук, калі мела да мільёну жыхароў, мноства палацаў, мячэтаў, караван-сараяў і была цэнтрам арабскай навукі, паэзіі й мастацтва. З распадам ў 1031 годзе Кордаўскага халіфату горад захоўваў самастойнасьць толькі да 1070 году, калі быў падпарадкаваны эмірам Сэвільлі. У пэрыяд Рэканкісты Кордава ў 1236 годзе перайшла пад уладу кастыльскіх каралёў[1].
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кордова (город в Испании) — артыкул у Вялікай савецкая энцыкляпэдыі
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кордава (горад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў