Аляксандар Македонскі
Аляксандар Македонскі Μέγας Ἀλέξανδρος | |
Македонскі цар | |
---|---|
![]() | |
Македонскі цар | |
Папярэднік | Філіп II Македонскі |
Наступнік | Аляксандар IV Македонскі, Філіп III Македонскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 20 або 21 ліпеня 356 да н. э., Пэла, Старажытная Македонія |
Памёр | 10 або 11 чэрвеня 323 да н. э., Бабілён |
Нашчадкі | Аляксандар IV Македонскі |
Дынастыя | Аргеады |
Жонкі |
Раксана Статэрыя II Парысатыда II |
Бацька | Філіп II Македонскі |
Маці | Алімпіяда Эпірская |
Аляксандар Македонскі (356 да н. э. — 323 да н. э.), таксама вядомы як Аляксандар ІІІ Вялікі (па-старажытнагрэцку: Μέγας Ἀλέξανδρος, Mégas Aléxandros) — старажытнамакедонскі цар, дзяржавы ў паўночнай частцы Старажытнай Грэцыі. Нарадзіўся ў Пэле ў 356 годзе да н. э. Да шаснаццаці гадоў Аляксандар навучаўся ў Арыстотэля. Ва ўзросьце трыццаці гадоў, ён стварыў адну з найбуйнейшых імпэрыяў старажытнага сьвету, якая прасьціралася ад Іянічнага мора да Гімалаяў. Ён быў непераможным ў баі, і лічыцца адным з самых пасьпяховых палкаводцаў у гісторыі[2].
Аляксандар стаў пераемнікам свайго бацькі, Філіпа II Македонскага, заняўшы ягоную пасаду ў 336 годзе да н. э. пасьля таго, як Філіп быў забіты. Пасьля сьмерці Філіпа, Аляксандар атрымаў у спадчыну моцнае царства й вопытнае войска. Ён быў узнагароджаны чынам генэрала Грэцыі й выкарыстоўваў гэты тытул, каб пачаць вайсковыя пляны бацькі да пашырэньня. У 334 годзе да н. э. ён уварваўся ў пэрсыдзка-кіраваную Малую Азію й пачаў сэрыю кампаніяў, якая доўжылася 10 гадоў. Аляксандар разьбіў уладара Пэрсіі ў шэрагу вырашальных баёў, у першую чаргу ў бітве пры Ісе й Гаўгамэлах. Пасьля ён зрынуў пэрсыдзкага цара Дарыя III і цалкам захапіў Пэрсыдзкую імпэрыю. У гэты момант ягоная імпэрыя распасьціралася ад Адрыятычнага мора да ракі Інд.
Імкнучыся дасягнуць «канца сьвету й Вялікага касьмічнага мора», ён уварваўся ў Індыю ў 326 годзе да н. э., але быў вымушаны павярнуць назад па патрабаваньні сваіх войскаў. Аляксандар памёр у Бабілёне ў 323 годзе да н. э., без выкананьня шэрагу заплянаваных кампаніяў, якія пачаліся з уварваньня ў Арабію. У першыя гады пасьля ягонай сьмерці, сэрыя грамадзянскіх войнаў разарвалі ягоную імпэрыю на часткі, у выніку чаго ў некалькіх рэгіёнах пачалі кіраваць ягоныя дыядохі, аляксандравы генэралы й нашчадкі.
Спадчына Аляксандра ўключае ў сябе культурную дыфузію, якая была спароджана ягонымі заваёвамі. Ён стварыў каля дваццаці гарадоў, якія насілі ягонае імя, асабліва добра вядомы горад Александрыя ў Эгіпце. Грэцкія паселішчы й распаўсюд грэцкай культуры на ўсходзе прывялі да стварэньня новай эліністычнай цывілізацыі, аспэкты якіх, праяўляліся ў традыцыях Бізантыйскай імпэрыі ў сярэдзіне XV стагодзьдзя. Аляксандар стаў легендарным, як клясычны герой Ахіл, і ён займае бачнае месца ў гісторыі і мітах аб грэцкай і нягрэцкай культурах. Ён стаў мерай, паводле якой вайсковыя кіраўнікі параўноўвалі сябе ва ўсім сьвеце.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паходжаньне й дзяцінства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аляксандр нарадзіўся ў 6-ы дзень старажытнагрэцкага месяц Гэкатамбаён, які, верагодна, адпавядае 20 ліпеню 356 да н. э., хоць дакладная дата не вядомая[3], у Пэле, сталіцы старажытнагрэцкага Каралеўства Македонскага[4]. Ён быў сынам цара Македонскага, Філіпа II і ягонай чацьвёртай жонкы, Алімпіяды, дачкі Нэапталема I, цара Эпіра[5]. Нягледзячы на тое, што ў Філіпа было сем ці восем жонак Алімпіяда была ягонай галоўнай жонкай на працягу некаторага часу, верагодна, у выніку нараджэньня Аляксандра[6].
У дзень, калі нарадзіўся Аляксандр, Філіп рыхтаваўся аблозе ў горадзе Патыдэя на паўвостраве Халкідыкі. У той жа дзень, Філіп атрымаў вестку, што ягоны генэрал Пармэніён разьбіў аб’яднанае ілірыйскае й паэоніяйскае войска, і што ягоныя коні пермаглі на Алімпійскіх гульнях. Было таксама адзначана, што ў гэты дзень, храм Артэміды ў Эфэсе, якое было адным з цудам сьвету, згарэў. Гэта прывяло да чуткі, што ён згарэў, таму што Артэміда была далёка, бо наведвала нараджэньне Аляксандра[7]. Такія легенды, магчыма, узьніклі ў часы калі Аляксандр быў царом, і, магчыма, дзеля таго каб узвысіць яго, што ён быў надзвычайным і велічным з моманту засьнітку.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Alexander of Macedon, 356–323 B.C.: a historical biography
- ^ Yenne, Bill (2010). «Alexander the Great: Lessons From History's Undefeated General». Palmgrave McMillan. ISBN 978-0-230-61915-9.
- ^ «The birth of Alexander the Great». livius.org.
- ^ Peter Green (1970), «Alexander of Macedon, 356-323 B.C.: a historical biography». University of California Press, p. xxxiii, ISBN 978-0-520-07165-0
- ^ Durant, Will (1966). «The Story of Civilization: The Life of Greece». Simon & Schuster. ISBN 0-671-41800-9.
- ^ Roisman, Joseph; Worthington, Ian (2010). «A Companion to Ancient Macedonia». John Wiley and Sons. p. 190. ISBN 1-4051-7936-8.
- ^ Bose, Partha (2003). «Alexander the Great's Art of Strategy». Crows Nest, N.S.W: Allen & Unwin. p. 21. ISBN 1-74114-113-3.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аляксандар Македонскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Аляксандар Македонскі на Open Directory Project
- Аляксандар Македонскі на сайце «Родовод»
- Аляксандар Македонскі на Encyclopedia channel
- Усё пра Аляксандра Македонскага
- Бітвы Аляксандра Македонскага