Перайсьці да зьместу

Гейман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Heyman
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Heimo + Mann
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гейман»

Гейман  — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Гайман або Гейман (Hayman, Heyman, Haymannus) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова гайм- (гейм-) паходзіць ад германскага haima, haimi 'айчына, месца жыхарства'[3], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад германскага man 'чалавек'[4]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Геймант (Гаймунт), Генрык, Індрых (Індрык). Адзначаліся германскія імёны Haimund, Henric (Heimirich), Hindrich (Heinrich).

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Hejmo (Hajmo), Hajman (Hajneman)[5], Hainrich (Heinricus, Hinricus, Hyndrzyk, Indrzych), Draheim, Gerlachsheim[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Sawka Heyman — pryhonnik. Syny: Chalimon, Alexey, Kondrasz (1722 год)[7]; p. Adam Heyman… pan Jerzy Heyman (5 кастрычніка 1765 году)[8].

Гейманы (Hejman) — літоўскі шляхецкі род зь Мерачы[9].

  1. ^ Städe- und urkundenbücher aus Böhmen. — Leipzig und Wien, 1892. S. 263.
  2. ^ Regesta diplomatica nec non epistolaria Bohemiae et Moraviae. Pars 3. Annorum 1311—1333. — Pragae, 1890. P. 97, 165, 834, 844, 908, 930.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 97.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 244.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 98.
  7. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 27. — Витебск, 1898. С. 292.
  8. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 7. Акты Городненского гродского суда. — Вильна, 1874. С. 410, 412.
  9. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 281.