Генрых Вагнер
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вагнер (неадназначнасьць).
Генрых Вагнер | |
Дата нараджэньня | 2 ліпеня 1922 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 15 ліпеня 2000 (78 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | кампазытар |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускі саюз кампазытараў[d] |
Узнагароды |
Ге́нрых Матусавіч Ва́гнер (2 ліпеня 1922, Жырардаў, Польшча — 15 ліпеня 2000, Менск, Беларусь) — беларускі савецкі кампазытар, музыка, пэдагог. Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларускай ССР (1963), народны артыст Беларускай ССР (1988), ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларускай ССР(d) (1976). Прафэсар (1988).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў заможнай сям’і музыкі. Скончыў музычную школу ў Варшаве. З 1933 року навучаўся ў Варшаўскім музычным інстытуце імя Станіслава Манюшкі(d), з 1936 року — у Варшаўскай кансэрваторыі(d) па клясе фартэпіяна. У часе нападу нацысцкай Нямеччыны на Польшчу мешкаў пад Пінскам, пры пераходзе савецкай мяжы быў затрыманы. Працаваў на тартаку пад Баранавічамі, на будаўніцтве чыгункі. Дзякуючы зьбегу абставінаў трапіў у Мазыр, адкуль трапіў у Беларускую дзяржаўную кансэрваторыю імя Луначарскага (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі).
З пачаткам нямецка-савецкай вайны зьехаў у эвакуацыю ў Саратаў. З 1943 року працаваў канцэртмайстрам у філярмоніі Сталінабаду, удзельнічаў у Першым франтавым тэатры Таджыцкай ССР пад кіраўніцтвам Георгія Менглета акампаніятарам і салістам. Па вайне вярнуўся ў Беларускую кансэрваторыю; у 1948 скончыў навучаньне па клясе фартэпіяна Рыгора Шаршэўскага, у 1954 — па клясе кампазыцыі Анатоля Багатырова.
У 1947 року ажаніўся з акторкай Беларускага драматычнага тэатру імя Янкі Купалы Тацянай Аляксеевай(d).
Працаваў канцэртмайстрам Беларускага радыё. З 1962 — выкладчык катэдры музычнага выхаваньня ў Менскім пэдагагічным інстытуце. Сябра Саюзу кампазытараў БССР з 1949 року; у 1963—1973 — адказны сакратар кіраўніцтва Саюзу кампазытараў.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар:
- першай беларускай тэлеопэры «Ранак» (1967);
- опэры «Сьцежкаю жыцьця» (1977);
- балетаў «Падстаўная нявеста» (1958), «Сьвятло і цені» (1962), «Пасьля балю» (1967);
- вакальна-сымфанічных паэмаў «Вечна жывыя» (1959), «Героям Бярэсьця» (1975), «Чытаючы Васіля Быкава» (1989);
- 3-х сымфоніяў (1970, 1992, 1995);
- канцэртаў з аркестрам — для фартэпіяна (1964, 1977, 1981), для віялянчэлі (1975), для клявесыну (1982), для скрыпкі (1985), для цымбалаў з аркестрам народных інструмэнтаў (1985);
- камэрных-інструмэнтальных ансамбляў;
- п’есаў на беларускія тэмы (1952);
- санатыны (1953);
- танца-скерца (1965);
- музычных карцінак (1966);
- вакальнай нізкі «Настроі» (словы Барыса Дубровіна, 1968);
- хораў, рамансаў, песьняў ды інш.
Аўтар музыкі да кінафільмаў і тэлеспэктакляў:
- 1966 — Чужое імя
- 1967 — І ніхто іншы
- 1967 — Ранак (тэлеопэра паводле раману «Калі зьліваюцца рэкі» Петруся Броўкі)
- 1969 — Мы з Вульканам
- 1969 — Ткачы (тэлеспэктакль)
- 1970 — Ненаўмыснае каханьне
- 1971 — Палянэз Агінскага
- 1973 — І сьмех, і грэх (тэлевізійны)
- 1978 — Тэатар купца Япішкіна (тэлеспэктакль)
А таксама да тэлевізійных і дакумэнтальных фільмаў «Генэрал Пушча» (1967) і «Лісты ў неўміручасьць» (1970).
Прэміі і ўзнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларускай ССР (1963)
- Ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларускай ССР (1976)
- Народны артыст Беларускай ССР (1988)
- Ордэн Дружбы народаў
- Ордэн „Знак Пашаны“
- мэдаль Францішка Скарыны
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аладава, Р. М. Вагнер Генрых Матусавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: 1994 Т. 2: Беліцк — Гімн. — С. 178—179.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1996 Т. 3: Беларусы — Варанец. — С. 430.
- 182—183 // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544с.:іл. с. — 3000 ас. — ISBN 978-985-11-0570-6
- Нісневіч С. Г. Г. Вагнер. — Мн.: Беларусь, 1969. — 95 с.
- Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).
- Тэатральная Беларусь у 2-х тамах: Энцыклапедыя / Пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — Т. 1: А-К. — С. 195—196. — ISBN 985-11-0255-5 (т. 1), ISBN 978-9851102545
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1: А капэле — Габелен. — С. 554. — 9500 ас.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 2 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Памерлі 15 ліпеня
- Памерлі ў 2000 годзе
- Памерлі ў Менску
- Пахаваныя на Ўсходніх могілках Менску
- Выпускнікі Музычнага ўнівэрсытэту імя Фрыдэрыка Шапэна
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Кавалеры ордэна «Дружбы Народаў»
- Узнагароджаныя мэдалём Францішка Скарыны
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў БССР
- Ляўрэаты прэміі Ленінскага камсамолу БССР
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Сябры Беларускага саюзу кампазытараў
- Савецкія кампазытары
- Беларускія кампазытары
- Савецкія музычныя пэдагогі
- Беларускія музычныя пэдагогі
- Беларускія піяністы