Перайсьці да зьместу

Рамзан Кадыраў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рамзан Кадыраў
лац. Ramzan Kadyraŭ
чач. Къадири Ахьмадан кІант Рамзан
Кіраўнік Чачэнскай рэспублікі
15 лютага 2007 — цяперашні час
Прэзыдэнт Уладзімер Пуцін
Папярэднік Алу Алханаў
Старшыня ўраду Чачэнскай рэспублікі
17 лістапада 2005 — 10 красавіка 2007
Прэзыдэнт Уладзімер Пуцін
Папярэднік Сяргей Абрамаў
Наступнік Адэс Хайсултанаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся5 кастрычніка 1976 (50 гадоў)
в. Цэнтарой, Курчалоеўскі раён, ЧІАССР, СССР
ПартыяАдзіная Расея
АдукацыяІнстытут права й торгу Махачкалы
Сужэнец Medni Kadyrova[d]
Дзеці Сыны Ахмат, Адам, Зэлімхан, дочкі Айшат, Карына, Хедзі, Табарік і Ашура
Бацька Ахмат Кадыраў
Маці Аймані Кадырава
Узнагароды
Герой Расейскай Фэдэрацыі
ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Мужнасьці ордэн Пашаны мэдаль Жукава мэдаль „За заслугі ў ахове грамадзкага парадку“ юбілейны мэдаль «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль „10 гадоў Астане“ medal "for 20 years of Kazakhstan's independence" мэдаль «У памяць 850-рочча Масквы» мэдаль „За заслугі ў правядзеньні Ўсерасейскага перапісу насельніцтва“ юбілейны мэдаль «У памяць 300-рочча Санкт-Пецярбургу» Ордэн Дружбы народаў мэдаль „100 гадоў утварэньня Татарскай аўтаномнай савецкай сацыялістычнай рэспублікі“ мэдаль «За вяртаньне Крыму» Medal "For Military Valour", 2nd class Герой Данецкай Народнай Рэспублікі мэдаль «200 гадоў МУС Расеі»
ордэн імя Ахмата Кадырава
Medal for Strengthening the Penal Enforcement System ордэн «Аль-Фахр» медаль «За абарону Крыма» Order “For fidelity to duty” мэдаль „За вайсковую мужнасьць“ ганаровы медаль «За заслугі ў справе абароны дзяцей Расіі» Medal «For the Liberation of Mariupol»
Герой Чачэнскай Рэспублікі Герой Луганскай Народнай Рэспублікі
honorary citizen of the Chechen Republic прафэсар[d] (19 чэрвеня 2007) прафэсар[d] (27 жніўня 2014)
Подпіс

Рамза́н Ахма́тавіч Кады́раў (па-чачэнску: Къадири Ахьмадан кІант Рамзан; нарадзіўся 5 кастрычніка 1976 году, Цэнтарой, Курчалоеўскі раён, ЧІАССР, РСФСР, СССР) — расейскі дзяржаўны й грамадзкі дзяяч, кіраўнік Чачэнскай рэспублікі. Сын колішняга кіраўніка Чачэнскай рэспублікі Ахмата Кадырава. Герой Расеі, генэрал-маёр міліцыі. Падчас Першай расейска-чачэнскай вайны ваяваў на баку чачэнцаў супраць Расеі. Пад час Другой вайны з Расеяй падтрымаў свайго бацьку й перайшоў на бок Расеі.

Рамзан Кадыраў жанаты з Мэдняй Мусаеўнай Айдаміравай (нар. 7 верасьня 1978), якая кіруе домам моды, дзе шыюць ісламскае адзеньне. Яны маюць дзяцей: тры сыны — Ахмат (нар. 8 лістапада 2005), Зэлімхан (нар. 14 сьнежня 2006), Адам (нар. 24 лістапада 2007) і пяць дачок — Айшат (нар. 31 сьнежня 1998), Карына (нар. 17 студзеня 2000), Хедзі (нар. 21 верасьня 2002), Табарык (нар. 13 ліпеня 2004), Ашура (нар. студзень 2012).

Маці Рамзана Кадырава Аймані Нясіеўна Кадырава мае пасады ва ўрадзе Чачэнскай рэспублікі.

Рамзан Кадыраў нарадзіўся 5 кастрычніка 1976 году ў вёсцы Цэнтарой у ЧІАССР. Меў старэйшага брата Зэлімхана, які памёр у 2004 годзе. Мае сясьцёр: Зарган (нар. ў 1976), Зулай (нар. ў 1972). Рамзан Кадыраў вучыўся ў звычайнай сярэдняй школе. Дзе вучыўся далей невядома. Праўда ў 2004 годзе закончыў Унівэрсытэт у Махачкале й атрымаў дыплём юрыста.

Першая вайна з Расеяй (1994—1996)

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пад час Першай расейска-чачэнскай вайны разам з бацькам падтрымліваў чачэнскі бок. Ёсьць чуткі, што прымаў асабісты ўдзел ў баях.

Міжваенны час (1996—1999)

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У міжваенны час знаходзіўся ўвесь час пры бацьку.

Пачатак службы для Расеі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Восеньню 1999 году Рамзан разам з бацькам перайшоў на бок Расеі. Ягоны бацька й ён сам быў абвешчаны чачэнцамі здраднікам. Ахмат Кадыраў даў свайму сыну пасаду ў Часовым урадзе Чачэнскай рэспублікі. Рамзан стаў ахоўнікам свайго бацькі. З 2000 па 2002 гады — стаў інспэктарам сувязі й тэхнікі міліцыі пры МУС Чачэнскай рэспублікі. З траўня 2002 па люты 2004 гады стаў начальнікам гэтага аддзелу. У 2003 годзе Рамзан стаў начальнікам службы бясьпекі (аховы) прэзыдэнта Чачэнскай рэспублікі. У гэты час Рамзан займаўся перамовамі з чачэнцамі, якія маглі выступіць са зброяй у руках супраць А. Масхадава й яго паплечнікаў. Большасьць ягонага атраду былі колішнія прыхільнікі ЧРІ й А. Масхадава. У 2003—2004 гады займаў пасаду памочніка міністра МУС Чачэнскай рэспублікі. Пасьля забіцьця яго бацькі стаў першым намесьнікам кіраўніка ўраду Чачэнскай рэспублікі.

Кіраўнік ураду Чачэнскай рэспублікі (2005—2007)

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

18 лістапада 2005 году кіраўнік ураду Чачэнскай рэспублікі Сяргей Барысавіч Абрамаў (кіраўнік ураду) папаў у дарожна-транспартае здарэньне й атрымаў раненьні. Яго абавязкі пачаў выконваць Рамзан Кадыраў. 28 лютага 2006 году Абрамаў заявіў аб сваёй адстаўцы й Рамзан Кадыраў стаў пастаянным кіраўніком ураду Чачэнскай рэспублікі. Паміж Кадыравым і кіраўніком Чачэнскай рэспублікі Алу Алханавым пачалася барацьба за прыхільнасьць з боку Пуціна. Гэтая барацьба пераўтварылася ў сапраўдныя баявыя дзеяньні. Пуцін вымушаны быў умяшацца. Рамзан Кадыраў быў падтрыманы Пуціным.

Кіраўнік Чачэнскай рэспублікі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Рамзан Кадыраў і Ўладзімер Пуцін, 14 лютага 2008 году
Дзьмітры Мядзьведзеў і Рамзан Кадыраў, 25 ліпеня 2008 году

15 лютага 2007 году Алханаў заявіў аб адстаўцы. Зараз жа Пуцін падпісаў указ аб прызначэньні Р. Кадырава выконваць абавязкі кіраўніка Чачэнскай рэспублікі. 5 красавіка Р. Кадыраў стаў кіраўніком Чачэнскай рэспублікі. Аднак варажнечу гэта прынізіла. У красавіку 2008 году паміж кадыраўскімі людзьмі й старымі чачэнскімі людзьмі не зьвязанымі з Рамзанам пачалася бойка. 15 красавіка ў Гудэрмэсе пачаліся баі з прыхільнікамі Суліма Ямадаева. Пуцін зноў падтрымаў Рамзана. Усе аддзелы не падпарадкаваныя Рамзану былі распушчаныя. 10 лістапада 2009 году Дзьмітры Мядзьведзеў даў званьне Р. Кадыраву генэрал-маёра міліцыі. 28 лютага 2011 году Дзьмітры Мядзьведзеў працягнуў кіраўніцтва Р. Кадырава ў Чачэнскай рэспубліцы. У студзені 2015 году Р. Кадыраў заявіў, што карыкатуры на Мухамэда не павінныя быць. У гэты час у Францыі былі забітыя людзі, якія раней забілі некалькі чалавек, што працавалі ў часопісе, які надрукаваў карыкатуры на Махамеда.

Вуліцы й паркі, названыя імем Рамзана Кадырава

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вуліцы Рамзана Кадырава:

  • Гудэрмэс
  • Цацой
  • Знаменскае
  • Бачой
  • Цэнтарой
  • Новы Энгеной
  • Энгель
  • Алерой
  • Энікалі
  • Аман (Ярданія)[1]
Іншае
  • Завулак Рамзана Кадырава (Знаменскае)
  • Плошча, прысьвечаная 100 дням кіраваньня Рамзана Кадырава на пасадзе галавы Чачэнскай рэспублікі (Грозны)