Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт | |
Europos humanitarinis universitetas, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт | |
Навучальны корпус. | |
Лягатып | |
Дэвіз | ЭГУ — позірк у будучыню! |
---|---|
Заснаваны | 1992 |
Тып | гуманітарны ўнівэрсытэт |
Прэзыдэнт | Анатоль Міхайлаў |
Рэктар | Сяргей Ігнатаў(be) |
Колькасьць студэнтаў | 1,5 тыс. |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 54°40′57″ пн. ш. 25°17′14″ у. д. / 54.6825° пн. ш. 25.28722° у. д.Каардынаты: 54°40′57″ пн. ш. 25°17′14″ у. д. / 54.6825° пн. ш. 25.28722° у. д. |
Горад | вул. Валакупю, 5, Вільня, LT-10101 |
Краіна | Летува |
Знаходзіцца ў складзе | Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][1], Кансорцыюм летувіскіх дасьледніцкіх бібліятэк[d][2] і Open Society University Network[d][3] |
Вэб-сайт | ehu.lt |
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт |
Эўрапе́йскі гуманіта́рны ўнівэрсытэ́т (ЭГУ) — установа вышэйшай адукацыі. Створаны ў Менску ў 1992 годзе; першым рэктарам быў акадэмік НАН Беларусі Анатоль Арсеньевіч Міхайлаў[4]. У 2004 годзе ўнівэрсытэт быў змушаны спыніць працу ў Беларусі. З 2005 году дзейнічае ў Летуве. Прэзыдэнтам ЭГУ быў Пэр Ункель[5]. У кастрычніку 2014 Анатоль Арсеньевіч Міхайлаў прызначаны прэзыдэнтам ЭГУ[6]. У красавіку 2015 году рэктарам ЭГУ стаў прафэсар Г. Дэвід Полік[7].
Навучаньне вядзецца па бакалаўрскай і магістарскай ступенях, па вочнай і завочнай формах. Кірункі навучаньня (бакаляўрыят, 2012): беларусістыка, гісторыя Беларусі і культурная антрапалёгія, паліталёгія і эўрапейскія дасьледаваньні, міжнароднае права, сацыяльная і палітычная філязофія, мэдыя і камунікацыі, візуальны дызайн і мэдыя, культурная спадчына і турызм, тэорыя і практыка сучаснага мастацтва, сацыялёгія[8]. Для атрыманьня ступені бакаляўра патрабуецца залічыць як найменш 160 крэдытаў (кожны зь якіх адпавядае 40 акадэмічным гадзінам). Працуе магістратура для адмыслоўцаў з вышэйшай адукацыяй; дзейнічаюць дыстанцыйныя курсы.
Заняткі праводзяцца на беларускай, летувіскай, ангельскай, расейскай і іншых мовах у залежнасьці ад асаблівасьцяў вучэбнага курсу і падрыхтаванасьці аўдыторыі.
Ад 1994 да 2004 г. у ЭГУ дзейнічаў Цэнтар палітычных і эканамічных дасьледаваньняў, які ўзначальваў былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч. У сваіх мэмуарах Станіслаў Шушкевіч крытыкуе заснавальніка ЭГУ і моўную палітыку ўнівэрсытэту. Напрыканцы 2009 году некалькі выкладчыкаў унівэрсытэту (сярод якіх Тацяна Вадалаская, Андрэй Ягораў) аб’явілі страйк супраць парушэньня кіраўніцтвам унівэрсытэту акадэмічных свабод, пасьля чаго рашэньнем Сэнату ўнівэрсытэту яны былі звольненыя. Улетку 2013 году адбылася аптымізацыя структуры кіраўніцтва ўнівэрсытэту, пасьля якой былі скасаваныя пасады дэканаў Бакаляўрскай і Магістарскай школ.
Структура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]ЭГУ не падзяляецца на факультэты, як астатнія беларускія ўнівэрсытэты. Замест гэтага ў ім прапануюцца праграмы навучаньня. У 2016 годзе бакаляўрыят меў пяць праграм навучаньня: мэдыя і камунікацыі, візуальны дызайн і мэдыя, культурная спадчына і турызм, тэорыя і практыкі сучаснага мастацтва[9]. Адначасова з рэгулярнымі заняткамі на дзённай форме навучаньня існуе завочная форма навучаньня, на якім індывідуальны навучальны плян для кожнага студэнта распрацоўваецца паводле ягоных пажаданьняў і патрабаваньняў адпаведнай праграмы. Дэпартамэнт гісторыі, дэпартамэнт палітычных навук, дэпартамэнт мэдыя.
Навучэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Франак Вячорка
- Наста Дашкевіч
- Цімафей Дранчук
- Мікола Дзядок
- Уладзіслаў Іваноў
- Павал Марозаў
- Юлія Міцкевіч
- Тацяна Нядбай
- Андрэй Сьцяпанаў
- Эдвард Тарлецкі
- Артур Фінькевіч
- Уладзімер Шаблінскі
- Юрась Юркевіч
Выкладнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ірына Бугрова
- Уладзіслаў Іваноў (Гарбацкі)
- Віктар Марціновіч
- Андрэй Лянкевіч
- Сьвятлана Навумава
- Уладзімер Роўда
- Генадзь Сагановіч
- Ала Сакалова
- Андрэй Сьцяпанаў
- Альміра Ўсманава
- Сяргей Харэўскі
- Тацяна Чуліцкая
- Тацяна Шчыцова
Ганаровыя дактары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сярод ганаровых дактароў унівэрсытэту[10]:
- Альгірдас Бразаўскас — прэзыдэнт Летувы (1992—1998)
- Айцец Аляксандар Надсан
- Алесь Разанаў — беларускі паэт
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://eua.eu/about/member-directory.html
- ^ https://web.archive.org/web/20200923154928/https://www.lmba.lt/apie-lmba/nariai — 2015.
- ^ https://web.archive.org/web/20240204131149/https://opensocietyuniversitynetwork.org/about/members/
- ^ Акадэмік Міхайлаў Анатолій Арсеньевіч // Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі
- ^ Per Unckel
- ^ Прэзідэнт — Home page
- ^ Рэктарат — Home page
- ^ Афіцыйны сайт ЭГУ
- ^ Бакалаўрыят Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт
- ^ Ганаровыя дактары ўніверсітэта Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт