Перайсьці да зьместу

Гуманітарныя навукі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гуманіта́рныя наву́кі навукі, што маюць дачыненьне да чалавецтва, грамадзкага быцьця і сьвядомасьці. Гэтая група акадэмічных дысцыплінаў, якія маюць агульную цікавасьць да вывучэньня аспэктаў чалавечага існаваньня і якасных падыходаў, якія не прадугледжваюць адзінай парадыгмы, што вызначае якую-небудзь навуковую дысцыпліну. Гуманітарныя навукі звычайна вылучаюцца ад сацыяльных і прыродазнаўчых навук. Да гуманітарных навук залічваюць філялёгія, гісторыя, культуралёгія, паліталёгія ды іншыя. Іншымі роднаснымі дысцыплінамі, якія часам улучаюцца ў групу гуманітарных навук, ёсьць археалёгія і гісторыя, але часьцей яны лічацца сацыяльнымі навукамі.

У гуманітарных навуках, хоць дакладнасьць важная, напрыклад, пры апісаньні гістарычнай падзеяў, яснасьць разуменьня яшчэ больш важная. У адрозьненьне ад прыродазнаўчых навук, дзе пераважаюць суб’ект-аб’ектныя адносіны, гуманітарныя навукі перадусім канцэнтруюцца на суб’ект-суб’ектных адносінаў, і таму пастулююць неабходнасьць міжсуб’ектыўнасьці ў стасунках, дыялёгу і камунікацыі зь іншымі. Навукі, якія вывучаюць людзей з дапамогай эмпірычных дасьледаваньняў і колькасных мэтадаў, называюцца навукамі пра чалавека.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]