Перайсьці да зьместу

Цімафей Дранчук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дранчук, Цімафей Валер'евіч — лідэр незарэгістраванага Беларускага Камітэту ў абарону правоў зьняволеных «Над Бар’ерам»[1]. Нарадзіўся 5 жніўня 1981 году ў Заслаўі Менскай вобласьці.

У 1996—1997 гадах вучыўся ў Беларускім гуманітарным ліцэі (Нацыянальным ліцэі імя Якуба Коласа). У 1998 годзе экстэрнам скончыў сярэднюю школу №33, а ў 1999 годзе стаў студэнтам факультэта журналістыкі БДУ, адкуль быў выключаны ў 2001 годзе за актыўную палітычную дзейнасьць.

З 1996 да 2000 году Цімафей Дранчук займаўся камунікатыўным забесьпячэньнем газэты «Белавежская пушча», паралельна ў 1997—1998 гадах працаваў прэсавым сакратаром гарадзкога прафсаюзу прадпрымальнікаў «Садружнасьць» пад кіраўніцтвам Арнольда Пячэрскага, а таксама да 2000 году прымаў актыўны ўдзел у дзейнасьці «Маладога Фронту». Быў рэдактарам незарэгістраванага бюлэтэня «Маладога Фронту» «Маладзёвы весьнік».

У 1999 годзе прымаў актыўны ўдзел у арганізаваных дэмакратычнай апазыцыяй альтэрнатыўных выбарах Прэзыдэнта Беларусі, быў прэсавым сакратаром Міхаіла Чыгіра.

У 2000—2001 гадах Дранчук зьяўляўся старшынём моладзевай арганізацыі «Маладзёжная салідарнасьць»[2], а з 2001 да 2004 году каардынаваў працу руху супраціву «Зубр» — быў адным з каардынатараў Руху па горадзе Менску[3][4].

З 2004 году Цімафей Дранчук стаў актыўным удзельнікам новастворанага Руху Андрэя Клімава[5][6], быў адным з арганізатараў акцыі «Рэвалюцыя!» 25 сакавіка 2005 году[7]. Супрацоўнічаў з грамадзянскай ініцыятывай «Партнэрства».

У 2005 годзе Цімафей паступіў у Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, ліквідаваны беларускімі ўладамі ў Менску, і адкрыты ў Вільні, на факультэт міжнароднага права.

21 лютага 2006 году быў арыштаваны разам з калегамі па дзейнасьці ГІ «Партнэрства» Мікалаем Астрэйкам, Энірай Браніцкай і Аляксандрам Шалайкам[8][9] і зьмешчаны ў сьледчы ізалятар КДБ[10]. Дранчуку, Астрэйку, Браніцкай і Шалайку было прад’яўлена абвінавачваньне па артыкуле 193 ч.2 КК РБ[11].

Арганізацыяй «Міжнародная амністыя» абвешчаны вязьнем сумленьня[12].

26 сьнежня 2006 году быў вызвалены умоўна-датэрмінова з Калёніі №1 г. Менску[13].

22 траўня 2007 году сумесна з былым палітзьняволеным Зьмітром Касьпяровічам і іншымі грамадзкімі актывістамі абвясьціў аб стварэньні БКАПЗ «Над Бар’ерам»[14].

28 верасьня 2008 году Цімафей Дранчук сумесна з Артурам Фінькевічам і Зьмітром Касьпяровічам абвесьцілі аб стварэньні шырокага моладзевага руху «Маладая Беларусь» «з мэтай аб’яднаць усе дзейсныя моладзевыя структуры і арганізацыі Беларусі дзеля перамогі дэмакратычнага кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах 2011 году»[15][16][17][18][19].

  1. ^ https://web.archive.org/web/20110721230137/http://old.nv-online.info/index.php?c=nw&i=4127
  2. ^ https://web.archive.org/web/20120224095031/http://dossier.bymedia.net/index.php?Mode=Publication&PersonID=1519&Publ=7932
  3. ^ http://www.zubr-belarus.org/press.php?id=122&lang=1
  4. ^ http://www.charter97.org/rus/news/2002/07/31/07
  5. ^ https://web.archive.org/web/20120224095130/http://dossier.bymedia.net/index.php?Mode=Publication&PersonID=1519&Publ=28591
  6. ^ https://web.archive.org/web/20120224095136/http://dossier.bymedia.net/index.php?Mode=Publication&PersonID=1519&Publ=28598
  7. ^ http://www.kommersant.ru/doc-rss.aspx?DocsID=575084
  8. ^ http://www.charter97.org/bel/news/2006/02/21/dranchuk
  9. ^ http://www.charter97.org/bel/news/2006/02/21/panika
  10. ^ http://www.charter97.org/bel/news/2006/02/22/oficial
  11. ^ https://web.archive.org/web/20081006074832/http://www.charter97.org/bel/news/2006/03/03/nabl
  12. ^ http://www.amnesty.org/en/library/info/EUR49/002/2007/en
  13. ^ https://web.archive.org/web/20090917190434/http://naviny.by/rubrics/politic/2006/12/26/ic_news_112_264460/
  14. ^ https://web.archive.org/web/20080730211043/http://www.ucpb.org/?lang=rus&open=14539
  15. ^ https://web.archive.org/web/20081011051921/http://naviny.by/rubrics/politic/2008/10/07/ic_articles_112_159343/
  16. ^ https://web.archive.org/web/20090605111527/http://naviny.by/rubrics/politic/2008/11/06/ic_news_112_301167/
  17. ^ https://web.archive.org/web/20081208150851/http://naviny.by/rubrics/politic/2008/12/06/ic_news_112_302703/
  18. ^ https://web.archive.org/web/20090326123241/http://news.tut.by/132337.html
  19. ^ https://web.archive.org/web/20150611005407/http://jeans-by.com/2008/12/07/dalajjlama_i_belorusy_v_gostjakh_u_lekha_valensy.html

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • [1](недаступная спасылка)