Уладзімер Шаблінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Уладзімер Шаблінскі — беларускі музычны прадусар, дырэктар канцэртных агенцыяў «Лінія гуку» і «Шаблі», уладальнік аграсядзібы «Шаблі».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1970 годзе ў Менску. Скончыў Менскі энэргетычны тэхнікум і Мас-мэдыя-цэнтр пры ЭГУ.

У маладосьці быў салістам гурту «Шабаш».

З 1993-га па 1996-ы год працаваў вядоўцам музычных праграм на радыёстанцыі «Радыё Бі-Эй».

У 1997 заснаваў канцэртную агенцыю «Лінія гуку», працяглы час працаваў канцэртным дырэктарам рок-гурту N.R.M..

У 2004 годзе набыў хутар у вёсцы Малое Запрудзьдзе (Валожынскі раён), які стаў аграсядзібай і атрымаў назву «Шаблі». Аграсядзіба «Шаблі» стала папулярнай пляцоўкай для правядзеньня музычных фэстываляў, такіх як "Вольнае паветра", «Пікнік.by», «Шаманы Шаблі».