Франак Вячорка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Франак Вячорка
Франак Вячорка.jpg
Стыпэндыят праграмы Вацлава Гаўла на Радыё Свабода
2012 — цяперашні час
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 26 сакавіка 1988(1988-03-26) (32 гады)
Менск, БССР
Партыя: Беларускі Народны Фронт
Бацька: Вінцук Вячорка
Маці: Арына
Адукацыя: Гімназія № 8, Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа і Варшаўскі ўнівэрсытэт
Узнагароды: «Залаты апостраф» за найлепшы дэбют у прозе (2011), ляўрэат прэміі Хартыі’97 «за асабістую мужнасьць»(2009), прэміі «Новае пакаленьне» (2008),

Франці́шак Валянці́навіч Вячо́рка (нарадзіўся 26 сакавіка 1988) — беларускі грамадзкі дзяяч, журналіст.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 26 сакавіка 1988 году ў Менску. Бацька — Вінцук Вячорка, маці — Арына Вячорка(be) — пэдагог, заснавальнік рыцарскага клюбу «Вялікае княства», прадусар музычнага праекту «Легенды Вялікага княства», працвала ў выдавецтве «Ковчег».

У 1994—2001 гадах вучыўся ў сярэдняй школе №20 (Гімназія №8). З 2001 да 2005 ў Нацыянальным дзяржаўным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Старшыня Вучнёўскага самакіраваньня ліцэю з 2002 па 2004 [1]. Заснавальнік і галоўны рэдактар ліцэйскай газэты «Трыкутнік»[2]. Летам 2003 арганізаваў шэраг акцыяў пратэсту ў абарону ліцэю[3].

У 2005 годзе Вячорка паступіў на факультэт журналістыкі БДУ. 18 лютага 2008 году ён быў адлічаны з трэцяга курсу з фармулёўкай «за акадэмічную непасьпяховасьць». Фармальным чыньнікам адлічэньня стала тое, што студэнт ня змог своечасова здаць сэсію: у гэты час Ф. Вячорка адбываў 15-сутачны адміністрацыйны арышт па абвінавачваньні ў дробным хуліганстве, якое ён зьдзейсьніў 16 студзеня ў будынку суду Цэнтральнага раёну Менску, дзе праходзіў працэс па справе актывісткі моладзевага дэмакратычнага руху Юліі Сіўцовай.

У 2008 пачаў навучаньне ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце (Вільня) на завочным аддзяленьні па спэцыяльнасьці «Мэдыя і камунікацыі», аднак мусіў прыпыніць, бо быў забраны на тэрміновую вайсковую службу.

У 2009—2010 праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў вайсковай часьці 48694 супрацьпаветранай абароны ў Мазыры. Аспрэчваў свой прызыў у судзе.[4] Паводле Ф. Вячоркі, мэдычнае абсьледаваньне не было аб’ектыўным, а яго вынікі сфальшаваныя. У войску вёў дзёньнік у інтэрнэце пра вайсковую службу[5]. Быў пакараны за ўжываньне камандаў на беларускай мове. Камісаваны па стане здароўя за тры месяцы да канца службы[6]. Будучы салдатам, балятаваўся ў Мазырскі раённы Савет, але безвынікова [7].

Выбарчыя матэрыялы Франака Вячоркі ў Мазыры

У 2010 сем беларускіх навучальных установаў адмовілі Ф. Вячорку ва ўзнаўленьні. У 2012 годзе закончыў Варшаўскі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «Public Relations і Мэдыя Маркетынг». Жыве ў Менску (Беларусь).

Валодае ангельскай, расейскай, украінскай, францускай і польскай мовамі.[8]

Грамадзкая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Франак Вячорка кіраваў укладаньнем некалькіх музычных праектаў («Я люблю ліцэй», «Я люблю ліцэй: Веру ў Цябе»[9], «Партызанская школа», «Янка Купала» (2007), «НезалежныЯ» (2008)), каардынаваў праект па дубляваньні замежных фільмаў на беларускую мову, у межах якога былі перакладзеныя «Шрэк 2», «Шрэк 3», «Крымінальнае чытво», «Любоў насамрэч».

Аўтар кнігі «Падарожны Дапаможнік для беларусаў»[10].

Адзін з ініцыятараў кампаніі «Народны журналіст»[11].

Адзін зь вядучых папулярных курсаў беларускай мовы "Мова ці кава".

Адзін з заснавальнікаў і намесьнік старшыні грамадзкай ініцытывы «Арт Сядзіба»[12]. У 2014 быў адным з ініцыятараў кампаніі прамоцыі беларускай вышыванкі і нацыянальнага арнамэнту, за што газэта "Наша Ніва" прызнала яго "чалавекам году"[13].

Праца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ад 2003 году супрацоўнічаў з Радыё Рацыя, Радыё Свабода, БелаПАН. Быў рэдактарам UDF.by, UFF-by.org, Moladz.by ды іншых. Публікаваўся на ангельскім сэрвісе Радыё Свабода, у часопісе The Atlantic ды інш.

Ад 2008 працаваў каардынатарам прасоўваньня тэлеканалу Белсат. Ад студзеня 2012 — на Радыё Свабода. Стыпэндыят праграмы Вацлава Гаўла.

Чытаў лекцыі па новых мэдыях для студэнтаў Карлавага ўнівэрсытэту, а таксама Ню-Ёрскага Унівэрсытэту ў Празе.

Кіно[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2005-2006 годзе Франак Вячорка выступіў у якасьці галоўнага героя дакумэнтальнага фільму «Урок беларускай мовы»[14] польскага рэжысэра Міраслава Дэмбіньскага. Фільм паказвае змаганьне дэмакратычнай беларускай моладзі супраць дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі. Франак апавядае пра сваё дзяцінства, навучаньне ў нелегальным Коласаўскім ліцэі, носіць турэмныя перадачы бацьку Вінцуку Вячорку, удзельнічае ў кампаніі адзінага кандыдата на прэзыдэнта ад дэмакратычных сілаў (2006) Аляксандра Мілінкевіча. Заканчваецца фільм кадрамі з брутальнага разгону акцыі 25 сакавіка 2006 году. Фільм быў паказаны на кінафэстывалях, у кінатэатрах, школах розных краінаў: Польшчы, Нямеччыне, Канадзе, Вялікабрытаніі, Літве, Галяндыі і інш.[15] Фільм атрымаў 22 міжнародныя ўзнагароды[16], сярод іх "Movies that matter" (2007, Амстэрдам), "Prix Europa" (2007, Бэрлін) — як "Найлепшы дакумэнтальны фільм Эўропы" [17]. Фільм дэманстраваўся па тэлебачаньні ў розных краінах, даступны да спампаваньня ў сеціве [18].

Франак Вячорка быў адным са стваральнікаў і акторам у кінаспэктаклі «Тутэйшыя» паводле аднайменнай п’есы Янкі Купалы[19]. Фільм зьняты польскім і беларускім рэжысэрамі — Дарыюшам Шадам-Бажэшкоўскім і Валерыем Мазынскім на замову тэлеканалу «Белсат».[20] У фільме ўдзельнічаюць зоркі беларускага тэатру і кіно: Павал Харланчук, Анатоль Кот, Дзяніс Тарасенка. Франак Вячорка сыграў пана. здымкі адбываліся ў польскім мястэчку Тыкоцін. Фільм дэманстраваўся на Белсаце, польскім тэлебачаньні TVP, распаўсюджваўся на дысках і ў інтэрнэце, аднак вялікага посьпеху ня меў. Міністэрства культуры Беларусі палічыла тэлеспэктакль «экстрэмісцкім» і забараніла да паказу ў Беларусі [21]

У лістападзе 2011 году пачаліся здымкі фільму «Форца Беларусь» (працоўная назва «Жыве Беларусь») паводле сцэнару польскага рэжысэра Кшыштафа Лукашэвіча і Франака Вячоркі[22]. Заяўлены бюджэт фільму — 1,9$ млн. Дзеяньне фільму адбываецца ў сучаснай Беларусі. Саліста папулярнага рок-гурта «Форца» — Мірона Захарку — гвалтоўна забіраюць у войска, дзе ён пачынае весьці так званы «армейскі дзёньнік». Заканчваецца фільм падзеямі Плошчы-2010. У фільме выкарыстаныя некаторыя дэталі зь біяграфіі Франака Вячоркі[23]. У фільме здымаюцца польскія і беларускія акторы Караліна Грушка, Зьміцер «Вінсэнт» Папко, Анатоль Кот, акторы Купалаўскага і Свабоднага тэатраў. Фільм мае выйсьці на эўрапейскія экраны ўвосень 2011.

Войска[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Франак Вячорка прыняў прысягу са словамі «Жыве Беларусь». Баранавічы, 7 лютага 2009

15 кастрычніка 2008 году Менская абласная ваенная мэдычная камісія прызнала Франака Вячорку прыдатным да ваеннай службы «з абмежаваньнямі». Яму была дадзена адтэрміноўка ад службы да сакавіка 2009 году.[24]

Аднак 16 студзеня 2009 году ваенкамат Савецкага раёну Менску прызнаў Ф. Вячорку прыгодным да ваеннай службы, а суд гэтага ж раёну, дзе было абскарджана рашэньне ваенкамата, 23 студзеня пакінуў гэтае рашэньне ў сіле. Рашэньне суда было прынятае ў адсутнасьць Франака Вячоркі і яго адваката. 7 лютага Франак Вячорка прыняў прысягу ў 8-й радыётэхнічнай брыгадзе ў Баранавічах. Адсюль ён быў накіраваны ў Мазыр для праходжаньня тэрміновай службы ў ваеннай часьці № 48694 супрацьпаветранай абароны.

Прысягу лідэр моладзевай арганізацыі прымаў на беларускай мове. Пад канец прысягі замест словаў «Служу Рэспубліцы Беларусь!» Франак Вячорка сказаў «Жыве Беларусь!»[25].

18 лютага 2009 году ён быў дастаўлены на абсьледаваньне ў 432-і Галоўны ваенны клінічны медычны цэнтар Узброеных сілаў у Менску. 19 лютага яго перавялі ў 222-і лячэбны цэнтар ВПС і войскаў СПА (Баранавічы), дзе ён праходзіць лячэньне ў сувязі з высокім артэрыяльным ціскам і праблемамі з сардэчнымі клапанамі. 23 ліпеня пакараны за ўжываньне каманды на беларускае мове[26]. У войску на Франка Вячорку аказваўся псыхалягічны ціск. У выніку Міністэрства абароны падрыхтавала статуты на беларускай мове і канфлікт сябе вычарпаў [27].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ліцэісты яднаюцца ў грамадзкае аб’яднаньне
  2. ^ Ліцэісты ў вольны час
  3. ^ Заява старшыні Вучнёўскага самакіраваньня Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа
  4. ^ Суд прызнаў гвалтоўны прызыў Франка Вячоркі ў армію «законным» Reporter.by
  5. ^ Армейскі дзёньнік Франка Вячоркі Naviny.by
  6. ^ Франак Вячорка: «З арміі выйшаў пераможцам» Хартыя 97
  7. ^ Франак і ў войску ідзе ў дэпутаты Наша Ніва
  8. ^ Франак Вячорка: Назаўтра пасьля 90-х угодкаў БНР ён будзе сьвяткаваць сваё 20-годзьдзе
  9. ^ Алесь Менскі. (2004-06-08) “Веру ў цябе”.(бел.). Творческий Дом. Праверана 2020-08-24 г. Архіўная копія ад 2004-11-26 г.
  10. ^ Каб «кожная даярка» магла злятаць у Еўропу
  11. ^ Народны Журналіст
  12. ^ Арт Сядзіба афіцыйны сайт
  13. ^ Чалавек года па версіі «НН»: Франак Вячорка. Асобы года: Жызнеўскі, Бабарыка, Домрачава, Фіціль
  14. ^ Lekcja Białoruskiego
  15. ^ "Урокі беларускай мовы" - цяпер і ў Менску
  16. ^ Міраслаў Дэмбіньскі: гэта ўзнагароды ня фільму, але беларускай справе
  17. ^ “Урок беларускай мовы” стаў “Лепшым еўрапейскім дакументальным кіно
  18. ^ СКАЧАТЬ "Урок белорусского языка"
  19. ^ "Белсат" здымае "Тутэйшых"
  20. ^ Фильм о «Тутэйшых» Янки Купалы сняли за 8 дней
  21. ^ Белорусский Минкульт запретил телеспектакль «Тутэйшыя
  22. ^ Блокбастар «Жыве Беларусь»
  23. ^ Eastbook: В Польше снимают фильм о Беларуси
  24. ^ Вінцук Вячорка пра абставіны прызыву Франака Вячоркі
  25. ^ БелаПАН, Франак Вячорка прыняў прысягу са словамі «Жыве Беларусь!»
  26. ^ Салдат пакараны за ўжыванне беларускай мовы ў войску
  27. ^ Змагары з беларускай мовай у мазырскай вайсковай частцы суняліся?

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]