Перайсьці да зьместу

Артур Фінькевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Артур Фінькевіч
Старшыня руху «Маладая Беларусь»
5 лістапада 2008 — цяперашні час
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 8 лютага 1985 (39 гадоў)
Менск, Беларуская ССР, СССР
Рух: «Маладая Беларусь»
Бацька: Уладзімер Фінькевіч
Адукацыя: Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт (2012)

Арту́р Уладзі́меравіч Фіньке́віч (нарадзіўся 8 лютага 1985 году, Менск) — лідэр і заснавальнік руху «Маладая Беларусь», адзін з колішніх лідэраў «Маладога Фронту», былы палітвязень. Прызнаны «Міжнароднай Амністыяй» вязьнем сумленьня[1].

З 1987 па 1989 гады разам з бацькамі жыў у горадзе Сухумі (Абхазія). Вучыўся ў сярэдняй школе №135 г. Менску, затым — у ПТВ №38 па спэцыяльнасьці «апэратар па перапрацоўцы мяса і субпрадуктаў», пасьля — у Міжнародным гуманітарна-эканамічным інстытуце па спэцыяльнасьці «міжнародныя зносіны», адкуль увесну 2005 году быў выключаны.

Грамадзкая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Лідэр і заснавальнік руху «Маладая Беларусь» з 28 верасьня 2008 году, 10 ліпеня 2010 году быў пераабраны на зьезьдзе руху «Маладая Беларусь»
  • Сябра грамадзкай арганізацыі (незарэгістраванай) «Малады Фронт» (з 2001 да 9 кастрычніка 2008 году)
  • З восені 2001 году — сябра Ўправы, Цэнтральнае і палітычнае Рады, кіраўнік Рэгіянальнага аддзелу (2001—2005)
  • Намесьнік старшыні МФ па міжнародных дачыненьнях (з сакавіка па кастрычнік 2008 году)
  • Пераможца курсаў «DJ Адраджэньня» (2001—2002), якія праводзіў Павал Севярынец
  • Вядучы «Шоў Беларушчыны»
  • Адзін з абаронцаў Курапатаў (2001—2002)
  • Удзельнік акцыяў 18—19 кастрычніка 2004 году супраць фальсыфікацыі вынікаў рэфэрэндуму
  • Удзельнік пратэсных выступаў супраць фальсыфікацыі вынікаў парлямэнцкіх выбараў 28 верасьня 2008 і прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010
  • Удзельнік акцыяў «Дзень Сьвятога Валянціна» (2002—2004, 2008)
  • Удзельнік акцыяў «Дзень Волі» (2002—2005, 2008—2010)
  • Удзельнік акцыяў «Чарнобыльскі Шлях» (2002—2005, 2009—2010)
  • Удзельнік акцыяў салідэрнасьці з палітвязьнямі і ў памяць зьніклых беларускіх палітыкаў (з 2005 году)
  • Удзельнік акцыі салідарнасьці з Саюзам палякаў Беларусі 5-га жніўня 2005 гг. Атрымаў 10 сутак арышту.
  • Удзельнік шматлікіх міжнародных канфэрэнцыяў у тым ліку YEPP, EDS, Solidarity Express і іншыя
  • Каардынатар штабу перадвыбарчага блёку «Маладая Беларусь» (2004)
  • Кіраўнік аргкамітэту па стварэньні Беларускага прафсаюзу студэнтаў, асьпірантаў і навучэнцаў (2003—2005)
  • У 2009 каардынатар моладзевай кааліцыі «За перамены!»
  • Дэлегат кангрэсаў Аб’яднаных дэмакратычных сілаў (2005 і 2007)
  • Сябра Палітычнае Рады АДС (2008)
  • Адзін з заснавальнікаў Беларускага незалежніцкага блёку 2009
  • У 2010 годзе вылучаўся кандыдатам у дэпутаты ў Менскі гарадзкі Савет дэпутатаў па Ўбарэвіцкай выбарчай акрузе №7 і па афіцыйных выніках набраў 9,7% (38% па выніках правядзеньня незалежных «экзыт-пулаў»)
  • Падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2010 году ў Беларусі быў сябрам ініцыятыўных групаў і даверанай асобай кандыдатаў у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Аляксея Міхалевіча і Рыгора Кастусёва
  • Падчас «Аранжавай рэвалюцыі» ва Ўкраіне правёў у Кіеве амаль месяц — узначальваў дэлегацыю «Маладога Фронту» у колькасьці некалькіх дзясяткаў чалавек

Затрыманьні і арышты

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Затрыманы ўначы 31 студзеня 2006 году пры напісаньні перадвыбарчых графіці «Мы хочам новага!» і «Достал!». Зьмешчаны ў сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага (так званую «Валадарку»). Абвінавачаны ў злосным хуліганстве й псаваньні дзяржаўнай маёмасьці ў асабліва буйных памерах. Прысуд: 2 гады абмежаваньня волі (так званай «хіміі»), адбываў пакараньне ў Магілёўскай спэцкамэндатуры № 43. 26 кастрычніка 2007 году быў пераведзены ў сьледчую турму №4 гораду Магілёва[2].

20 сьнежня 2007 году быў асуджаны з ужываньнем артыкулу «рэцыдыў» на адзін год, 6 месяцаў і 15 дзён пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. 5 лютага 2008 году пад ціскам беларускай грамадзкасьці і сусьветнай супольнасьці быў вызвалены пасьля паказальнага судовага працэсу па разглядзе касацыйнай скаргі ў Магілеўскім абласным судзе[3].

Прызнаны вязьнем сумленьня «Amnesty International». У 2004 годзе быў узнагароджаны нацыянальнай прэміяй «Хартыі-97» у галіне абароны правоў чалавека[4].

Арганізацыя «ГейБеларусь» уключыла Фінькевіча ў свой «Чорны сьпіс» і абвінаваціла ў публічнай зьнявазе геяў у СМІ і падтрымцы іх дыскрымінацыі[5]. Актывістка ЛГБТ Юлія Міцкевіч абвінаваціла Фінькевіча ў жаданьні ізаляваць гомасэксуалаў ад грамадзтва і інсьпіраваньні таталітарнымі сыстэмамі[6].

26-га чэрвеня 2019 года публічна выбачыўся перад ЛГБТ-супольнасьцю. Ён напісаў у сваім Фэйсбуку: «Мы ўсе хочам разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці, павагі да правоў чалавека з боку дзяржавы, але пры гэтым не заўсёды думаем пра правы і свабоды іншых. У Беларусі парушаюцца правы ў тым ліку ЛГБТ-супольнасьці. Кожны чалавек павінен адказваць за свае дзеянні і памылкі. Таму я прашу прабачэньня ў прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці Беларусі і пэрсанальна ў тых, каго абразіў у часе аднаго з інтэрвію ў 2008 годзе»

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]