Тацяна Нядбай
| Тацяна Нядбай | |
| Тацяна Нетбаева | |
Тацяна Нядбай, Прага, 2007 год | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | 3 кастрычніка 1982 (43 гады) Полацак |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | перакладніца |
| Кірунак | паэзыя, пераклад |
| Прэміі | Фіналістка конкурсу Беларускага ПЭН-цэнтру да 75-годзьдзя У. С. Караткевіча (2005) Пераможца літаратурнай прэміі «Дэбют» (2015) |
| Узнагароды | |
Тацяна Нядбай (сапр.: Тацяна Нетбаева; 3 кастрычніка 1982, Полацак) — беларуская паэтка, перакладчыца, праваабаронца, Старшыня Беларускага ПЭНу, сябра Рады БДПЧ і Кансультацыйнай рады Сеткі Дамоў Правоў Чалавека.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вучылася філялёгіі ў Менску (2000—2006).
21 сакавіка 2006 годзе арыштаваная ў пераходзе[1] за ўдзел у намётавым гарадку, асуджаная на 5 сутак арышту па ч. 1 арт. 167-1[2][3].
Пасьля палітычна матываванага адміністрацыйнага арышту ў 2006 годзе паступіла ў асьпірантуру ў Любліне ва UMCS. Адначасова з гэтым ў 2006 годзе паступіла на магістратуру ЭГУ ў Вільні, якую скончыла ў 2008 годзе.
У 2011 годзе ў Любліне абараніла дысэртацыю па гісторыі беларускай літаратуры.[4][5][4].
У 2015 годзе вярнулася ў Беларусь, дзе працавала ў галіне незалежных мэдыя (Press Club Belarus, да 2017 года), беларускай літаратуры, культуры і правоў чалавека (Беларускі ПЭН, з 2017 года), каардынавала іншыя культурніцкія, выдавецкія і мэдыяпраекты. У ліпені 2021 году мусіла пакінуць Беларусь разам з офісам Беларускага ПЭНу. Старшыня Беларускага ПЭНу ў Варшаве. Намесьніца старшыні фонду «Адкрытая культура» ў Любліне (з 2012 году), супрацоўнічае з Беларускім Домам правоў чалавека ў Вільні.
З 2017 году — старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру[6].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2010 годзе пабачыла сьвет кніга Эвы Томпсан «Песьняры імпэрыі: Расейская літаратура і каляніялізм» у перакладзе Тацяны Нядбай. Суаўтарка перакладаў кніг Лешака Калакоўскага «Наш вясёлы апакаліпсіс» (2012), Анны Бужыньскай і Міхала Паўла Маркоўскага «Тэорыі літаратуры ХХ стагоддзя» і іншых.
Заснавала выдавецтва «Полацкія лябірынты» у якім выйшлі кнігі Марыі Мартысевіч «Водападзел», Алеся Бяляцкага «Алесь», Максіма Знака «Зэкамерон. Вершы. Гутаркі», першы поўны пераклад на беларускую мову «Іліяды» Гамэра, «Энэіды» Вергіліюса і іншыя.
У 2014 годзе выйшла першая кніга паэзіі «Сырэны сьпяваюць джаз», праз 10 год — другі зборнік «Там, за сьцяной»[7].
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сырэны сьпяваюць джаз, Менск, 2014 ISBN 978-83-939908-0-1
- Некаторыя аспэкты мясцовай ідэнтычнасьці ў беларускіх хроніках XVII—XVIII стст., Roczniki Humanistyczne TN KUL — Seria: Słowianoznawstwo; Tom LVI 2008 s. 83—95;
- Беларуская незалежная культура — спроба дыфдыягназу
- Там, за сьцяной, Бэрлін, 2024, ISBN 978-3-949850-54-7
Пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Эва Томпсан «Песьняры імпэрыі: Расейская літаратура і каляніялізм», Менск: Мэдысонт, 2009
- Лешак Калакоўскі «Наш вясёлы апакаліпсіс», 2012 (у суаўтарстве)
- Анна Бужыньска і Міхал Паўл Маркоўскі «Тэорыі літаратуры ХХ стагодзьдзя», 2017
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Фіналістка конкурсу Беларускага ПЭН-цэнтру да 75-годзьдзя Ўладзімера Караткевіча (2005).
- Ляўрэатка прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (2015)[8]
- Ляўрэатка прэміі прэміі «Залатая літара» (2019) за ўспамін пра Міхала Анемпандыстава ў зборніку «Простыя словы» і за яе кнігу паэзіі «Сырэны сьпяваюць джаз»[9].
- Ляўрэатка прэміі беларускай праваабарончай супольнасьці «Праваабаронца года 2025»[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Дзьве сястры на адной плошчы Хартыя 97
- ↑ Сьпіс затрыманых пад час разгону намётавага гарадку на Кастрычніцкай плошчы з 23 на 24 сакавіка 2006
- ↑ Намётавы гарадок(недаступная спасылка) Наша Ніва
- 1 2 Памылка цытаваньня: Няслушны тэг
<ref>; няма тэксту ў назьве зносакFAW - ↑ Чалавек і гісторыя ў беларускіх мясцовых хроніках XVII—XVIII стст. / Таццяна Нетбаева ; Інстытут Славянскай Філалогіі Універсітэта М. Кюры-Складоўскай у Любліне, Польскі Інстытут у Мінску. --Мінск : Кнігазбор, 2012. — 278 с : іл. ; 20 см. — ISBN 978-985-7007-94-3 (публікацыя манаграфіі)
- ↑ Паэтка і перакладчыца Тацяна Нядбай стала новай старшынёй Беларускага ПЭН-цэнтру
- ↑ hochroth Minsk
- ↑ Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» прыняло нечаканае рашэньне «Наша Ніва»
- ↑ Адам Глёбус пра прэмію
- ↑ Названыя лаўрэаты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год