Перайсьці да зьместу

Эдвард Тарлецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эдвард Тарлецкі
Эдвард Зіноўевіч Тарлецкі
Дата нараджэньня 5 лютага 1969 (55 гадоў)
Месца нараджэньня Менск, Беларусь
Грамадзянства Беларусь, Украіна
Месца вучобы
Прафэсія фатограф, журналіст, артыст арыгінальнага жанру, сьпявак
Сябра ў Беларуская асацыяцыя журналістаў
Жанры поп
Інструмэнты голас[d]
Псэўданімы Мадам Жужу, Norma Pospolita
Сайт travesti-diva.io.ua

Эдвард Зіноўевіч Тарлецкі (сцэнічныя імёны Norma Pospolita[1][2], Мадам Жу Жу[3][4]; нар. 5 лютага 1969 у г. Менску, Беларусь) — журналіст, грамадзкі дзяяч, праваабаронца. Выступае як артыст арыгінальнага жанру (травесьці), сьпявак.

Нарадзіўся 5 лютага 1974 г. у Менску (бацька — Тарлецкі Зянон Пятровіч з роду Тарлецкіх і Гедройцаў, нарадзіўся ў 1946 г. Роўна, Украіна; маці — Шакура Галіна Пятроўна з роду Шакураў і Бортнікаў, нарадзілася ў 1948 г. Менск, Беларусь)

У 1993 г. скончыў Менскі тэхналягічны тэхнікум па спэцыяльнасьці «фатаграфія і фотатэхніка»; у 1996 — курс «Міжнародная школа журналістыкі» пры ЭГУ (г. Менск).

З 1990 па 1993 працаваў як фатограф у Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь. З 1993 па 1996 — рэдактар Беларускай нацыянальнай тэлерадыёкампаніі. Быў супрацоўнікам радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная».

У 1994—1998 гадах у якасьці карэспандэнта, супрацоўнічаў з Радыё «Свабода»[5][6][7]. Быў сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў[8][9].

З 1995 па 1997 супрацоўнічаў зь беларускімі каталіцкімі выданьнямі Наша вера, Хрысьціянская думка (рэд. Алесь Бяляцкі), Унія, г. Менск. Асьвятляў ўрачыстую каранацыю Абраза Божай Маці Берасьцейскай, што знайшло адлюстраваньне ў яго публікацыі[10].

З 1996 па 1998 — пражываў у г. Дэтройт, штат Мічыган, ЗША. Некаторы час вучыўся ў Каталіцкім унівэрсытэце Madonna University. Быў суіскальнікам на атрыманьне статусу бежанца, але з-за хваробы маці, вярнуўся ў Менск.

З-за неаднаразовых нападаў[11] у 2008 годзе быў вымушаны эміграваць зь Беларусі, з 2008 пражываў у Кіеве.[12] У 2015 годзе папрасіў палітычнага прытулку ва Ўкраіне, але яму ў гэтым было адмоўлена, у сувязі з чым Тарлецкі пераехаў у 2018 годзе ў Швэцыю.[13] Па стане на сакавік 2021 году жыве ў Стакгольме, дзе ўдзельнічае ў пратэсным руху супраць рэжыму Лукашэнкі.[14][15][16]

Грамадзкая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Э. Тарлецкі ўдзельнічаў ва ўстаноўчым зьезьдзе беларускага антыкамуністычнага руху Беларускі народны фронт «Адраджэньне», які прайшоў у Вільні ў 1989 годзе.[17]

1 сакавіка 1990 г. разам з Ганнай Ніціеўскай быў ініцыятарам і ўдзельнікам галадоўкі за вяртаньне Касьцёлу Св. Сымона і Алены ў Менску. У выніку галадаваньня касьцёл быў вернуты каталіцкай суполцы.[18][19] У 1993—1995 гг. быў актывістам моладзёвай суполкі пры Касьцёле сьвятога Роха ў Менску[20].

у 1998 гг. Э.Тарлецкі быў экспэртам у ГА Нацыянальны дэмакратычны інстытут міжнародных адносінаў (г. Менск). 29 сакавіка 1998 працаваў на выбарчых участках у Кіеве, як афіцыйны назіральнік гэтага інстытуту на чарговых выбарах у Вярхоўную Раду Ўкраіны.[21]

У ліпені 1998 г. Э.Тарлецкі быў ініцыятарам і стваральнікам праваабарончай арганізацыі Беларуская ліга сэксуальных меншасьцяў Лямбда[22] З 1998 па 2004 гг. займаў пасаду старшыні Рады БЛЛ[23][24][25][26][27][28] У жніўні 1998 г. Э.Тарлецкі стаў заснавальнікам і галоўным рэдактарам першага ў Беларусі часопісу для сэксуальных меншасьцяў «Форум Лямбда»[29]. З 1999 г. часопіс выдаваўся афіцыйна, але быў забаронены ўладамі краіны ў сакавіку 2001 году, калі Дзяржкамітэт па друку пазбавіў яго пасьведчаньня аб рэгістрацыі. Нягледзячы на гэта, часопіс друкаваўся нелегальна.[30][31][32][33][34] У сакавіку 2002 г. выйшаў 23-гі нумар гэтага выданьня.[35]

У 2000 годзе быў удзельнікам беларускага стэнду на Міжнародным кніжным кірмашы ў г. Гётэборг, Швэцыя[36].

Э. Тарлецкі быў старшынёю аргкамітэту фэсту Belarus Gay Pride, які штогод, з 1999 па 2002 гг., праходзіў у Менску[37][38].

Фэстываль 7—10 верасьня 2000 году, які праводзіўся напярэдадні парлямэнцкіх выбараў, быў забаронены ўладамі[39][40][41][42][43][44].

У 2001 г. Вялікага розгаласу атрымаў канфлікт паміж Э. Тарлецкім і лідэрам Маладога Фронту Паўлам Севярынцам. Пачатак быў пакладзены, калі арганізацыйны камітэт Кангрэсу беларускай моладзі[45][46] адмовіў БЛЛ дэлегаваць сваіх прадстаўнікоў на гэты форум.[47][48][49] Павал Севярынец заявіў у «Нашай Ніве»: «Як хрысьціянін і проста нармалёвы чалавек, я стаўлюся да гомасэксуалістаў як да няшчасных, скалечаных і хворых людзей»[50]. Апагеем канфлікту стаўся правакацыйны комікс «Папялушка»[51], які быў апублікаваны ў сатырычнай газэце Навінкі. У ім Тарлецкі ў жаночым абліччы нібыта спакушае Севярынца.[52]

У верасьні 2001 г. Тарлецкім быў праведзены чарговы гей-прайд у Менску[53]. Гэты фэст адрозьніваўся тым, што ў яго рамках, за дзень да прэзэдэнцкіх выбараў[54], ад Дзяржаўнага цырка Беларусі да сквэру перад будынкам адміністрацыі кіраўніка дзяржавы ўпершыню прайшла дэманстрацыя ў абарону правоў геяў і лесьбіянак, якая сабрала каля 1000 удзельнікаў[25][55] і гледачоў. Акцыю падтрымалі Федэрацыя анархістаў Беларусі, аб’яднаньне Розныя — роўныя, Беларуская сацыял-дэмакратычная моладзь Маладая Грамада[56]. У сваю чаргу, прэс-цэнтар апазыцыйнага беларускага руху «Хартыя’97» зьвінаваціў Тарлецкага ў супрацоўніцтве з Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі (КДБ) і назваў акцыю «блакітнай правакацыяй».[57][58]

У 2007—2008 гг. Э. Тарлецкі выпускаў часопіс Taboo, які пазыцыянаваў сябе як «часопіс для геяў, прыхільнікаў андэграўнду, мадэрна і крэатыву». Сродкі на выданьне часопісу вылучылі Інстытут Адкрытае грамадзтва (Open Society Foundation) і іншыя міжнародныя гуманітарныя арганізацыі. Выйшла 5 нумароў.[59][60]

У 2008 г. Тарлецкі выдаў брашуру Геі і лесьбіянкі — Беларускі шлях.

Творчая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2001-2004 гг. у якасьці арганізатара захадаў супрацоўнічаў з культавым менскім гей-клюбам Babylon.[61] З 2001 г. Э. Тарлецкі выступае як артыст арыгінальнага жанру (травесьці). Карыстаўся сцэнічнымі імёнамі Exeda й Zarah Und [62][63][64].

У 2004 г. арганізаваў у Менску першы конкурс травесьці Альтэрнатыўная міс Беларусь[65][66][67][68].

У траўні 2006 году быў адным з заснавальнікаў і дырэктарам андэграўнд-клюбу «Buffet ЁЁ» ў Менску.[69][70][71] У клюбе выступалі беларускія гурты «Серебряная свадьба», «Гурзуф», «ПортМоне», адбываліся спэктаклі «Вольнага тэатру».

У 2007-2008 гг. Э.Тарлецкі супрацоўнічаў с тэлэвізійным праектам Сяргея Міхалка Саша і Сірожа[72]

У 2008 годзе пераяжджае ва Ўкраіну, дзе выступае пад сцэнічнымі імёнамі Мадам Жужу і Norma Pospolita, у 2013 арганізаваў конкурс «Міс Дзіва» ў Кіеве.[73][74]

У 2011 годзе згуляў ролю Дзівы ў фільме Шапіто-шоў[75]. Фільм атрымаў прыз 33-га Маскоўскага кінафэстывалю.

У 2011 годзе быў удзельнікам IV Маскоўскага біенале сучаснага мастацтва.[76][77] Напрыканцы 2013 г. стаў героем украінскага тэлешоў «Звана вечеря» (тэлеканал СТБ)[78] У красавіку 2014 прыняў удзел у здымках тэлевізійнага шоў «Говорить Україна»[79] У 2015 Э.Тарлецкі арганізаваў уласнае відэа-шоў пад назвай «Маланка Шоу»[3]. Гэты незалежны некамэрцыйны відэа-праект названы ў гонар ўкраінскага маскараду Маланка Фэст. У шоў бяруць удзел людзі розных прафэсіяў. Госьці размаўляюць, сьпяваюць, танчаць, выпіваюць ды ствараюць новыя вобразы Мадам Жужу. Новыя ролікі публікуюцца на YouTube.[80]

У 2015 годзе Э.Тарлецкі ў ролі травесьці-дзівы зьняўся ў кліпе «Wings» брытанскага дуэту Hurts. Кліп здымаўся ў Кіеве[81][82].

  1. ^ Norma Pospolita Drag Queen
  2. ^ Norma Pospolita
  3. ^ а б Часопіс Makeout «Маланка Шоу» — новый видео-проект Эдварда Тарлецкого аkа Жужу
  4. ^ Мадам Жу-Жу без макияжа
  5. ^ МОНИТОРИНГ ФОНДА ЗАЩИТЫ ГЛАСНОСТИ: АПРЕЛЬ’96.
  6. ^ АБАЖУР №№ 40-41
  7. ^ Камунікат. ПРАВААБАРОНЧЫ ЦЭНТР «ВЯСНА-96» АДЗНАЧАЕ, ШТО НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АДУКАЦЫЯ Ў БЕЛАРУСІ МЭТАНАКІРАВАНА ЗЬНІШЧАЕЦЦА.
  8. ^ ФРАШКІ-2. ПРА ТОЕ, ЯК НЯМЕЦКІ ЖУРНАЛІСТ КРЫС ЗЭЛЬЦ БРАЎ ІНТРВІЮ Ў БЕЛАРУСКАГА ЖУРНАЛІСТА ЭДЗІКА ТАРЛЕЦКАГА
  9. ^ Naviny.by В Минске избили журналиста Эдварда Тарлецкого
  10. ^ Часопіс «Наша вера» № 1(2)/1996 КАРАНАЦЫЯ ЦУДАДЗЕЙНАГА АБРАЗА МАЦІ БОЖАЙ БЕРАСЦЕЙСКАЙ
  11. ^ Радыё Свабода. Невядомыя зьбілі Эдварда Тарлецкага
  12. ^ Интернет-журнал «Наш Киев»
  13. ^ «Мадам Жужу едзе са мною». Эдвард Тарлецкі зьехаў у Швэцыю пасьля адмовы Ўкраіны даць яму статус уцекача
  14. ^ Дрэг-квин vs Лукашенко. Как из советского шампанского сделать пулю для диктатуры(недаступная спасылка)
  15. ^ Aleksandra Pogorzelska. Jag hade ett hopp om att få komma hem.//Dagens etc. Fredag 19 mars 2021. S. 10—11
  16. ^ Därför kämpar Madam Zjuzju mot Belarus diktator – utanför Systembolaget (швэд.)
  17. ^ Вытокі. І З’езд БНФ «Адраджэньне»
  18. ^ Тарас Анатолий Ефимович (2010). Костел в нашей жизни. Минск: ФУАинформ. с. 192. ISBN 978-985-6868-44-6
  19. ^ Magazyn Polski №10.2013. TADEUSZ GAWIN «Początek odrodzenia» стар.11
  20. ^ Агнешка-Франьцішканка. Ліставаньне з Паўлам Севярынцам. Рыдупля
  21. ^ Офіційні спостерігачі від іноземних держав та міжнародних організацій
  22. ^ «Бизнес & Балтия» Павлюк БЫКОВСКИЙ. В Белоруссии разгул демократии. Красная республика голубеет(недаступная спасылка)
  23. ^ «Наша Ніва» № 13 (134) 1999 г. Эдвард Тарлецкі: Паўдзікае грамадзтва ня можа быць талерантным
  24. ^ Ягада. Пазітыўны квір інфа-партал(недаступная спасылка)
  25. ^ а б Часопіс Makeout. 6 студзеня 2014/ Вика Биран. Любое гей-движение будет отражать общую картину происходящего в обществе
  26. ^ КАМУНІКАТ «Праблема адносінаў да гомасексуалізму займае адно з першых месцаў па неталерантнасьці…»
  27. ^ Вясна-96. Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 1999 годзе
  28. ^ Беларуские гей-новости #25,26
  29. ^ Makeout. Слава
  30. ^ «За вясёлкавую Беларусь!» Віртуальная выстава дакументаў па ЛГБТ-гісторыі Беларусі 1990—2000-х гадоў.
  31. ^ Хартыя’97 Гей-журнал «Форум — Лямбда» лишен официальной регистрации 26/03/2001
  32. ^ Беларуские гей-новости (rest.love.forumlambda7575) : Рассылка : Subscribe.Ru.
  33. ^ GAY.RU — В Беларуси перестанет выходить журнал «Forum Lambda»
  34. ^ Беларуские гей-новости #3
  35. ^ Гей-новости. Беларусь 4.04.2002
  36. ^ Dmitri Plax. ANNUS ALBARUTHENICUS/ГОД БЕЛАРУСКІ №3/ 2002 г. ANTECKNINGAR OM SVENSK-VITRYSKA KULTURELLA KONTAKTER I BÖRJAN AV DET XXI SEKLET
  37. ^ БДГ. 23/09/2002. Голубые и розовые ушли с улицы
  38. ^ Часопіс Makeout. В поиске места: ретроспектива гей-прайда в Минске
  39. ^ ВЫКЛЮЧИЛИ СВЕТ. Пока только для геев. Общество. №35 (251) 11 сентября 2000 г.. БелГазета. Новости Беларуси. Белорусские новости
  40. ^ kommersant.ru У белорусских собственная гордость // Особенно у геев
  41. ^ photo.bymedia.net
  42. ^ БЕЛОГЕЙСКАЯ ПУЩА
  43. ^ Facty.ua Участники гей-парада в минске были избиты и разогнаны милицией
  44. ^ The Moscow Times. Belarus Gay Festival
  45. ^ ГДЕ ГОНЧАРИК — ТАМ «БОМБА»
  46. ^ Отдел политики, «Белорусская деловая газета»
  47. ^ Радыё Свабода. 19.07.2001 КАНГРЭС ДЭМАКРАТЫЧНАЙ МОЛАДЗІ ПРОЙДЗЕ БЕЗ ПРАДСТАЎНІКОЎ СЭКСУАЛЬНЫХ МЕНШАСЬЦЯЎ
  48. ^ Майдан-ІНФОРМ БІЛОРУСЬКІ НОВИНИ (28.07.2001)
  49. ^ Биржа Информации. Дмитрий Егоров. Конгресс белорусской молодежи: Две «бомбы» и три эксцесса
  50. ^ Наша Ніва 29.03.2002 Павал Севярынец. Апошняе вычварэньне Эдзіка Тарлецкага
  51. ^ http://belarusianqueerstory.noblogs.org/files/2016/01/navinki_edzik02.jpg
  52. ^ «За вясёлкавую Беларусь!» Віртуальная выстава дакументаў па ЛГБТ-гісторыі Беларусі 1990—2000-х гадоў. Частка 2
  53. ^ Радыё СВАБОДА. У МЕНСКУ АДБЫЎСЯ LOVE-ПАРАД СЭКС-МЕНШАСЬЦЯЎ
  54. ^ Беларуские гей-новости (rest.love.forumlambda7575) : Рассылка : Subscribe.Ru
  55. ^ Артур Скальский. Парад Любви: Берлин — Стокгольм — Минск(недаступная спасылка)
  56. ^ В Белоруссии пройдет карнавальное шоу геев
  57. ^ «Блакітная» правакацыя ў Менску :: Хартыя’97 :: Навіны :: 07/09/2001
  58. ^ ПАРАД ЛЮБВИ. Накануне выборов. Общество. №35 (301) 10 сентября 2001 г.. БелГазета. Новости Беларуси. Белорусские новости
  59. ^ http://www.gayby.net/news/2007-02-11-235
  60. ^ http://spring96.org/ru/news/22061
  61. ^ Часопіс Makeout. 21 ліпеня 2014 Наста Манцэвіч Арт-клуб BABYLON
  62. ^ Белгазета. №14 (431) 12 апреля 2004 г. Sexus «НОВАЯ КОМПЛЕКЦИЯ»
  63. ^ Белгазета. №19 (640) 14 мая 2008 г. Радости жизни «Ляписы» отлюбили всех
  64. ^ Гей-новости. Беларусь ПРАЗДНИК
  65. ^ Belarus Today 24 Сентября, 2004 Впервые в Беларуси пройдет конкурс Альтернативная мисс Беларусь
  66. ^ Tut.by Как выбирали альтернативную Мисс Беларусь?(недаступная спасылка)
  67. ^ БДГ 22/09/2004 Впервые в Беларуси пройдет конкурс "Альтернативная мисс Беларусь"
  68. ^ Белгазета. №39 (456) 04 октября 2004 г. Радости жизни ДРУГАЯ «МИСС БЕЛАРУСЬ»
  69. ^ БДГ. 27/09/2006. Белорусский рэпер бежал с собственного концерта
  70. ^ tuzin.fm 30.03.2007 - У Менску закрываюцца альтэрнатыўныя клюбы
  71. ^ Таймер № 5, стар. 67
  72. ^ SasiTV
  73. ^ Наш Киев.ua 23.04.13
  74. ^ VGORODE.UA Главный сайт в городе
  75. ^ Шапито-Шоу. Создатели
  76. ^ Четвертая Московская биеннале современного искусства
  77. ^ Участие белорусов в Международном фестивале активистского искусства | Art | Афиша
  78. ^ Звана вечеря, 50 выпуск, 06.12.2013
  79. ^ Я живу в чужом теле
  80. ^ Маланка-шоу
  81. ^ Украинская травести-дива появилась в клипе британской группы Hurts
  82. ^ РБК-Украина. Группа Hurts презентовала "киевский" клип

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]