Андрэй Ягораў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Андрэй Генадзевіч Ягораў
Andrei Yahorau.jpg
Нарадзіўся 4 красавіка 1979(1979-04-04) (40 гадоў)
Горадня, Беларусь
Навуковая сфэра постсавецкія трансфармацыі, дасьледаваньні грамадзянскай супольнасьці, эўрапейскія дасьледаваньні;
СМД-мэтадалёгія(ru)
Месца працы Цэнтар эўрапейскай трансфармацыі
Альма-матэр Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Вядомы як палітоляг, аналітык, мэтадоляг(ru); грамадзкі дзяяч
Цэнтар эўрапейскай трансфармацыі

Андрэ́й Гена́дзевіч Яго́раў (нар. 4 красавіка 1979 году, Горадня) — беларускі палітоляг і мэтадоляг(ru), грамадзкі дзеяч. Дырэктар Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі (Менск)[1], кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыюму «ЭўраБеларусь»(be)[2][3], сябра Рады Экалягічнага таварыства «Зялёная сетка»(be)[4]. У 2013—2015 гадах зьяўляўся нацыянальным каардынатарам Форуму грамадзянскай супольнасьці(en) Ўсходняга партнэрства (ФГС УП) па Беларусі[2], у 2014—2015 гадах — сустаршынём Кіруючага камітэту ФГС УП[2][5].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Горадні[2], гадаваўся ў Мікашэвічах (Берасьцейская вобласьць)[6].

Вучоба[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1996 годзе скончыў сярэднюю школу з залатым мэдалём[6].

У 1997—2002 гадах вучыўся на аддзяленьні паліталёгіі юрыдычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (БДУ) па спэцыяльнасьці «Юрыст-палітоляг», атрымаў дыплём бакаляўра па паліталёгіі[2][6][7].

У 1999—2002 гадах, паралельна вучобе ў БДУ, навучаўся ў Беларускім калегіюме па спэцыяльнасьці «Журналіст»[6][7][8].

У 2002—2003 гадах вучыўся ў магістратуры юрыдычнага факультэту БДУ, пасьпяхова абараніў дысэртацыю на суісканьне навуковай ступені магістра палітычных навук[1][6][7]. У 2003—2005 гадах вучыўся ў асьпірантуры таго ж факультэту[6][8].

Прафэсійная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У галіне палітычных дасьледаваньняў працуе зь 2001 году[1].

Сфэра дзейнасьці: палітычная аналітыка й палітычныя дасьледаваньні (трансфармацыя постсавецкай прасторы, грамадзянская супольнасьць, палітычныя трансфармацыі ў Беларусі й рэгіёне Ўсходняга партнэрства, эўрапейскія дасьледаваньні)[1][9].

Зьяўляецца аўтарам і суаўтарам распрацовак і стратэгічных прапановаў па разьвіцьці Форуму грамадзянскай супольнасьці(en) Ўсходняга партнэрства[10][11][12][13], стратэгіі дзеяньняў дэмакратычных сілаў Беларусі зь мэтай дасягненьня імі рэальнага ўдзелу ў кіраваньні дзяржаваю[6][14], ініцыятывы ЭЗ «Эўрапейскі дыялёг па мадэрнізацыі зь беларускім грамадзтвам»[15][16][17], а таксама публікацыяў па тэмах сацыяльна-палітычнага разьвіцьця Беларусі, беларуска-эўрапейскіх адносінаў, Усходняга партнэрства, грамадзянскай супольнасьці й інш.[2][18]

У сакавіку 2010 году заснаваў і ўзначаліў Цэнтар эўрапейскай трансфармацыі — аналітычны цэнтар (па-ангельску: think tank), які ўваходзіць у структуру Міжнароднага кансорцыюму «ЭўраБеларусь»(be)[1][19][20].

Зьяўляецца адным з заснавальнікаў спэцыялізаванага часопісу па палітычных навуках у Беларусі «Палітычная сфэра» (Менск, ISSN 1819-3625), займаў пасаду намесьніка галоўнага рэдактара[1][6][8], уваходзіць у склад Рэдакцыйнай рады часопісу[21].

Да канаца 2009 году быў штатным выкладчыкам дэпартамэнту палітычных навукаў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (Вільня), прыняў удзел у страйку выкладчыкаў дэпартамэнту, якія пратэставалі супраць парушэньня кіраўніцтвам унівэрсытэту акадэмічных свободаў[22][23].

Зьяўляецца аўтарам і суаўтарам шматлікіх распрацовак, дасьледаваньняў і публікацыяў па тэмах сацыяльна-палітычнага разьвіцьця Беларусі, беларуска-эўрапейскіх адносінаў, Усходняга партнэрства, грамадзянскай супольнасьці й інш.[2]

Удзел у мэтадалягічным руху[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2000—2002 гадах наведваў сэмінары філёзафа й мэтадоляга У. Мацкевіча[6][8].

У пачатку 2005 году прайшоў гульнятэхнічную(ru) падрыхтоўку й у якасьці гульнятэхніка ўзяў удзел у арганізацыйна-дзейнаснай гульні(ru) (АДГ) «Распрацоўка пераможнай стратэгіі для Беларусі: сцэніраваньне, праектаваньне й праграмаваньне» (сакавік 2005 году, Кіеў), кіраўніцтва якой ажыцьцяўляў У. Мацкевіч[6][8][24].

Пачынаючы з 2005 году, уваходзіць у другі склад удзельнікаў Агенцыі гуманітарных тэхналёгіяў (АГТ, Менск)[6], становіцца экспэртам і кіраўніком аналітычнай групы АГТ, зьяўляецца сталым удзельнікам Менскага мэтадалягічнага сэмінару й арганізацыйна-дзейнасных гульняў, якія праводзяцца АГТ[8][9][25].

Зьяўляўся кіраўніком АД-гульняў: «Грамадзянская адукацыя: працяг або пачатак» (сакавік 2007 году, Гётынген, Нямеччына)[26] й «Лятучы ўнівэрсіытэт у Беларусі: кіраваньне развіцьцём» (студзень 2012 году, Гётынген, Нямеччына)[27].

Грунтуючыся на вопыце ўдзелу, арганізацыі й правядзеньня АДГ, у суаўтарстве зь Т. Вадалажскай, напісаў кнігу «Организационно-деятельностные игры. Популярное введение»[28] (Мн., 2008. — ISBN 978-987-6800-75-0).

Уваходзіць у склад Калегіюму Лятучага ўнівэрсытэту[29].

У межах Лятучага ўнівэрсытэту чытае аўтарскія курсы: «Тэхналёгіі кіраваньня будучыняй: разьвіцьцё, праектаваньне, праграмаваньне» (2011—2013)[30][31], «Тэорыя дзейнасьці: разьвіцьцё, праектаваньне, праграмаваньне» (2013—2014)[32], а таксама ў 2011—2012 гадах кіраваў Школай гульнятэхнікаў[33].

Грамадзка-палітычная й міжнародная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гады студэнцтва быў удзельнікам беларускай спартова-патрыятычнай арганізацыі «Белы легіён»[8], таксама аказваў прававую дапамогу ў якасьці юрыста Праваабарончага цэнтру «Вясна»[8].

У 2000—2003 гадах удзельнічаў у дзейнасьці моладзевага руху «Зубр»[8].

У 2006 годзе аказваў садзейнічаньне правядзеньню акцыі «Пост-галадоўка» па абароне будынку Царквы хрысьціян поўнага Эвангельля «Новае жыцьцё» (Менск)[34], быў сябрам грамадзянскай рады па абароне царквы[35].

З моманту абвяшчэньня ініцыятывы ЭЗ «Усходняе партнэрства» прымае актыўны ўдзел у дзейнасьці Форуму грамадзянскай супольнасьці(en) (ФГС УП) на нацыянальным і міжнародным узроўнях:

  • Зьяўляецца аўтарам і суаўтарам стратэгічных прапановаў па разьвіцьці й інстытуцыяналізацыі Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства[10][11][12][13];
  • З кастрычніку 2011 году па чэрвень 2012 году быў сябрам Часовага кіруючага камітэту Беларускай нацыянальнай плятформы ФГС УП[36][37];
  • З чэрвеню 2013 году па лістапад 2015 году ўваходзіў у склад стала дзеючага Каардынацыйнага камітэту Беларускай нацыянальнай плятформы ФГС УП: спачатку — як сябра[38], пасьля — як старшыня Каардынацыйнага камітэту[39] й нацыянальны каардынатар ФГС УП па Беларусі[40][41];
  • У кастрычніку 2013 году падчас пятай штогадовай сустрэчы Форуму грамадзянскай супольнасьці ў Кішынёве (4—5 кастрычніка 2013 году) быў абраны ўдзельнікамі беларускай дэлегацыі нацыянальным каардынатарам ФГС УП па Беларусі (тэрмінам у адзін год) і ў гэтым статусе ўвайшоў у склад Кіруючага камітэту ФГС УП[40];
  • З чэрвеню 2014 году па чэрвень 2015 году адначасова займаў выбарную пасаду старшыні Каардынацыйнага камітэту Беларускай нацыянальнай плятформы ФГС УП[39][42][43];
  • У лістападзе 2014 году падчас шостай сустрэчы Форуму грамадзянскай супольнасьці ў Батумі (21—22 лістапада 2014 году) быў паўторна абраны нацыянальным каардынатарам ФГС УП па Беларусі[41] й зноў, па статусе, увайшоў у склад Кіруючага камітэту ФГС УП;
  • У лістападзе 2014 году ў рамках Кіруючага камітэту ФГС УП быў абраны сустаршынём Форуму (як прадстаўнік краінаў Усходняга партнэрства; ад краінаў-сябраў ЭЗ сустаршынём быў абраны Кшыштаф Бабінскі(pl))[5], зьяўляўся ім да лістападу 2015 году;
  • Прадстаўляў Форум грамадзянскай супольнасьці на Рыскім саміце Ўсходняга партнэрства (21—22 траўня 2015 году) ў межах Канфэрэнцыі грамадзянскай супольнасьці[44] й падчас пятага раўнда нефармальнага міністэрскага дыялёгу Ўсходняга партнэрства ў Менску (29 чэрвеня 2015 году)[45][46][47].
  • Падчас знаходжаньня А. Ягорава ў складзе Кіруючага камітэту ФГС УП і старшынства ў ім была прынята новая стратэгія разьвіцьця Форуму грамадзянскай супольнасьці і праведзена яго рэформа[48].

У межах рэалізацыі першай фазы ініцыятывы ЭЗ «Эўрапейскі дыялёг па мадэрнізацыі зь беларускім грамадзтвам» (ЭДМ) зьяўляўся каардынатарам 1-й экспэртнай групы[49]; пасьля пераводу ЭДМ у фармат праекту «Рэфорум» у ліпені 2014 году ўвайшоў у склад Рады праекту ў якасьці прадстаўніка каардынатараў першай фазы ЭДМ[50][51].

Зьяўляецца ўдзельнікам Спэцыяльнай камісіі (Ad Hoc Commission), якая дзейнічае на базе Беларускай нацыянальнай плятформы ФГС УП і ажыцьцяўляе кантроль за імплемэнтацыяй «Дарожнай мапы па правядзеньні Беларусьсю рэформы сыстэмы вышэйшай адукацыі» ў межах далучэньня Рэспублікі Беларусь да Балёнскага працэсу[52].

З пачатку 2016 году — сябра Рады Экалягічнага таварыства «Зялёная сетка»(be)[4].

13 чэрвеня 2016 году падчас агульнага сходу Міжнароднага кансорцыюму «ЭўраБеларусь»(be) быў абраны ў склад Рады кансорцыюму, а таксама яе новым кіраўніком, зьмяніўшы на гэтай пасадзе У. Мацкевіча[2][3].

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты, мае сына[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е Андрэй Ягораў [Электронны рэсурс] // Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі. — Вэб-сайт ЦЕТ. — Дата доступу: 24.06.2016. — Рэжым доступу: http://cet.eurobelarus.info/by/names/Andrei-Yahorau.html, вольны. — Загал. з экрана.
  2. ^ а б в г д е ё ж Имена [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — Дата доступа: 24.06.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/names/, свободный. — Загл. с экрана.
  3. ^ а б Юрич А. Андрей Егоров: «ЕвроБеларусь» способна мобилизовать гражданское общество на решение проблем Беларуси [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — 20.06.2016. — Дата доступа: 24.06.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/news/society/2016/06/20/andrey-egorov-evrobelarus-sposobna-mobilizovat.html, свободный. — Загл. с экрана.
  4. ^ а б Пра нас [Электронный ресурс] // «Зялёны партал». — Вэб-сайт Таварыства «Зялёная сетка». — Дата доступу: 24.06.2016. — Рэжым доступу: http://greenbelarus.info/green/about, вольны. — Загал. з экрана.
  5. ^ а б Steering Committee [Electronic resource] // EaP CSF Annual Assembly 2015. — EaP CSF website. — Access date: 29.01.2016. — Access mode: http://eapcsf-assembly.org/about_forum/steering-committee/, free. — Title screen.
  6. ^ а б в г д е ё ж з і к Андрэй Ягораў // Арытмія, альбо Код супраціву / А. Л. Тамковіч. — Смаленск, 2012. — С. 187—192 [Электронны рэсурс] // EuroBelarus.Info. — Вэб-сайт Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі». — Дата доступу: 01.01.2016. — Рэжым доступу: http://eurobelarus.info/files/22/86/Arytmia_albo_kod_supratsivu___A.Tamkovich.pdf, вольны. — Загал. з экрана.
  7. ^ а б в Андрэй Ягораў [Электронны рэсурс] // EuroBelarus.Info. — Вэб-сайт Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі». — 10.11.2007. — Дата доступу: 01.01.2016. — Рэжым доступу: http://eurobelarus.info/news/archive/2007/11/10/andrey-yagora--.html/, вольны. — Загал. з экрана.
  8. ^ а б в г д е ё ж з і Ермакова В. Как я стал интеллектуалом: Андрей Егоров [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — Дата доступа: 01.01.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/news/society/2014/08/19/kak-ya-stal-intellektualom-andrey-egorov.html, свободный. — Загл. с экрана.
  9. ^ а б Андрей Егоров [Электронный ресурс] // Methodology.by. — Веб-сайт АГТ-ЦСИ. — 29.10.2008. — Дата доступа: 01.01.2016. — Режим доступа: http://methodology.by/?p=592, свободный. — Загл. с экрана.
  10. ^ а б Гл.: Стратегические предложения по деятельности в рамках Форума гражданского общества [Электронны рэсурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 18.03.2010. — Дата доступа: 01.10.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2010/03/18/kontseptsiya-dal-neyshego-razvitiya-foruma-grazhdanskogo-obschestva-vostochnogo-partnerstva.html, свободный. — Загл. с экрана.
  11. ^ а б Гл.: Концепция дальнейшего развития Форума гражданского общества Восточного партнерства (Policy paper) [Электронны рэсурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 18.03.2010. — Дата доступа: 01.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2010/03/18/kontseptsiya-dal-neyshego-razvitiya-foruma-grazhdanskogo-obschestva-vostochnogo-partnerstva.html, свободный. — Загл. с экрана.
  12. ^ а б Гл.: Предложения по приоритетам сотрудничества ЕС-Беларусь в рамках Национальной индикативной программы и роли гражданского общества в его развитии (Policy Paper) [Электронны рэсурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 24.05.2010. — Дата доступа: 01.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2010/05/24/predlozheniya-po-prioritetam-sotrudnichestva-es-belarus-v-ramkah-natsional-noy-indikativnoy-programmy-i-roli-grazhdanskogo-obschestva-v-ego-razvitii-policy-paper.html, свободный. — Загл. с экрана.
  13. ^ а б Гл.: Предложения от Национальной платформы Беларуси Форуму гражданского общества Восточного партнерства [Электронны рэсурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 17.11.2010. — Дата доступа: 01.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2010/11/17/predlozheniya-ot-natsional-noy-platformy-belarusi-forumu-grazhdanskogo-obschestva-vostochnogo-partnerstva.html, свободный. — Загл. с экрана.
  14. ^ Гл.: Стратегия-2012: От диалога внутри демократических сил к диалогу с режимом [Электронны рэсурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 28.02.2011. — Дата доступа: 01.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2011/02/28/strategiya-2012--ot-dialoga-vnutri-demokraticheskih-sil-k-dialogu-s-rezhimom.html, свободный. — Загл. с экрана.
  15. ^ Эўрапейскі дыялёг па мадэрнізацыі зь беларускім грамадзтвам (ЭДМ) — ініцыятыва ЭЗ, абвешчаная эўракамісарам па пытаньнях пашырэньня й палітыцы суседства Штэфанам Фюле 29 сакавіка 2012 году, прапанаваная ў якасьці новага фармату адносінаў паміж ЭЗ і Беларусьсю ў дапаўненьне існуючым інструмэнтам. ЭДМ задумваўся як плятформа для абмену поглядамі й ідэямі паміж ЭЗ і прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці й палітычнай апазыцыі па пытаньнях рэформаў, неабходных для мадэрнізацыі Беларусі, з магчымасьцю ўключэньня ў дыялёг беларускіх уладаў. Гл. больш падрабязна: Прадстаўніцтва ЭЗ у Рэспубліцы Беларусь: «Эўрапейскі дыялёг па мадэрнізацыі» зь беларускім грамадзтвам.
  16. ^ Гл.: Как повысить трансформационный потенциал Европейского диалога по модернизации? (Position paper) [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 20.03.2013. — Дата доступа: 01.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2013/03/20/position-paper-kak-povysit-transformatsionnyy-potentsial-evropeyskogo-dialoga-po-modernizatsii.html, свободный. — Загл. с экрана.
  17. ^ Гл.: Европейский диалог для модернизации с беларусским обществом (Position paper) [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 06.04.2012. — Дата доступа: 01.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2012/04/06/evropeyskiy-dialog-dla-modernizatsii-s-belarusskim-obshchestvom.html, свободный. — Загл. с экрана.
  18. ^ Гл.: Аналитика и исследования [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Официальный веб-сайт ЦЕТ. — Дата доступа: 01.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/news/?themaID=2, свободный. — Загл. с экрана.
  19. ^ О нас [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — Дата доступа: 14.07.2015. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/about/, свободный. — Загл. с экрана.
  20. ^ Организации-участники [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — Дата доступа: 01.01.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/consortium/organizers/, свободный. — Загл. с экрана.
  21. ^ Рэдакцыйная і навуковая рада [Электронны рэсурс] // Палітычная сфера. — Вэб-сайт часопіса. — Дата доступу: 01.01.2016. — Рэжым доступу: http://journal.palityka.org/rada/, вольны. — Загал. з экрана.
  22. ^ Студзінская І. Выкладчыкі паліталёгіі ЭГУ абвесьцілі страйк [Электронны рэсурс] // Радыё Свабода. — Вэб-сайт радыёстанцыі. — 01.10.2009. — Дата доступу: 01.01.2016. — Рэжым доступу: http://www.svaboda.org/content/article/1840483.html, вольны. — Загал. з экрана.
  23. ^ Зварот да студэнтаў ЕГУ [Электронны рэсурс] // Жывы журнал. — Блог Дзяніса Мельянцова ў ЖЖ. — 15.12.2009. — Дата доступу: 01.01.2016. — Рэжым доступу: http://lipski.livejournal.com/300740.html, вольны. — Загал. з экрана.
  24. ^ Хронология разворачивания программы Культурной политики в Беларуси [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — Дата доступа: 01.01.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/news/society/1994/01/01/chronology.html, свободный. — Загл. с экрана.
  25. ^ Список организационно-деятельностных игр, проведенных АГТ [Электронный ресурс] // Methodology.by. — Веб-сайт АГТ-ЦСИ. — 02.12.2010. — Дата доступа: 01.01.2016. — Режим доступа: http://methodology.by/?p=480, свободный. — Загл. с экрана.
  26. ^ ОДИ «Гражданское образование: продолжение или начало» [Электронный ресурс] // Methodology.by. — Веб-сайт АГТ-ЦСИ. — 15.03.2007. — Дата доступа: 01.01.2016. — Режим доступа: http://methodology.by/?p=820, свободный. — Загл. с экрана.
  27. ^ Программа и оргпроект ОДИ: «Летучий университет в Беларуси: управление развитием» [Электронный ресурс] // Methodology.by. — Веб-сайт АГТ-ЦСИ. — 15.01.2012. — Дата доступа: 01.01.2016. — Режим доступа: http://methodology.by/?p=2986, свободный. — Загл. с экрана.
  28. ^ http://methodology.by/wp-content/uploads/2007/10/ОДИ_rus.pdf
  29. ^ Гл.: Калегіум [Электронны рэсурс] // Лятучы ўніверсітэт. — Вэб-сайт Лятучага ўніверсітэта. — Дата доступу: 01.01.2016. — Рэжым доступу: http://fly-uni.org/collegium, вольны. — Загал. з экрана.
  30. ^ Гл.: Технологии управления будущим: ноябрь-декабрь, 2011 [Электронны рэсурс] // Лятучы ўніверсітэт. — Канал Летучего университета в YouTube. — Дата доступа: 01.01.2016. — Режим доступа: https://www.youtube.com/watch?v=IEaPvZQ5dXg&list=PL9A0EFB6B2A4E35B5, свободный. — Загл. с экрана.
  31. ^ Гл.: Технологии управления будущим: 2013 [Электронны рэсурс] // Лятучы ўніверсітэт. — Канал Летучего университета в YouTube. — Дата доступа: 01.01.2016. — Режим доступа: https://www.youtube.com/watch?v=h3K6xABeiZU&list=PLBAnu4YEjPOIqInPrzMp7Urb-HCrQO6GL, свободный. — Загл. с экрана.
  32. ^ Гл.: Теория деятельности (2013—2014) [Электронны рэсурс] // Лятучы ўніверсітэт. — Канал Летучего университета в YouTube. — Дата доступа: 01.01.2016. — Режим доступа: https://www.youtube.com/watch?v=e2Yi8QOn8iY&list=PLBAnu4YEjPOID84dRRgw_C4cqmAlHGzhX, свободный. — Загл. с экрана.
  33. ^ Гл.: Школа игротехников: 2011—2012 [Электронны рэсурс] // Лятучы ўніверсітэт. — Канал Летучего университета в YouTube. — Дата доступа: 01.01.2016. — Режим доступа: https://www.youtube.com/playlist?list=PLBAnu4YEjPOLc7FV6CGRb8IU9AApqzHqM, свободный. — Загл. с экрана.
  34. ^ Андрей Егоров: Причины успеха акции «Пост-голодовка» [Электронный ресурс] // EuroBelarus life. — Канал Службы информации «ЕвроБеларуси» в YouTube. — 30.04.2011. — Дата доступа: 01.01.2016. — Режим доступа: https://www.youtube.com/watch?v=5Ihr0zNtsBM, свободный. — Загл. с экрана.
  35. ^ Независимые эксперты нашли причины конфликта между государством и церковью «Новая жизнь» [Электронный ресурс] // Naviny.by. — Интернет-газета БелаПАН. — 29.12.2006. — Дата доступа: 01.01.2016. — Режим доступа: http://naviny.by/rubrics/society/2006/12/29/ic_news_116_264667/, свободный. — Загл. с экрана.
  36. ^ Гражданское общество Беларуси определилось с лидерами [Электронный ресурс] // «Ежедневник». — Электронная газета. — 30.10.2011. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://ej.by/news/politics/2011/10/30/grazhdanskoe_obschestvo_belarusi_opredelilos__s_liderami.html, свободный. — Загл. с экрана.
  37. ^ Гл.: Видеозапись конференции Национальной платформы ФГО ВП (Минск, 29 октября 2011 года) [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 31.10.2011. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/video/2011/10/31/videozapis-konferentsii-natsional-noy-platformy-fgo-vp-minsk.html, свободный. — Загл. с экрана.
  38. ^ Гл.: Відэазапіс канферэнцыі Нацыянальнай платформы ФГС УП (Мінск, 1 чэрвеня 2013 года) [Электронны рэсурс] // Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі. — Вэб-сайт ЦЕТ. — 08.06.2013. — Дата доступу: 29.01.2016. — Рэжым доступу: http://cet.eurobelarus.info/by/video/2013/06/08/v-deazap-s-kanferentsy-natsyyanal-nay-platformy-fgs-up-m-nsk-1-chervenya-2013-goda.html, вольны. — Загал. з экрана.
  39. ^ а б Гл.: Видеозапись конференции Беларусской национальной платформы ФГО ВП (Минск, 21 июня 2014 года) [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 23.06.2014. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/video/2014/06/23/videozapis-konferentsii-belarusskoy-natsional-noy-platformy-fgo.html, свободный. — Загл. с экрана.
  40. ^ а б Андрей Егоров — новый национальный координатор Форума гражданского общества Восточного партнерства по Беларуси [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 04.10.2013. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/news/2013/10/04/andrey-egorov-novyy-natsional-nyy-koordinator-foruma-grazhdanskogo-obschestva-vostochnogo-partnerstva-po-belarusi.html, свободный. — Загл. с экрана.
  41. ^ а б Национальным координатором ФГО ВП от Беларуси избран Андрей Егоров [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 20.11.2014. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/news/2014/11/20/natsional-nym-koordinatorom-fgo-vp-ot-belarusi-izbran-andrey.html, свободный. — Загл. с экрана.
  42. ^ Новым председателем Координационного комитета БНП стал Андрей Егоров [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 21.06.2014. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/news/2014/06/21/novym-predsedatelem-koordinatsionnogo-komiteta-bnp-stal-andrey.html, свободный. — Загл. с экрана.
  43. ^ Гл.: Видеозапись конференции Беларусской национальной платформы ФГО ВП (Минск, 25 июня 2015 года) [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 27.06.2015. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/video/2015/06/27/videozapis-konferentsii-belarusskoy-natsional-noy-platformy-fgo-1506270148.html, свободный. — Загл. с экрана.
  44. ^ Величко В. Гражданское общество призвало участников Рижского саммита к реформированию Восточного партнерства [Электронный документ] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — 21.05.2015. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/news/policy/2015/05/21/grazhdanskoe-obschestvo-prizvalo-uchastnikov-rizhskogo-sammita-k.html, свободный. — Загл. с экрана.
  45. ^ Речь Андрея Егорова во время неформальной министерской встречи Восточного партнерства в Минске [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 01.07.2015. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2015/07/01/rech-andreya-egorova-vo-vremya-neformal-noy-ministerskoy.html, свободный. — Загл. с экрана.
  46. ^ Co-Chair of EaP CSF Steering Committee Delivers Speech at EaP Informal Ministerial in Minsk [Electronic resource] // Eastern Partnership Civil Society Forum. — EaP CSF website. — 30.06.2015 — Access date: 29.01.2016. — Access mode: http://eap-csf.eu/en/news-events/news/co-chair-of-eap-csf-steering-committee-delivers-speech-at-eap-informal-ministerial-in-minsk/, free. — Title screen.
  47. ^ Макей: дифференциация должна оставаться ключевым принципом в Восточном партнёрстве [Электронный ресурс] // TUT.BY. — Интернет-портал. — 29.06.2015. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://news.tut.by/politics/454047.html, свободный. — Загл. с экрана.
  48. ^ Два года работы Андрея Егорова в качестве национального координатора: итоги, анализ, взгляд в будущее [Электронный ресурс] // Белорусская национальная платформа Форума гражданского общества Восточного партнёрства. — 28.11.2015. — Дата доступа: 29.01.2016. — Режим доступа: http://npbelarus.info/?p=2768, свободный. — Загл. с экрана.
  49. ^ Позиция Координационного комитета Нацплатформы гражданского общества относительно развития ЕДМ [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 24.09.2013. — Дата доступа: 01.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/news/2013/09/24/pozitsiya-koordinatsionnogo-komiteta-natsplatformy-grazhdanskogo-obschestva-otnositel-no-razvitiya-edm.html, свободный. — Загл. с экрана.
  50. ^ Шрайбман А. «Рефорум»: заказ на перемены [Электронный ресурс] // Naviny.by. — Интернет-газета БелаПАН. — 27.06.2014. — Дата доступа: 01.01.2016. — Режим доступа: http://naviny.by/rubrics/eu/2014/06/27/ic_articles_627_185912/, свободный. — Загл. с экрана.
  51. ^ Состав проекта [Электронный ресурс] // «Рефорум». — Веб-сайт проекта. — Дата доступа: 01.01.2015. — Режим доступа: http://reforum.info/committee/people, свободный. — Загл. с экрана.
  52. ^ Бурштын Я. У Беларусі зафіксавана 120 выпадкаў ціску на студэнтаў [Электронны рэсурс] // EuroBelarus.Info. — Вэб-сайт Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі». — Дата доступу: 29.01.2016. — Рэжым доступу: http://eurobelarus.info/special-project/bolonskiy-protsess/2016/01/28/u-belarus-zaf-xavana-120-vypadka-ts-sku-na-studenta.html, вольны. — Загал. з экрана.