Варонічы
Варонічы лац. Varoničy | |
Замчышча | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Полацкі |
Сельсавет: | Вароніцкі |
Насельніцтва: | 427 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 214 |
Паштовы індэкс: | 211656 |
СААТА: | 2238819011 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°19′43″ пн. ш. 28°38′16″ у. д. / 55.32861° пн. ш. 28.63778° у. д.Каардынаты: 55°19′43″ пн. ш. 28°38′16″ у. д. / 55.32861° пн. ш. 28.63778° у. д. |
± Варонічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Варо́нічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Ўшачы. Цэнтар сельсавету Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 427 чалавек. Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы захад ад Полацку, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Ветрына; на аўтамабільнай дарозе Ўшачы — Полацак.
Варонеч — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Варонеч (сяло «Вороноч») датуецца 1552 годам. У гэты час тут было 48 дымоў сялянаў-дольнікаў, 2 путныя баярыны і 4 агароднікі. Большая частка сяла знаходзілася ў валоданьні царквы, рэшта належала полацкім мяшчанам, якія з свайго маёнтку выстаўлялі ў войска Вялікага Княства Літоўскага аднаго ўзброенага коньніка.
У Інфлянцкую вайну (1558—1583), па захопе ў 1563 годзе Полацку маскоўскімі войскамі Івана IV Тырана, Варонеч стаў адным з фарпостаў абароны Літвы. Паселішча ўлучылі ў склад дзяржаўных уладаньняў, а ў 1566 годзе полацкі гараднічы Ф. Жук распачаў тут будаваньне замка. У 1579 годзе, па выгнаньні захопнікаў з Полацкага ваяводзтва, Варонеч вярнулі царкве. Будаваньне замка, значнае павелічэньне колькасьці жыхароў спрыялі пераўтварэньню сяла ў мястэчка. На 1601 год у ім было 37 дымоў, царква Раства Багародзіцы, каля ракі Ўшача, на гары стаяў замак.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Варонеч апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Лепельскага павету Віцебскай губэрні. У XIX стагодзьдзі ў мястэчку існавалі пачатковая школа, лякарня, царква, касьцёл. У пачатку XX стагодзьдзя — 57 двароў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Варонеч занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Варонічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Варонічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.
На 1941 год у Варонічах было 170 двароў, на 1970 год — 163, на 1992 год — 243, на 1995 год — 237.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1838 год — 98 чал. (47 муж. і 51 жан.), зь іх мяшчанаў-юдэяў 15 муж. і 11 жан., сялянаў зямянскіх 30 муж. і 40 жан., аднадворцаў 2 муж.[3]; 1838 год — 134 чал.[4]
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 300 чал.; 1970 год — 511 чал.; 1992 год — 543 чал.[5]; 1995 год — 575 чал.[6]; 1999 год — 522 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 427 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Варонічах працуюць сярэдняя школа, лякарня, клюб, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Замчышча
- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Замак (XVI ст.)
- Капліца (1880; рымска-каталіцкая)
- Касьцёл (XVIII ст.)
- Сынагога
- Сядзіба Лісоўскіх (XVIII ст.)
- Царква Раства Багародзіцы (XVI ст.)
- Царква Сьвятога Юрыя (1863)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд з Замчышча
-
Былая карчма
-
Каменны крыж
-
Памятны камень каля Замчышча
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 373
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 415.
- ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 953.
- ^ Спірыдонаў М., Фамін М. Варонічы // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 223.
- ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 12.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|