Бранск (Польшча)
Бранск лац. Bransk | |||||
польск. Brańsk | |||||
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |||||
| |||||
Магдэбурскае права: | 18 студзеня 1493 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Бельскі | ||||
Гміна: | Бранск | ||||
Плошча: | 32,43 км² | ||||
Вышыня: | 130 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2007) | |||||
колькасьць: | 3822 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 117,85 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 85 | ||||
Паштовы індэкс: | 17-120 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°44′39.84″ пн. ш. 22°50′15.86″ у. д. / 52.7444° пн. ш. 22.8377389° у. д.Каардынаты: 52°44′39.84″ пн. ш. 22°50′15.86″ у. д. / 52.7444° пн. ш. 22.8377389° у. д. | ||||
Бранск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.bransk.podlaskie.pl |
Бранск, Бранск Падляскі (польск. Brańsk) — места ў Польшчы, на рацэ Нурцу. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Падляскага ваяводзтва . Насельніцтва на 2007 год — 3822 чалавекі. Знаходзіцца за 69 км на паўднёвы захад ад Беластоку.
Бранск Падляскі — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша, побач зь якім праходзіць заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У ХІ ст. Бранск разам зь іншымі гарадамі Падляшша трапіў пад уладу Яраслава Мудрага[1]. У ХІІІ—ХІV стагодзьдзях ён далучыўся Вялікага Княства Літоўскага, а ў ХV ст. стаў другім цэнтрам Бельскай зямлі пасьля Бельску. У 2-й палове ХV ст. Бранск увайшоў у склад Бельскага павету. 18 студзеня 1493 году вялікі князь Аляксандар надаў месту Магдэбурскае права. У 1513 годзе Бранск увайшоў у склад Падляскага ваяводзтва. У ХVІ ст. ён атрымаў герб «у чырвоным полі выява рыцара на кані»[2]. У гэты час тут быў значны асяродак гандлю, у месьце існавалі касьцёл і царква[3]. У ХVІ ст. Бранск стаў цэнтрам староства, зь сярэдзіны ХVІ ст. да 1768 году тут адбываліся паседжаньні земскага суду Бранскай зямлі, а таксама праводзіліся соймікі шляхты (апошні прайшоў 27 траўня 1793 году). У другой палове XVIII ст. у Бранску было 175 будынкаў.
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Бранск перайшоў да Каралеўства Польскага. Па Вялікай Паўночнай вайне (1700—1721) места пачало прыходзіць у заняпад.
Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Бранску і ваколіцаў ліцьвінамі: шляхціч Станіслаў Будлеўскі ў 1746 годзе азначаўся як Nobilis Lithuanus ex terra Bielscensi districtus Branscensis[4].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Бельск апынуўся ў складзе Прусіі, а з 1807 году — у Расейскай імпэрыі, у Бельскім павеце Гарадзенскай губэрні. У 1827 годзе тут адкрылася прыходзкая вучэльня. На 1860 год у Бранску было 260 будынкаў, у тым ліку 254 драўляныя. У 1878 годзе працавалі гарбарня, ільняная фабрыка, млын. Рамесьнікі славіліся вырабам халстоў. На 1885 год — 605 драўляных дамоў, 25 камяніц, дзеялі касьцёл, царква і 2 сынагогі, працавалі 2 гарбарні, 2 тапельні сала, штогод праводзілася 5 кірмашоў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Бранск занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Бранск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Бранск акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Бранск увайшоў у склад БССР, дзе стаў цэнтрам раёну Беластоцкай вобласьці. У 1941—1944 гадох места зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Бранск Польскай Народнай Рэспубліцы.
-
Замчышча, плян
-
Канцылярыя Бранскай зямлі
-
Мяшчанскі дом, 1907 г.
-
Царква-мураўёўка, 1915—1918 гг.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVI стагодзьдзе: 1580-я гады — 1,8 тыс. чал., у тым ліку шмат шляхты і каля 50 рамесьнікаў[3]
- XIX стагодзьдзе: 1860 год — 1845 чал.; 1878 год — 3733 чал. (1851 муж. і 1882 жан.), зь іх 1109 каталікоў, 1089 праваслаўных, 11 эвангелістаў і 1524 юдэі[5]; 1889 год — 2834 чал. (1373 муж. і 1461 жан.), у тым ліку 1316 юдэяў[6]
- XXI стагодзьдзе: 2007 год — 3822 чал.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бранск — вузел аўтамабільных шляхоў: № 66 (Замбраў — Бранск — Бельск-Падляскі) і № 681 (Лапы — Бранск — Цеханавец).
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарадзішча (XI ст.)
- Забудова гістарычная (XIX — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
- Капліца (XIX ст.)
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1859—1862)
- Могілкі: старыя каталіцкія, старыя праваслаўныя, юдэйскія
- Царква Сьвятога Сімеона (канец XIX — пачатак ХХ ст.)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сынагога
- Царква Сьвятога Сімеона (2-я палова XIX ст.; мураўёўка)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Маёнтак Калінава каля Бранску амаль сто гадоў быў у валоданьні продкаў К. Каліноўскага.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Фіёнік Д. Бранск // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 340.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 121.
- ^ а б Фіёнік Д. Бранск // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 341.
- ^ Czapiewski P. Stosunki narodowościowe w Kartuzji Pomorskiej // Księga pamiątkowa 75-lecia Towarzystwa Naukowego w Toruniu. — Toruń, 1952. S. 23.
- ^ Sulimierski F. Brańsk // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 353.
- ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|