Перайсьці да зьместу

Баранавіцкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баранавіцкі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Берасьцейская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Баранавічы
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940 году[1]
Старшыня райвыканкаму Васіль Хвацік[2]
Насельніцтва (2018) 30 850[3]
Шчыльнасьць 14 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы (86,9%),
палякі (5,9%),
расейцы (5,2%),
украінцы (1,1%),
іншыя (0,9%)[4]
Плошча 2202,32[5] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · сярэдняя вышыня

 267[1] м
 180—240[1] м
Месцазнаходжаньне Баранавіцкага раёну
Баранавіцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Тэлефонны код +375 163[6]
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Бара́навіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Плошча 2202,32[5] км². Насельніцтва на 2018 год — 30 850 чалавек[3]. Цэнтар раёну — горад Баранавічы (не ўваходзіць у склад раёну).

Раён уключае мястэчка Гарадзішча раённага падпарадкаваньня і 244 сельскія населеныя пункты, якія належаць да 14 сельскіх саветаў: Велікалуцкі, Вольнаўскі, Гавінавіцкі, Гарадзішчанскі, Жамчужненскі, Крашынскі, Лясьнянскі, Малахоўскі, Маўчадзкі, Мілавідзкі, Навамыскі, Палонкаўскі, Пачапаўскі, Сталовіцкі.

Палац Лашкевічаў XIX стагодзьдзя ў вёсцы Стайкі

Раён утвораны 15 студзеня 1940 году як Навамыскі, у 1957 годзе перайменаваны ў Баранавіцкі раён. У канцы 1962 году да раёну далучана тэрыторыя былога Гарадзішчанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Геаграфічнае становішча

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Баранавіцкі раён знаходзіцца на поўначы Берасьцейскай вобласьці. Тэрыторыя раёну складае 2202,32 км² (6,7% тэрыторыі вобласьці).

Раён мяжуе з Івацэвіцкім (на поўдні) і Ляхавіцкім (на паўднёвым усходзе) раёнамі Берасьцейскай вобласьці, Нясьвіскім раёнам Менскай вобласьці на ўсходзе, Карэліцкім і Наваградзкім раёнамі Гарадзенскай вобласьці на поўначы, Зьдзецельскім раёнам Гарадзенскай вобласьці на паўночным захадзе, ды Слонімскім раёнам Гарадзенскай вобласьці на захадзе.

Краявід каля вёскі Моўчадзь

Рэльеф узгорыста-раўнінны. Пераважаюць вышыні 180—240 м над узроўнем мора. Паўночная частка раёну разьмешчана ў межах Наваградзкага ўзвышша, паўднёвая — на Баранавіцкай раўніне.

Найвышэйшы пункт раёну — 267 м над узроўнем мора — знаходзіцца каля вёскі Зялёная.

У нетрах раёну існуюць паклады торфу, гліны, будаўнічых пяскоў, пясчана-жвіровых матэрыялаў.

Найбольшая рака — Шчара з прытокамі Мышанкай, Малатоўкай, Лахазвай, Ісай, на поўначы — рака Сэрвач, на паўночным захадзе — рака Моўчадзь.

Створана вадасховішча Гаць, ёсьць азёры Калдычэўскае і Дамашэўскае.

Клімат і расьліннасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лясы займаюць 33% тэрыторыі. Пад балотамі 18,7 тысячы гектараў, амаль усе нізінныя, часткова асушаныя. На тэрыторыі раёну знаходзяцца частка Баранавіцкага біялягічнага заказьніку, Моўчадзкае насаджэньне эўрапейскай лістоўніцы.

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 41 902 чал.[7] (перапіс); 2016 год — 31 886 чал.[8]; 2017 год — 31 340 чал.[9]; 2018 год — 30 850 чал.[3]

Прамысловасьць раёну прадстаўлена прадпрыемствамі паліўнай, дрэваапрацоўчай, харчовай галінаў. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля, бульбаводзтва. Вырошчваюць цукровыя буракі, збожжавыя культуры, лён, гародніну.

Асноўныя прадпрыемствы раёну:

  • Сяльгаспрадпрыемства «Ўсходняе» (Сеўрукі)
  • Жвірава-сарціравальны завод «Амнявічы»
  • Беларуска-расейскае мэмблевае прадпрыемства «Дыпрыз» (Узногі)
  • Баранавіцкая птушкафабрыка (Русіно)
  • Птушкафабрыка «Дружба» (Жамчужны)
  • Саўгас-камбінат «Мір» (пасёлак Мір)
  • Торфапрадпрыемства «Каўпеніца» (пасёлак Кастрычніцкі)

На хутары Завосьсе — сядзіба-музэй Адама Міцкевіча. У вёсцы Русіно — Дом-музэй этнаграфіі і культуры.

  1. ^ а б в Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 21
  2. ^ «Старшыня выканкаму». Сайт Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэту (рас.)
  3. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  4. ^ Бюлетэнь вынікаў перапісу насельніцтва Беларусі 2009 году па Берасьцейскай вобласьці, С. 30 (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  5. ^ а б Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (по состоянию на 1 января 2012 года), С. 38 (рас.) Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Белпошта
  7. ^ Перепись населения РБ 2009 года. «Численность населения областей и районов. Брестская область» (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]