Перайсьці да зьместу

Дыпрыз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дыпрыз (JV DIPRIZ Ltd.)
Тып таварыства з абмежаванай адказнасьцю
Заснаваная 1992 год
Разьмяшчэньне мястэчка Ўзногі, Баранавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць
Галіна дрэваапрацоўка
Прадукцыя мэбля
Лік супрацоўнікаў 500 (2012)
ТАА «Дыпрыз»

Дыпрыз (JV DIPRIZ LTD.) — мэблевае беларуска-расейскае сумеснае прадпрыемства, заснаванае ў 1992 годзе ў Баранавіцкім раёне[1][2]. Вырабляе мэблю з масіва хвоі. Большая частка прадукцыі пастаўляецца ў краіны Эўрапейскага Зьвязу. На прадпрыемстве выкарыстаны найноўшыя тэхналёгіі і сучаснае абсталяваньне. Вялікая ўвага надаецца экалягічнасьці мэблі (выкарыстоўваюцца толькі экалягічная апрацоўка мэблі). Галоўныя пакупнікі — гэта вядомыя ў сьвеце кампаніі, як IKEA, ОТТО, ХХХLUTZ, BETTEN WELT, IDIMEX і іншыя.

  1. ^ Сьвятлана Яскевіч (4 траўня 2005) Час зьбіраць камяні Жыцьцё. Зьвязда, № 79 (25411). Праверана 5 студзеня 2012 г.
  2. ^ Сяргей Куркач (17 лістапада 2010) Жудаснае паляваньне на лебедзяў Розгалас. Зьвязда. Праверана 5 студзеня 2012 г.