Іса
Выгляд
| Іса лац. Isa | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Серабрышча |
| Вусьце | Шчара |
| Вобласьці | Гарадзенская вобласьць і Берасьцейская вобласьць |
| Даўжыня | 62 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 3,6 м³/с |
| Плошча басэйну | 554 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 1,1 ‰ |
І́са — рака ў Беларусі, правы прыток Шчары (басэйн Нёману). Цячэ ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці і Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 62 км. Плошча вадазбору 554 км². Выдатак вады ў вусьці 3,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1‰.
Асноўныя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На рацэ
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачынаецца каля вёскі Серабрышча Баранавіцкага раёну, упадае ў Шчару ў межах Слоніму. Часткова цячэ тэрыторыяй біялягічнага заказьніку Слонімскі.
Даліна трапэцападобная. Абалона чаргуецца па берагох, месцамі адсутнічае, шырыня яе 100—180 м. Рэчышча ў верхняй і ніжняй плыні на працягу 15 км каналізаванае: ад вытоку да вёскі Зьвераўшчыны (11,6 км) і ад вёскі Харашэвічаў да вёскі Нагуевічаў (3,4 км). Яго шырыня ў межань 4—8 м. На рацэ каля Слоніма і вёскі Нагуевічаў плаціны[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 186.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1-2. — Л., 1971.