Лахазва
Выгляд
| Лахазва | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Вусьце | Шчара |
| Каардынаты вусьця | 52°57′50″ пн. ш. 25°53′17″ у. д.HGЯO |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Берасьцейская вобласьць |
| Даўжыня | 29 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | каля вёсак Дзекалы і Дзеткавічы |
| Плошча басэйну | 335 км² |
| Асноўныя прытокі | |
| Левыя | Дзеравянка, Жарабілаўка |
| Правыя | Басіны, Мшанка, Рыжоўка |
Лахазва́ — рака ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі, правы прыток ракі Шчары (басэйн ракі Нёман).
Даўжыня ракі 29 км. Плошча вадазбору 335 км². Пачынаецца каля вёсак Дзекалы і Дзеткавічы. Цячэ па лясістай мясцовасьці, у вярхоўі праз возера Хаткі. Упадае ў Шчару за 2 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Гавінавічаў.
Прытокі: Басіны[1], Мшанка, Рыжоўка (справа); Дзеравянка, Жарабілаўка (зьлева). Ніжэй упадзеньня Дзеравянкі ў Лахазву, у маляўнічай мясцовасьці знаходзіцца вадасховішча Гаць.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 215
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 485 с. — С. 140.
- Республика Беларусь. Брестская область. Барановичский район: карта. Барановичи: план / Ред. Г. П. Ляхова. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — 5000 ас. (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Общая характеристика речной сети Брестской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (рас.)
- Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (рас.)