Завосьсе
Завосьсе | |
трансьліт. Zavośsie | |
![]() | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Баранавіцкі |
Сельсавет: | Сталовіцкі |
Насельніцтва: | 18 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 163 |
Паштовы індэкс: | 225315 |
СААТА: | 1204890020 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°17′21″ пн. ш. 26°6′1″ у. д. / 53.28917° пн. ш. 26.10028° у. д.Каардынаты: 53°17′21″ пн. ш. 26°6′1″ у. д. / 53.28917° пн. ш. 26.10028° у. д. |
Завосьсе на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Завосьсе | |
![]() |
Заво́сьсе[1] — вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Завосьсе ўваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавету.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Завосьсі знаходзіўся двор і фальварак, якія належалі сям’і Міцкевічаў. Лічыцца, што ў гэтым двары ў 1798 годзе нарадзіўся беларускі і польскі паэт Адам Міцкевіч[2][3] (адпаведная мэтрыка ня ўтрымлівае дакладнай інфармацыі пра месца нараджэньня паэта).
У 1806 годзе вёска перайшла ў рукі Стыпулкоўскіх. У 1831 годзе была канфіскаваная ўрадам Расейскай імпэрыі за ўдзел Луцыяна Стыпулкоўскага ў лістападаўскім паўстаньні 1831 году. У 1927 годзе польскім войскам у Завосьсі быў усталяваны абэліск у гонар Адама Міцкевіча.
У 1996 годзе двор і прылеглыя тэрыторыі былі рэканструяваныя.
26 чэрвеня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Мядзеневіцкага ў склад Сталовіцкага сельсавету[4].
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 2010 год — 18 чалавек
- 1999 год — 36 чалавек
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 70
- ^ Mickiewicz Adam Bernard (у:) Internetowa encyklopedia PWN (пол.)
- ^ Ksawery Pruszyński, Opowieść o Mickiewiczu, Spółdzielnia Wydawnicza "Czytelnik", Warszawa 1998, ss. 7-8. (пол.)
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286(недаступная спасылка)(рас.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Завосьсе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў