Крыштап Міхал Сапега
![]() Крыштап Міхал Сапега | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 10 верасьня 1607 Ружаны |
Памёр | 17 жніўня 1631 |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Леў Сапега Альжбета з Радзівілаў |
Дзейнасьць | пісьменьнік |
Крыштап Міхал Сапега (10 верасьня 1607, Ружаны — 17 жніўня 1631) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі (з 1630) і пісар вялікі літоўскі (з 1631),
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прадстаўнік чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Льва, канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Радзівілаў. Меў братоў Яна Станіслава і Казімера Льва.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі, разам з братам Казімерам Львом працягваў адукацыю за мяжой у Мюнхэне і Інгальштаце.
У 1624 захварэў на сухоты, што прымусіла братоў вярнуцца дадому. Па непрацяглым лячэньні выехаў па навучаньне ў Лёвэнскі ўнівэрсытэт, наведаў Брусэль, Балёньню (1628) і Падую (1629). Аднак абвастрэньне хваробы прымусіла яго вярнуцца дадому.
Абіраўся паслом на соймы 1629 і 1630. У 1630 атрымаў урад падстолія, у сакавіку 1631 — пісара вялікага літоўскага.
Заўчасна памёр ад сухотаў. На ажаніўся, нашчадкаў не пакінуў.
Займаўся гістарычнай і літаратурнай дзейнасьцю, быў аўтарам гісторыі пра Дзьмітрыя-Самазванца «Opowiedzenie dziejów Dymitra cara» (рукапіс загінуў) і працы «Theses politicae ex Aristotelis libris de republica» (Лёвэн, 1627).
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыштап Міхал Сапега — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 57. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6