Саковічы (род)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Саковічы
лац. Sakovič
Герб Саковічаў
Герб «Памян»
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае
Першы з роду: Станіслаў Сак

Саковічы, Саковічы Насілоўскія — літоўскі шляхецкі род гербу «Памян»

Прозьвішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Сак

Сака, пазьней Зак (Sacco, Sack) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова сак- (саг-, зак-) (імёны ліцьвінаў Сакель, Сакень, Жагель; германскія імёны Sackel, Sacken, Sagel) паходзіць ад гоцкага sakjo 'спрэчка'[2][3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альжбета Радзівіл з Саковічаў

Пачынальнік роду — літоўскі баярын Станіслаў Сак, які на Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Памян». У 1433 годзе быў старостам дубініцкім. Меў шэсьць сыноў.

  • Андрэй (Андрушка) (?—1465) — намесьнік полацкі (1444—1458) і смаленскі (1440), ваявода троцкі (1459—1465)
    • Багдан (?—1491), намесьнік браслаўскі (1463—1474), маршалак гаспадарскі (1463—1477), намесьнік полацкі (1477—1484), маршалак земскі (з 1480) і ваявода троцкі (з 1484)[4]
    • Юры
      • Ян
      • Альбэрт
        • Ганна
    • Міхал
    • Ганна, муж — Вайдыла з Ушакова
  • Васіль (Васька) (? — каля 1473), жонка — Мілохна
    • Сьцечка — памёр да сьмерці бацькі
    • Кацярына — памерла да сьмерці бацькі
  • Алехна — староста бельскі (1477—1481), кухмістар двара вялікага князя (1481—1485), староста Віленскага замка (1485)
  • Ян (Івашка) — староста вількійскі (1451), маршалак гаспадарскі (1472)
    • Альбэрт
  • Станіслаў (Станька), жонка — Васіліса (Васька)
  • Пётар — староста ковенскі (1447)
  • Фёдар (Федзька) — упамінаецца толькі адзін раз паміж 1441/1443 гадоў, калі атрымаў людзей ад вялікага князя Казімера[5]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1287.
  2. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 193.
  4. ^ Вяроўкін-Шэлюта У. Саковічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 537.
  5. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 295.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]