Чарніца (прыток Лучосы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Чарніца
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Ваўкі (Расея)
Вусьце Лучоса
Краіны басэйну Беларусь, Расея
Вобласьці Віцебская вобласьць і Смаленская вобласьць
Даўжыня 74 км
Сярэднегадавы сьцёк 5 м³/с
Плошча басэйну 775 км²
Нахіл воднай паверхні 1 ‰

Чарні́ца — рака ў Беларусі і Расеі, правы прыток ракі Лучосы (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Лёзьненскім раёне Віцебскай вобласьці і Смаленскай вобласьці. Даўжыня 74 км (у межах Беларусі 70 км). Плошча вадазбору 775 км² (у Беларусі каля 700 км²). Выдатак вады ў вусьці 5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1‰.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца за 1 км на поўдзень ад вёскі Ваўкоў Руднянскага раёну Смаленскай вобласьці, вусьце каля вёскі Бабінавічаў Лёзьненскага раёну. Цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша.

Даліна ў вярхоўі паміж вёскамі Матушова і Драздамі (Лёзьненскі раён) слабавыразная, на астатняй частцы трапэцападобная (шырыня 200—400 м, на асобных дзялянках да 100 м). Абалона шырынёй 100—300 м, пераважна двухбаковая. Рэчышча мерна зьвілістае (шырыня 5—10 м, у вусьці да 20 м), на асобных дзялянках разгаліноўваецца і ўтварае невялікія выспы, у верхняй плыні (на працягу 3,4 км) каналізаванае

Замярзае ў пачатку сьнежня, крыгалом у пачатку красавіка[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 391—392.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 391—392.