Мадэрнізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Мадэрні́зм (ад анг. modern, франц. moderne — «сучасны», ня блытаць з мадэрнам) — агульная назва шматлікіх нерэалістычных стыляў і кірункаў у мастацтве першай паловы XX стагодзьдзя, такіх, як фавізм, экспрэсіянізм, кубізм, футурызм, прымітывізм, абстракцыянізм, сюррэалізм ды шмат іншых. Агульныя ўласьцівасьці ўсіх гэтых стыляў — адмова ад выяўленьньня рэчаіснасьці, фармалізм, індывідуалізм. Творы мадэрністаў звычайна ў большай ступені адлюстроўваюць унутраны сьвет аўтара, чым навакольную рэальнасьць, і разьлічаныя на эмацыянальнае, падсьвядомае ўспрыманьне. Тэарэтычнай базай мадэрнізму зьяўляюцца філязофскія ідэі Ф. Ніцшэ, З. Фройда, М. Гайдэгера ды іншых прадстаўнікоў неклясычнае філязофіі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Мадэрнізмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў