Фрыдрых Ніцшэ
Фрыдрых Вільгэльм Ніцшэ | |
Friedrich Wilhelm Nietzsche | |
Імя пры нараджэньні | па-нямецку: Friedrich Wilhelm Nietzsche |
---|---|
Дата нараджэньня | 15 кастрычніка 1844[1][2][3][…] |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 25 жніўня 1900[1][2][3][…] (55 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Школа/традыцыя | нэаклясычная нямецкая філязофія |
Кірунак | філязофія жыцьця |
Асноўныя зацікаўленасьці | філязофія, рэлігія, культура, палітыка, філялёгія |
Значныя ідэі | звышчалавек, «Бог памёр», цыклічнасьць, пэрспэктівісцкі суб’ектывізм, рэсэнтымэнт |
Аказалі ўплыў | Сакрат, Плятон, Арыстотэль, Эпікур, Пармэнід, Паскаль, Вальтэр, Кант, Гэгель, Гётэ, Шапэнгаўэр, Вагнэр, Гёльдэрлін , Дастаеўскі |
Наступнікі | Шпэнглер, Артэга-і-Гасэт, Д’Анунцыё, Эвала, Гайдэгер, Камю, Батай, Юнгер, Бэн, Гітлер |
Вучні | Рудольф Штайнэр[d] |
Фрыдрых Вільгэльм Ніцшэ (па-нямецку: Friedrich Wilhelm Nietzsche; нар. 15 кастрычніка 1844, Рэкен, Каралеўства Прусія — 25 жніўня 1900, Ваймар, Нямецкая імпэрыя) — нямецкі філёзаф, прадстаўнік ірацыяналізму, філёляг, паэт і кампазытар. У 1869 годзе стаўся прафэсарам клясычнае філялёгіі ва ўнівэрсытэце Базэлю, але ў 1879 годзе па стане здароўя быў вымушаны пакінуць выкладаньне. Наступныя 10 гадоў правёў у вандроўках па Эўропе, дзе напісаў большасьць сваіх значных твораў. У 1889 годзе ў Турыне захварэў і да канца жыцьця застаўся псыхічна хворым.
На яго паўплывала перш за ўсё творчасьць Артура Шапэнгаўэра й Рыхарда Вагнэра, ад якіх пазьней адвярнуўся. Творы Ніцшэ мелі вялікі ўплыў на мысьлярства й літаратуру XX стагодзьдзя. Адной зь вядомых канцэпцыяў Ніцшэ лічыцца канцэпцыі пра звышчалавека. Савецкая марксісцка-ленінская ідэалягічная прапаганда называла Фрыдрыха Ніцшэ прадвесьнікам фашызму, але сучасныя філёзафы аднадушна сыходзяцца ў меркаваньні, што Ніцшэ ня быў ані фашыстам, ані нацыстам. Гэта пацьвярджае той факт, што нямецкі філёзаф пісаў пра «звышчалавека» як пра асобны аб’ект чалавечае супольнасьці. Насуперак гэтаму фашызм разглядаецца як калектыўная зьява ці інакш статкавы інстынкт.
На беларускую мову кнігу «Так сказаў Заратустра» пераклаў Васіль Сёмуха, кнігу «Ессе Homo» — Лявон Баршчэўскі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ніцшэ Ф. Так сказаў Заратустра: Кніга ўсім і нікому: Пер. зь ням. В. Сёмухі. — Мн.: Зьміцер Колас, 2015. — 280 с. (Сэрыя «Littera scripta») — ISBN 978-985-6992-78-3
- Ніцшэ Ф. Ecce Homo. Як робяцца самім сабою. Пер. зь ням. Л. Баршчэўскага, пасьлясл. В. Акудовіча. — Мн.: Энцыкляпэдыкс, 2024. — 140 с. (Сэрыя «Галерэя чалавечай думкі») — ISBN 978-985-7247-73-8
- Эрш Ж. Філасофскае здумленне: Гісторыя заходняе філасофіі / Пер. з фр. С.Барысевіча. — Мн.: Цэнтр эўрап. даслед. і культ. ініцыятыў "ЭўраФорум": Беларус. Фонд Сораса, 1996. — 392 с. — (Серыя "Адкрытае грамадства").
- Альоша А., Шварц Рональд П., Швеппе Вступ до філософії
- Бугера, В. Е. Социальная сущность и роль философии Ницше. — Москва: КомКнига, 2005. — 164 с. — ISBN 5-484-00120-X
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Friedrich Nietzsche // RKDartists (нід.)
- ^ а б Itaú Cultural Nietzsche // Энцыкляпэдыя Ітау Культурал (парт.) — São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7
- ^ а б Friedrich NIETZSCHE // NooSFere (фр.) — 1999.
- ^ а б Ницше Фридрих // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Catalog of the German National Library (ням.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фрыдрых Ніцшэ. Слава і вечнасьць
- Ніцшэ — «Nietzsche Channel» (ангельская)
- Працы Фрыдрыха Ніцшэ на праекце Gutenberg
- Гісторыя філязофіі Ніцшэ
- Працы Ніцшэ на DMOZ