Пітсбург Пінгвінз
Пітсбург Пінгвінз | |
Дывізіён | Сталічны |
---|---|
Канфэрэнцыя | Усходняя |
Краіна | ЗША |
Горад | Пітсбург, Пэнсыльванія |
Заснаваны | 1967 |
Стадыён | PPG Paints Arena |
Колеры |
Чорны, залаты, белы |
Гісторыя |
Пітсбург Пінгвінз 1967 — цяпер |
Галоўны трэнэр | |
Афіцыйны сайт | penguins.nhl.com (анг.) |
«Пітсбург Пінгвінз» (па-ангельску: Pittsburgh Penguins) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Пітсбург, штат Пэнсыльванія, ЗША. Свае хатнія матчы клюб ладзіць на PPG Paints-арэне, але раней каманда гуляла на Сывік-Арэне, таксама вядомай як «Іглу». Клюб далучыўся да лігі пры пашырэньні 1967 году, калі колькасьць камандаў павялічвала ўдвая. Пяць разоў выйграваў Кубак Стэнлі — у 1991, 1992, 2009, 2016 і 2017 гадах. Сярод найбольш вядомых гульцоў клюбу былі і ёсьць Марыё Лемьё, Ярамір Ягр, Сыдні Кросьбі і Яўген Малкін.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да «Пінгвінаў» у НХЛ ужо гуляла каманда зь Пітсбургу — «Пітсбург Пайрэтс», з 1925 па 1930 гады. Хатнія гульні каманда праводзіла на арэне «Дукейн-Гардэнз». У выніку Вялікай дэпрэсіі ўладальнікі клюбу сутыкнуліся зь фінансавымі цяжкасьцямі. Рэзка ўпала наведвальнасьць матчаў, клюб спрабаваў прадаць сваіх зорных гульцоў, каб зьвесьці канцы з канцамі. Перад пачаткам сэзону 1930—1931 гадоў запазычанасьць «піратаў» складала 400 тысячаў даляраў і не было аніякіх сродкаў для рэканструкцыі старой лядовай коўзанкі. У выніку было прынята рашэньне аб пераезьдзе клюбу ў іншы горад штату — Філадэлфію, дзе яны згулялі адзіны сэзон пад назовам «Філадэлфія Квакерз». Пасьля гэтага горад ня быў прадстаўлены клюбам у НХЛ да 1967 году.
Ідэя пашырэньня НХЛ прапаноўвалася яшчэ ў 1963 годзе прэзыдэнтам «Нью-Ёрк Рэйнджарз» Ўільямам Джэнінгсам. Аднак толькі ў 1965 годзе ягоная прапанова было прынятая, і прэзыдэнт НХЛ Кларэнс Кэмпбэл абвесьціў аб пашырэньні лігі. Гэтае рашэньне азначала заканчэньне 25-гадовай эры «Вялікай шасьцёркі». Увесну 1965 году сэнатар ад штату Пэнсыльванія Джэк Эдўін Макгрэгар падчас доўгай паездкі па аўтамагістралі ў напрамку Гарысбэргу абмовіўся ў гутарцы са сваім аднаклясьнікам па юрыдычнай школе Пітэрам Блокам пра тое, што Пітсбург не дасягнуў свайго патэнцыялу ў спартовым пляне. Пітэр Блок быў вялікім прыхільнікам паўночнаамэрыканскага хакею. Да канца паездкі сябры цьвёрда вырашылі шукаць шляхі па вяртаньні гораду ў НХЛ.
Намаганьні былі пасьпяховымі. 8 лютага 1966 году кіраўніцтва Нацыянальнай хакейнай лігі дало дазвол на пашырэньне прадстаўніцтва, і Пітсбург, такім чынам, здолеў сфармаваць каманду да сэзону 1967—1968 гадоў. «Пінгвіны» заплацілі 2,5 мільёну даляраў дзеля ўступу ў лігу і выдаткавалі яшчэ 750 тысячаў даляраў на апэратыўныя патрэбы. Клюб павялічыў умяшчальнасьць хатняй арэны «Сывік-Арэна» з 10 732 да 12 500 гледачоў, каб адпавядаць патрабаваньням лігі. Таксама кіраўніцтва зрабіла кампэнсацыйную выплату клюбу «Дэтройт Рэд Ўінгс», які валодаў франшызай «Пітсбург Горнэтс». Група інвэстараў абрала Джэка Эдўіна Макгрэгара галоўным выканаўчым дырэктарам, і ён стаў прадстаўляць «Пітсбург Пінгвінз» у радзе кіраўнікоў НХЛ[1].
11 кастрычніка 1967 году прэзідэнт лігі Кэмпбэл і Макгрэгар сумесна кінулі цырыманіяльную першую шайбу на першай хатняй гульні «Пінгвінз» супраць «Манрэаль Канадыенз»[2]. 21 кастрычніка 1967 году пітсбургцы сталі першай камандай з клюбыў пашырэньня, якая перамагла клюб з арыгінальнай шасьцёркі, калі яны перамаглі «Чыкага Блэк Гокс» зь лікам 4:2. Аднак, «пінгвіны» занялі пятае месца ў Заходняй дывізіёне, ня трапіўшы ў плэй-оф і скончыўшы з трэцім найгоршым паказьнікам у лізе. Найлепшым гульцом каманды апынуўся даўні брамнік «Кліўлэнд Бэранз» Лес Бінклі, які шэсьць матчаў правёў на нуль. Нападнік клюбу Кен Шынкел быў выкліканы на матч усіх зорак НХЛ. Больш за ўсіх пунктаў у сэзоне зарабіў Эндзі Батгейт, які паводле вынікаў сэзонаў меў 59 пунктаў, аднак па сэзоне гулец скончыў кар’еру.
У наступным сэзоне 1968—1969 гадоў вынікі клюбу былі горшымі, у першую чаргу праз няпэўную гульню Бінклі. Каб выправіць становішча кіраўніцтва правяло шэраг абменаў, у выніку чаго да пітсбурскіх шыхтаў прыяднаўся Жан Пранаво. На драфце 1969 году «пінгвіны» выбралі Мішэля Брыера, які, не хоць і быў абраны пад 26-м нумарам, неўзабаве вымусіў адмыслоўца параўноўваць яго зь Філам Эспазыта і Бобі Кларкам. Далучыўшыся да каманды ў лістападзе, нападнік заняў другі радок у сьпісе бамбардзіраў-пачаткоўца ў НХЛ ды быў трэцім бамбардзірам у камандзе. Пры галасаваньні на трафэй Колдэра, якім ушаноўваюць найлепшага навака году, канадзец заняў другое месца, а ўзнагароду атрымаў гулец «Чыкага Блэк Гокс» Тоні Эспазыта. У тым ліку дзякуючы Брыеру «Пітсбург Пінгвінз» упершыню трапіў у плэй-оф Кубак Стэнлі, які горад апошнім разам бачыў у 1928 годзе яшчэ з «Пітсбург Пайрэтс». «Пінгвіны» разграмілі «Оклэнд Сылз» у чатырох гульнях у чвэрцьфінале, а Брыер улучыў пераможны гол сэрыі ў авэртайме. У паўфінальным раўндзе каманда саступіла чэмпіёну канфэрэнцыі «Сэнт-Луіс Блюз». Брыер за плэй-оф закінуў пяць галоў і здабыў восем пунктаў. Аднак, ужо празь некалькі дзён пасьля гераічнага плэй-офу 15 траўня 1970 году Брыер трапіў у аўтамабільную катастрофу ў родным Квэбэку, атрымаўшы траўму мозгу і каматозны стан, зь якой ён ніколі не паправіцца. Гулец памёр праз год, а ягоны нумар 21 быў назаўсёды выведзены з абаранэньня[3].
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году
Брамнікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
30 | Ёэль Блюмквіст | 10.01.2002 | 31 | Філіп Лярсан | 17.08.1998 | ||
35 | Трыстан Джары | 29.04.1995 | 39 | Алекс Нэдэлікавіч | 07.01.1996 | ||
Абаронцы | |||||||
3 | Джэк Сэнт-Айвані | 22.07.1999 | 4 | Натан Клэрман | 08.05.1998 | ||
5 | Раян Шы | 11.02.1997 | 7 | Джон Людвіг | 02.08.2000 | ||
24 | Мэт Грызьлік | 05.01.1994 | 25 | Сэбастыян Ага | 17.02.1996 | ||
27 | Раян Грэйвэз | 21.05.1995 | 28 | Маркус Пэтэрсан | 08.05.1996 | ||
45 | Гарысан Брунік | 08.05.2006 | 58 | Крыс Летанг | 24.04.1987 | ||
65 | Эрык Карлсан | 31.05.1990 | 82 | Філіп Крал | 20.10.1999 | ||
Нападнікі | |||||||
2 | Рутгер Макгроўрці | 30.03.2004 | 8 | Майкл Бантынг | 17.09.1995 | ||
10 | Дру О’Конар | 09.06.1998 | 11 | Васіль Панамароў | 13.03.2002 | ||
12 | Коры Анданоўскі | 26.03.1999 | 13 | Кевін Гэйз | 08.05.1992 | ||
14 | Баканджы Імама | 03.08.1996 | 15 | Ёона Копанэн | 25.02.1998 | ||
17 | Браян Раст | 11.05.1992 | 18 | Есэ Пульюярві | 07.05.1998 | ||
19 | Кодзі Глас | 01.04.1999 | 20 | Лярс Элер | 08.05.1989 | ||
22 | Самюэль Пулен | 25.02.2001 | 44 | Джонатан Грудэн | 04.05.2000 | ||
46 | Блэйк Лізот | 13.12.1997 | 48 | Валтэры Пуўстынэн | 04.06.1999 | ||
52 | Эміль Бэмстрэм | 01.06.1999 | 55 | Ноэл Ачары | 01.12.1991 | ||
67 | Рыкард Ракель | 05.05.1993 | 71 | Яўген Малкін | 31.07.1986 | ||
72 | Антані Бавілье | 08.06.1997 | 83 | Мэт’ю Ньета | 05.11.1992 | ||
87 | Сыдні Кросьбі | 07.08.1987 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Steel City Legend: Sen. Jack McGregor. Pittsburgh Hockey.
- ^ «Steel City Legend: Sen. Jack McGregor». Pittsburgh Hockey.
- ^ «Timeline: The History of the Pittsburgh Penguins». Pittsburgh Magazine.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс
Юта ·
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз