Каларада Эвэланш
| Каларада Эвэланш | |
| | |
| Дывізіён | Цэнтральны |
|---|---|
| Канфэрэнцыя | Заходняя |
| Краіна | ЗША |
| Горад | Дэнвэр, Каларада |
| Заснаваны | 1972 |
| Стадыён | Pepsi Center |
| Колеры |
Бардовы, сіні, чорны, срэбны і белы |
| Гісторыя |
Ранейшыя назвы: * Квэбэк Нордыкс (1972—1995) |
| Галоўны трэнэр | |
| Афіцыйны сайт | nhl.com/avalanche/ (анг.) |
Калара́да Э́вэланш (па-ангельску: Colorado Avalanche) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Дэнвэр, штат Каларада, ЗША. Клюб быў закладзены ў 1972 годзе ў канадзкім Квэбэку пад назовам «Квэбэк Нордыкс» і першапачаткова спаборнічаў у першынстве Сусьветнай хакейнай асацыяцыі (СХА). У 1979 годзе франшыза далучылася да НХЛ у выніку ліквідацыі СХА. Пасьля сэзону 1994—1995 гадоў каманда была прададзеная камандзе COMSAT, у выніку чаго клюб пераехаў у Дэнвэр. Двухразовы ўладальнік Кубка Стэнлі — у 1996 і 2001 гадах.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Квэбэк Нордыкс» быў адным з арыгінальных клюбаў Сусьветнай хакейнай асацыяцыі (СХА), калі гэтая ліга запачаткавала сваю дзейнасьць у 1972 годзе. Спачатку плянавалася, што клюб будзе створаны ў Сан-Францыска, але яшчэ да пачатку ўступнага сэзону франшыза пераехала ў Квэбэк[2]. Цягам сямі сэзонаў у СХА «Нордыкс» аднойчы гулялі ў фінале ў 1975 годзе[3]. У 1979 годзе пасьля ліквідацыі лігі, «Нордыкс» поруч з «Эдмантан Ойлерз», «Гартфард Ўэйлерз» і «Вініпэг Джэтс» далучыліся да Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ)[4].

У 1980-я гады каманда часьцяком трапляла ў плэй-оф, але з 1988 году вынікі клюбу пачалі пагаршацца. Гэтак у сэзоны паміж 1987—1988 і 1991—1992 гадоў кожны сэзон «Нордыкс» сканчвалі розыгрыш на апошнім месцы ў лізе. У сэзоне 1989—1990 гадоў квэбэкцы здабылі ўсяго 12 перамог, які быў найгоршым вынікам каманда за ўсе гады[5]. Аднак, пры такім стане рэчаў «Нордыкс» тройчы рабіў выбар першым на драфце НХЛ. Дзякуючы гэтаму клюб прыцягнуў у сваю каманду Матса Сундына ў 1989 годзе, Оўэна Нолана ў 1990 годзе ды Эрыка Ліндраса ў 1991 годзе[6][7].
Ліндрас даў зразумець, што ня хоча гуляць за квэбэкцаў[8]. Гулец нават не апранаў клюбны швэдар на прэсавай канфэрэнцыі, трымаючы яго толькі ў руках[9]. Як хакеісту парадзіла маці, ён адмовіўся складаць працоўную дамову і ў выніку прапусьціў сэзон. Аднак, клюб саступіў, бо 30 чэрвеня 1992 году хакеіст быў перададзены ў «Філадэлфію Флаерз» у абмен на пяць хакеістаў, правы на швэдзкага маладога гульца Пэтэра Форсбэрга, два выбары ў першым раўндзе драфтаў і 15 мільёнаў даляраў[10]. Такая ўгода зь Ліндрасам ператварыла «Нордыкс» на прэтэндэнта на выхад у плэй-оф. Гэтак і атрымалася, бо клюб упершыню за шмат гадоў прабіўся ў плэй-оф у сэзоне 1992—1993 гадоў[11].
У той час як у гульнявым складніку дружына мела посьпехі, фінансавы складнік пагоршыўся. Горад Квэбэк быў самым маленькім рынкам у НХЛ[12], а зьмяненьне фінансавых умоваў, якія пачалі зьмяняцца напачатку 1990-х гадоў, яшчэ больш ускладніла жыцьцё клюбу. У 1995 годзе ўладальнік каманды Марсэль Абют запрасіў дапамогу ў правінцыйнага ўраду Квэбэку[13]. Выратаваць каманду не выпала, таму ў траўні 1995 году кампанія COMSAT абвесьціла аб пагадненьні аб набыцьці каманды[14]. Угода афіцыйна была ўкладзеная 1 ліпеня 1995 году. Клюб пераехаў у Дэнвэр, зьмяніўшы назоў на «Каларада Эвэланш».
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле стану на 31 студзеня 2026 году
| Брамнікі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 39 | Макензі Блэкўуд |
1996 | 41 | Скот Ўэджўуд |
1992 | ||
| Абаронцы | |||||||
| 7 | Дэвон Тэйўз |
1994 | 8 | Кейл Макар | 1998 | ||
| 42 | Джош Мэнсан |
1991 | 49 | Самюэль Жырар |
1998 | ||
| 67 | Кітан Мідэлтан |
1998 | 70 | Сэм Малінскі |
1998 | ||
| 84 | Брэнт Бэрнз |
1985 | |||||
| Нападнікі | |||||||
| 11 | Брок Нэлсан | 1991 | 13 | Валеры Нічушкін |
1995 | ||
| 16 | Тэйлар Макар |
2001 | 17 | Паркер Келі |
1999 | ||
| 18 | Джэк Друры |
2000 | 20 | Рос Колтан |
1996 | ||
| 29 | Натан Макінан | 1995 | 54 | Гэвін Брындлі |
2004 | ||
| 62 | Артуры Лехканэн |
1995 | 88 | Марцін Нэчас |
1999 | ||
| 92 | Габрыель Ляндэскуг |
1992 | 93 | Захар Бардакоў |
2001 | ||
| 94 | Ёэл Ківіранта |
1996 | 95 | Віктар Уляфсан |
1995 | ||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.espn.com/nhl/story/_/id/17390493/colorado-avalanche-hire-jared-bednar-replace-patrick-roy-coach
- ↑ «Quebec Nordiques». WHA Hockey.
- ↑ «WHA Yearly Standings». WHA Hockey.
- ↑ «From the WHA to the NHL». NHL.
- ↑ «National Hockey League seasons». The Internet Hockey Database.
- ↑ «NHL Entry Draft First Round Selections 1980–89». NHL.
- ↑ «NHL Entry Draft First Round Selections 1990–99». NHL.
- ↑ «Lindros: Refusal to play for Nordiques 'was about an owner,' not a city». theScore.com.
- ↑ «As expected, Quebec selects Lindros No.1». Associated Press.
- ↑ «Eric Lindros notes». NHL.
- ↑ Burfiend, Dustin (3.06.2010). «An Interesting Parallel: '92–'93 Quebec Nordiques». Mile High Hockey.
- ↑ Deacon, James (6.05.1995). «Nordiques Move to Colorado». Maclean’s.
- ↑ «Quebec’s Government Plans Bailout to keep Nordiques from moving». Associated Press.
- ↑ «Miscellaneous/Community/Altitude». Colorado Avalanche.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс ·
Юта Мамат
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз