Вэгас Голдэн Найтс
| Вэгас Голдэн Найтс | |
| | |
| Дывізіён | Ціхаакіянскі |
|---|---|
| Канфэрэнцыя | Заходняя |
| Краіна | ЗША |
| Горад | Парадайз, Нэвада |
| Заснаваны | 2017 |
| Стадыён | T-Mobile Arena |
| Колеры |
Сталёва шэры, залаты, чырвоны, чорны |
| Галоўны трэнэр | |
| Афіцыйны сайт | nhl.com/goldenkni… (анг.) |
«Вэ́гас Голдэн Найтс» (па-ангельску: Vegas Golden Knights) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Парадайз, штат Нэвада, ЗША. Свае хатнія матчы праводзіць у спартовым палацы T-Mobile Arena. Клюб быў створаны ў 2017 годзе, а з сэзону 2017—2018 гадоў пачаў свае выступы ў Заходняй канфэрэнцыі лігі Ціхаакіянскага дывізіёну. Каманда належыць кансорцыюму Black Knight Sports & Entertainment, які ачольвае Ўільям П. Фолі і сям’я Малуф[2]. У сваім першым жа сэзоне «Вэгас» дайшоў да фіналу Кубку Стэнлі ў 2018 годзе, дзе саступіў тытул «Вашынгтон Кэпіталз».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць]НХЛ прысутнічала ў Лас-Вэгасе з 1991 году. У тым годзе ў горадзе адбыўся першы матч на сьвежым паветры, калі дзьве камандамі НХЛ «Лос-Анджэлес Кінгс» і «Нью-Ёрк Рэйнджарз» згулялі перадчэзонны выставачны матч ля Сызарз-пэласу. Пасьля гэтага той жа «Лос-Анджэлес Кінгс» узяў за звычку ладзіць у горадзе штогод перадсэзонныя матчы супраць «Каларада Эвэланш», які атрымаў назву «Марозная лютасьць». З 2009 годзе часта цырымоніі ўзнагароджаньня НХЛ ладзіліся ў Лас-Вэгасе[3].

У жніўні 2014 году зьявіліся чуткі пра пашырэньне лігі ў Лас-Вэгас, пра што магло сьведчыць зьяўленьня шматфункцыйнай арэны, якая атрымала назву T-Mobile Arena[4]. Аднак гэтыя чуткі былі зьняпраўджаныя кіраўніцтвам лігі[5][6][7]. Тым ня менш, у лістападзе таго ж году зьявіліся зьвесткі аб, тым што выканаўчая рада НХЛ абрала бізнэсоўца-мільярдэра Ўільяма П. Фолі і сям’ю Малуф у якасьці лідэраў групы, якая мусіць стварыць клюб НХЛ у Лас-Вэгасе[8][9]. На адмысловым пасяджэньні кіраўніцтва лігі 22 чэрвеня 2016 году ў Лас-Вэгасе заяўка на пашырэньне была зацьверджана адзінагалосным галасаваньнем. Паводле плянаў каманда мусіла пачаць спаборнічаць з сэзону 2017—2018 гадоў[10][11]. Клюб стаў першай буйной прафэсійнай спартовай франшызай, якая базуецца ў Лас-Вэгасе, і першай новай камандай па пашырэньні НХЛ з 2000 году[12]. Фолі абавязаўся сплаціць за пашырэньне ўступны ўнёсак у памеры 500 мільёнаў даляраў[13], а таксама пачаў працэс найму галоўнага пэрсаналу каманды.
13 красавіка 2017 году вэгаская каманда абвесьціла, што першым галоўным трэнэрам клюбу будзе Жэрар Галян[14]. Дзеля новага клюбу НХЛ зладзілся адмысловы драфт пашырэньня, які адбыўся 21 чэрвеня 2017 году. Новы клюб меў права выбраць даступнага хакеіста з кожнага з 30 камандаў НХЛ. Сярод прыкметных абраньняў былі брамнік Марк-Андрэ Фляры, які быў забраны зь «Пітсбург Пінгвінз», і нападнік Джэймз Ніл, які далучыўся да вэгасцаў з «Нэшвіл Прэдатарз»[15][16]. На звычайным драфце 2017 году першым выбарам каманды стаў нападнік Кодзі Глас[17]. Сваю першую гульню «Голдэн Найтс» згулялі 6 кастрычніка супраць «Далас Старз». Вэгасцы здабылі перамогу, а дзьве першыя шайбы каманды закінуў Джэймз Ніл[18].
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць]Паводле стану на 16 кастрычніка 2025 году
| Брамнікі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 33 | Эйдын Гіл |
1996 | 40 | Акіра Шмід |
2000 | ||
| Абаронцы | |||||||
| 2 | Зак Ўайтклаўд |
1996 | 3 | Брэйдэн Макнэб |
1991 | ||
| 5 | Жэрэмі Лязон |
1997 | 6 | Кейдэн Корзак |
2001 | ||
| 15 | Ноа Гэніфін |
1997 | 17 | Бэн Гатан |
1993 | ||
| 27 | Шы Тэадор |
1995 | |||||
| Нападнікі | |||||||
| 9 | Джэк Айкел |
1996 | 10 | Колтан Сысонз |
1993 | ||
| 16 | Павал Дарафееў |
2000 | 19 | Райлі Сьміт |
1991 | ||
| 20 | Брэндан Саад |
1992 | 21 | Брэт Гаўдэн |
1998 | ||
| 23 | Коўл Рэйнгарт |
2000 | 26 | Аляксандар Гольц |
2002 | ||
| 48 | Томаш Гэртл | 1993 | 49 | Іван Барбашоў |
1995 | ||
| 55 | Кіган Калесар |
1997 | 61 | Марк Стоўн |
1992 | ||
| 71 | Вільям Карлсан |
1993 | 93 | Мітчэл Марнэр |
1997 | ||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ https://www.espn.com/nhl/story/_/id/34092747/vegas-golden-knights-hiring-bruce-cassidy-new-head-coach-source-says
- ^ Rosen, Dan (June 22, 2016). «Las Vegas awarded NHL franchise». National Hockey League.
- ^ «NHL Awards heads to Las Vegas for first time». NHL.
- ^ Mitanis, Marcus (19.02.2016). «T-Mobile Arena in Las Vegas to Open Spring 2016». Skyrisecities.
- ^ Brewer, Ray (27.08.2014). «NHL says no credibility to report of Las Vegas expansion team». Las Vegas Sun.
- ^ «NHL denies expansion report, including a second team in Toronto». Toronto Star.
- ^ «Gallagher: Bettman has changed his tune on NHL expansion». The Province.
- ^ Kosman, Josh; Brooks, Larry (12.11.2014). «NHL picks owners for likely Vegas team». New York Post.
- ^ «Maloof family joins effort to land Las Vegas NHL team». Las Vegas Review-Journal.
- ^ Carp, Steve (22.06.2016). «Las Vegas awarded NHL expansion team». Las Vegas Review-Journal.
- ^ Rosen, Dan (22.06.2016). «Las Vegas awarded NHL franchise». NHL.
- ^ Klein, Cutler (22.06.2016). «From six teams to 31: History of NHL expansion». NHL.
- ^ Heitner, Darren (22.06.2016). «The NHL Leads the Way in Bringing Pro Sports to Las Vegas». Inc.com.
- ^ «Golden Knights Name Gerard Gallant Head Coach». NHL.
- ^ DeLuca, Dave (22.06.2017). «NHL Expansion Draft: Results, picks for first Vegas Golden Knights roster». The Sporting News.
- ^ Lawless, Gary; Evans, Pat (18.06.2018). «A Look Back At The Golden Knights Expansion Draft». NHL.
- ^ Kimelman, Adam (23.06.2017). «Cody Glass first pick made by Golden Knights». NHL.
- ^ Shapiro, Sean. «Neal, Fleury help Golden Knights win first game, defeat Stars». NHL.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс ·
Юта Мамат
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз