Перайсьці да зьместу

Вашынгтон Кэпіталз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вашынгтон Кэпіталз
Дывізіён Сталічны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна ЗША
Горад Вашынгтон
Заснаваны 1974
Стадыён Verizon Center (18 277)
Колеры Чырвоны, сіні і белы
              
Гісторыя Вашынгтон Кэпіталз (1974 — цяпер)
Афіцыйны сайт capitals.nhl.com (анг.)

«Вашынгтон Кэпіталз» (па-ангельску: Washington Capitals) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Вашынгтон — сталіцы ЗША і спаборнічае ў Сталічным дывізіёне Ўсходняй канфэрэнцыі. «Кэпіталз» былі заснаваныя ў 1974 годзе пры чарговым пашырэньні франшызы. Першыя восем гадоў каманда гуляла блага, але толькі ў пачатку 1980-я гады справы пайшлі ўгару.

8 чэрвеня 1972 году ў кіраўніцтва НХЛ ухваліла стварэньня новай франшызы ў Вашынгтоне, дзеля пашырэньня лігі з сэзону 1974—1975 гадоў. Поруч з Вашыгтонам ухвалу атрымаў Канзас-Сіці, які стварыў каманду «Канзас-Сіці Скаўтс». Франшыза апынулася ў руках Абэ Поліну, які ў той час валодаў баскетбольным клюбам «Вашынгтон Булетс» з Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Дзеля двух сваіх клюбаў Полін пабудаваў Кэпітал-Сэнтар у прадмесьці сталіцы ў горадзе Лэндовэр з штату Мэрылэнд. Першым пастанаўленьнем кіраўніка было прызначэньне на пасаду генэральнага дырэктара Мілта Шміта. Уступны сэзон сталічных хакейстай быў жудасным нават паводле стандартаў, якія ўсталявалі іншыя клюбы па пашырэньні. «Вашынгтон Кэпіталз» скончыў сэзон з 67 паразамі, заарбіўшы пры гэтым усяго 21 пункт, што было ўдвая менш за «Канзас-Сіці Скаўтс». Восем перамог за сэзон ёсьць найгоршым паказьнікам для каманды НХЛ, якая згуляла як наймней 70 гульняў, а адсотак перамогаў склаў усяго 0.131. Згуляўшы 40 гасьцявых матчаў, клюб толькі аднойчы ў іх здабыў перамогу.

У матчы супраць «Бостан Бруінз» у 1979 годзе.

У сэзоне 1975—1976 гадоў «Вашынгтон» 25 матчаў запар ня меў перамог, прапусьціўшы 394 шайбаў у сваю браму. У сярэдзіне сэзону быў звольнены дырэктар і галоўны трэнэр, а пасьля новых прызначэньняў, трэнаваць каманду пачаў Том Макві, а клюб ачоліў Макс Макнаб. У астатнія гады 1970-х і на пачатку 1980-х сталічнікі чаргавалі дрэнныя сзоны з сэзонамі, калі толькі некалькі пунктаў клюбу не хапала да прасоўваньня ў плэй-оф Кубка Стэнлі. Напрыклад, у 1980 і 1981 гадах яны былі ў кроку ад плэй-оф, ажно да апошняга матчу маючы шанец на кваліфікацыю. Адзіным добрым вынікам гэтых гадоў былі добрыя абраньні на драфтах. Дзякуючы выбару Макнаба шэрагі «Кэпіталз» узмацнілі Рык Грын, Раян Ўолтэр, Майк Гартнэр, Бэнгт Густафсан, Гаэтан Дюшэн і Бобі Карпэнтэр.

Такія няўдалія сэзоны вымагалі цярплівасьці кіраўніцтву «Кэпіталз». Напрыклад, «Канзас-Сіці Скаўтс» ужо праз два гады па заснаваньню пераехалі ў Дэнвэр, бо іхнія ўладальнікі ня вытрымалі цяжкой працы ў супрацьстаяньні больш дасьведчаным клюбам лігі. Полін усё ж такі захаваў франшызу ў Вашынгтоне, не зважаючы на заклікі вывезьці каманды з сталіцы. У жніўні 1982 году генэральным дырэктарам клюбу стаў Дэйвід Пойл[1]. Першым ягоным крокам стаў найлепшы абмен у гісторыі клюбу, калі 9 верасьня 1982 году Раян Ўолтэр і Рык Грын накіраваліся ў «Манрэаль Канадыенз», а ў зваротным кірунку выправіліся Род Лэнгўэй, Браян Энгблам, Даг Джэрвіс і Крэйг Лафлін. У дадатак на драфце быў выбраны абаронца Скот Стывэнз. У выніку, у першую чаргу дзякуючы Лэнгўэю, каманда значна скараціла колькасьць прапушчаных шайбаў. Такім чынам, сэзон 1982—1983 гадоў быў адзначаным першым прасоўваньнем у плэй-оф Кубка Стэнлі, дзе клюб у першым раўндзе саступіў «Нью-Ёрк Айлэндэрз»[2].

Паводле стану на 31 студзеня 2026 году

Брамнікі
48 Сьцяг Канады Логан Томпсан Edit this on Wikidata 1997 79 Сьцяг ЗША Чарлі Ліндгрэн Edit this on Wikidata 1993
Абаронцы
3 Сьцяг ЗША Мэт Рой Edit this on Wikidata 1995 6 Сьцяг ЗША Джэйкаб Чыкрун Edit this on Wikidata 1998
38 Сьцяг Швэцыі Расмус Сандын 2000 42 Сьцяг Славаччыны Марцін Фэгэрвары 1999
47 Сьцяг Канады Дэклан Чысалм Edit this on Wikidata 2000 52 Сьцяг Канады Дылан Макілрат Edit this on Wikidata 1992
57 Сьцяг ЗША Трэвар ван Рымздайк Edit this on Wikidata 1991 74 Сьцяг ЗША Джон Карлсан Edit this on Wikidata 1990
Нападнікі
8 Сьцяг Расеі Аляксандар Авечкін 1985 9 Сьцяг ЗША Раян Леанард Edit this on Wikidata 2005
15 Сьцяг ЗША Соні Мілана Edit this on Wikidata 1996 17 Сьцяг Канады Дылан Строўм Edit this on Wikidata 1997
21 Сьцяг Беларусі Аляксей Протас 2001 22 Сьцяг ЗША Брэндан Дугэм Edit this on Wikidata 1997
24 Сьцяг Канады Конар Макмайкл Edit this on Wikidata 2001 26 Сьцяг ЗША Нік Даўд Edit this on Wikidata 1990
29 Сьцяг Канады Эндрыкс Ляп’ер Edit this on Wikidata 2002 34 Сьцяг Канады Джыстан Сурдыф Edit this on Wikidata 2002
43 Сьцяг Канады Том Ўілсан Edit this on Wikidata 1994 53 Сьцяг ЗША Ітэн Фрэнк Edit this on Wikidata 1998
72 Сьцяг Канады Антані Бавілье Edit this on Wikidata 1997 80 Сьцяг Канады П’ер-Люк Дзюбуа Edit this on Wikidata 1998

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс · Юта Мамат

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз