Нэшвіл Прэдатарз
| Нэшвіл Прэдатарз | |
| | |
| Дывізіён | Цэнтральны |
|---|---|
| Канфэрэнцыя | Заходняя |
| Краіна | ЗША |
| Горад | Нэшвіл, Тэнэсі |
| Заснаваны | 1998 |
| Стадыён | Брыджстоўн Арэна |
| Колеры |
Залаты, сіні, белы |
| Гісторыя |
Нэшвіл Прэдатарз 1998 — цяпер |
| Галоўны трэнэр | |
| Афіцыйны сайт | predators.nhl.com (анг.) |
«Нэшвіл Прэдатарз» (па-ангельску: Nashville Predators) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Нэшвіл, штат Тэнэсі, ЗША. Клюб далучыўся да галоўнай хакейнай лігі амэрыканскага кантынэнту падчас пашырэньня ў сэзоне 1998—1999 гадоў. Свае хатнія матчы праводзіць на Брыджстоўн Арэне.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У канцы 1995 году зьявіліся чуткі пра тое, што «Нью-Джэрзі Дэвілз» можа пераехаць на Нэшвіл Арэну, якую зьбіраліся будаваць у Нэшвіле[2]. Горад прапанаваў бонус у памеры 20 млн даляраў любой камандзе, якая пераедзе ў горад на новую арэну. У канчатковым выпадку д’яблы вырашылі застацца ў Нью-Джэрзі.

Пасьля няўдалай спробы схіліць да сябе «Дэвілз», камісар НХЛ Гэры Бэтман заявіў, што Нэшвіл, верагодна, будзе разглядацца ў якасьці базавага гораду для маючага адбыцца пашырэньня[3]. Арэна была адчынена ў 1996 годзе, і пасьля спробы перавезьці ў Нэшвіл «Сакрамэнта Кінгс» з НБА, горад замест вырашыў стварыць хакейны клюб[4].
У студзені 1997 году група пад кіраўніцтвам бізнэсоўца Крэйга Лейпольда зрабіла афіцыйную прэзэнтацыю перад тым, як зрабіць запыт у сакратарыят НХЛ на стварэньне франшызы[5]. Калі Бэтман і чыноўнікі зь лігі наведалі Нэшвіл, тысячы людзей сабраліся на пляцу каля арэны, каб вітаць іх. Як было заплянавана каманда з Нэшвілу павінна была пачаць выступы ў лізе ў 1998 годзе, але пры выкананьні патрабаваньня аб продажу ня менш за 12 тысячаў абанэмэнтаў да 31 сакавіка 1998 году[6]. «Нэшвіл Прэдатарз» выканаў гэтае патрабаваньне і быў дапушчаны да ўдзельнікаў НХЛ. Першым галоўным трэнэрам стаў Бары Троц, які прыняў кіраўніцтва над камандай 6 жніўня.
Свой дэбютны сэзон 1998—1999 гадоў «Прэдатарз» правялі паказаўшы годны вынік. У склад каманды ўваходзіла нямала дасьведчаных хакеістаў, як то амэрыканскі брамнік Майк Данэм, нападнікі Том Фіцджэральд, Патрык Шэлбэрг і вэтэран Кліф Ронінг, а таксама меліся і маладыя пэрспэктыўныя гульцы, як то чэскі брамнік Томаш Вокаўн, фінскі абаронца Кіма Тыманэн, крайні нападнік Віле Пэлтанэн, расеец Сяргей Крывакрасаў і амэрыканец Дэйвід Легўонд. Першы матч каманда правяла 10 кастрычніка 1998 году, прайграўшы на сваім лёдзе «Флорыдзе Пантэрз» зь мінімальным лікам 0:1, а першая перамога прыйшла да «драпежнікаў» 13 кастрычніка ў паядынку супраць «Караліны Гарыкейнз» — 3:2. У выніку, нягледзячы на перадапошняе, 13-е месца ў Заходняй канфэрэнцыі НХЛ, паводле выніках чэмпіянату на рахунку «Нэшвіла» апынулася 28 перамог, але пры гэтым яны адсталі ад зоны плэй-оф толькі на 15 пунктаў. Адным з найлепшых гульцоў каманды ў той першы год стаў расейскі форвард Сяргей Крывакрасаў, які прадстаўляў клюб на матчы Матчы ўсіх зорак НХЛ.
Пачатак сэзону 2000—2001 гадоў адзначыўся тым, што «драпежнікі» правялі дзьве сустрэчы ў японскім Токіё супраць «Пітсбург Пінгвінз». Кожная каманда здабыла па адной перамогі, а кожны з матчаў наведалі больш за 13 тысяч чалавек. Нэшвільцы скончылі рэгулярны сэзон на дзясятым радку Заходняй канфэрэнцыі за дзесяць пунктаў ад месца плэй-оф. Цягам сэзону 2001—2002 гадоў «драпежнікі» здабылі сваю 100-ю перамогу 6 сьнежня 2001 году. З гэтай перамогай «Нэшвіл Прэдатарз» стаў другой камандай з пашырэньня 1990-х гадоў, якая дасягнула такой колькасьці перамогаў. У чэрвені 2003 году ў Нэшвіле ладзіўся драфт НХЛ, на якім будучы капітан клюбу Шы Ўэбэр быў абраны клюбам пад агульным 49-м нумарам. За першыя гады існаваньня клюб ня здолеў прабіцца ў плэй-оф Кубка Стэнлі, але гэта атрымалася зробіць у сэзоне 2003—2004 гадоў. У дэбютным для сябе розыгрышу Кубка Стэнлі «Нэшвіл Прэдатарз» у першым раўндзе саступіў «Дэтройту Рэд Ўінгс».
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле стану на 16 кастрычніка 2025 году
| Брамнікі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 29 | Юстус Анунэн |
2000 | 74 | Юўсэ Сарас |
1995 | ||
| Абаронцы | |||||||
| 20 | Джастын Бэран |
2001 | 24 | Спэнсэр Стэстні |
2000 | ||
| 37 | Нік Бланкенбэрг |
1998 | 41 | Нікалас Гэйг |
1998 | ||
| 48 | Нік Пэрбікс |
1998 | 59 | Роман Ёсі | 1990 | ||
| 76 | Брэйдзі Шэй |
1994 | 83 | Адам Вільсьбю |
2000 | ||
| Нападнікі | |||||||
| 9 | Філіп Форсбэрг |
1994 | 17 | Тайсан Джост |
1998 | ||
| 25 | Ёакім Кемэл |
2004 | 36 | Коўл Сьміт |
1995 | ||
| 40 | Фёдар Сьвячкоў |
2003 | 44 | Брэйдзі Мартын |
2007 | ||
| 47 | Майкл Макэран |
1995 | 56 | Эрык Хаўла |
1991 | ||
| 58 | Майкл Бантынг | 1995 | 77 | Люк Эванджэліста |
2002 | ||
| 81 | Жанатан Маршэсо |
1990 | 89 | Озі Ўайсблат |
2002 | ||
| 90 | Раян О’Райлі | 1991 | 91 | Стывэн Стэмкас |
1990 | ||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.espn.com/nhl/story/_/id/37761051/sources-predators-hiring-andrew-brunette-new-coach
- ^ MacFarquhar, Neil. HOCKEY; Fans Caught Between Devils and Nashville. The New York Times
- ^ HOCKEY; Nashville Still Seeks Team. The New York Times.
- ^ Farber, Michael. Hockey-Tonk Town Nashville and its biggest country music stars have taken a down-home hankerin' to the expansion Predators. SI.com. Time, Inc.
- ^ Litsky, Frank. Cities Line Up To Join The N.H.L. The New York Times.
- ^ N.H.L. Names 4 Cities For Its New Franchises. The New York Times.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс ·
Юта Мамат
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз