Перайсьці да зьместу

Атава Сэнатарз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Атава Сэнатарз
Дывізіён Атлянтычны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна Канада
Горад Атава, Антарыё
Заснаваны 1990
Стадыён Canadian Tire Centre
Колеры чырвоны, чорны, залаты і белы
                   
Гісторыя Атава Сэнатарз
1992 — цяпер
Афіцыйны сайт nhl.com/senators

Атава Сэнатарз (па-ангельску: Ottawa Senators) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Атава, правінцыя Антарыё, Канада. Клюб быў закладзены бізнэсоўцам у сфэры нерухомасьці з Атавы Брусам Файрстоўнам 6 сьнежня 1990 году, пасьля двухгадовых перамочаў. Новая франшыза пачала гуляць у сэзоне 1992—1993 гадоў[1]. Клюб быў названы ў гонар былога хакейнага клюбу гораду, які быў засанваны ў 1883 годзе і гуляў у НХЛ з 1917 па 1934 гады, здабыўшы 11 разоў Кубак Стэнлі.

Яшчэ з канца XIX стагодзьдзя ў Атаве існавала хакейная каманда, якая пазьней далучылся да НХЛ. Пасьля таго, як ліга пашырылася ў ЗША ў канцы 1920-х, фінансавыя страты сэнатараў прымусілі франшызу пераехаць у Сэнт-Луіс у 1934 годзе, дзе каманда пачала называцца «Сэнт-Луіс Іглз». У горадзе засталася толькі аматарская каманда.

Толькі празь дзесяцігодзьдзі ўзнавілася цікавасьць да прыцягненьня хакею ў горад. Аматарам у гэтай справе выступіў бізнэсовец Брус Файрстоўн, да якога далучыліся Сыріл Лідэр і Рэндзі Сэкстан. Цікавасьць мелася і ў грамадзкасьці, бо адразу было зарэзэрваная 11 тысяч сэзонных абанэмэнтаў[2]. 12 сьнежня 1990 году НХЛ зацьвердзіла новую франшызу для Атавы, і новая каманда мусіла пачаць гуляць з сэзону 1992—1993 гадоў[1].

Першапачаткова каманда была зацікаўленая ў паслугах Браяна Сатэра ў якасьці першага галоўнага трэнэра, але Сатэр запатрабаваў бы высокі заробак і неахвотна бы ачоліў наваствораную каманду. У рэшце, Сатэр уладкаваўся ў «Бостан Бруінз», а атаўскі клюб падпісаў Рыка Боўнэса, якога Сатэр і замяніў на пасадзе галоўнага трэнэра ў Бостане. «Сэнатары» былі зьмешчаныя ў Адамзкі дывізіён Ўэйлскай канфэрэнцыі. Сваю дэбютную гульну канадцы прагулялі 8 кастрычніка 1992 году ў матчы супраць «Манрэаль Канадыенз». Уступны сэзон апынуўся катастрафічным, бо каманда здабыла толькі 10 пунктаў, прагуляўшы пры гэтым 70. Па-за лёдам, Файрстоўн меў патрэбу ў яшчэ адным партнэры, каб палепшыць клюбны фінансавы стан. У выніку 50% франшызы былі прададзеныя прадпрымальніку Роду Брайдэну. Было створанае абмежаванае партнэрства, каб валодаць хакейнай камандай і новай кампаніяй Palladium Corp., якая пачала будаўніцтва новай арэны.

Паводле стану на 31 студзеня 2026 году

Брамнікі
35 Сьцяг Швэцыі Лінус Ульмарк Edit this on Wikidata 1993 47 Сьцяг Канады Джэймз Раймэр Edit this on Wikidata 1988
Абаронцы
2 Сьцяг Расеі Арцём Зуб Edit this on Wikidata 1995 3 Сьцяг ЗША Нік Джэнсэн Edit this on Wikidata 1990
10 Сьцяг Канады Джордан Спэнс 2001 33 Сьцяг Фінляндыі Нікалас Матыпала Edit this on Wikidata 1998
43 Сьцяг ЗША Тайлер Клэвэн Edit this on Wikidata 2002 72 Сьцяг Канады Тама Шабо Edit this on Wikidata 1997
85 Сьцяг ЗША Джэйк Сандэрсан 2002
Нападнікі
7 Сьцяг ЗША Брэйдзі Ткачак 1999 12 Сьцяг ЗША Шэйн Пінта 2000
18 Сьцяг Нямеччыны Тым Штуцле 2002 19 Сьцяг Канады Дрэйк Батэрсан Edit this on Wikidata 1998
20 Сьцяг Швэцыі Фабіян Зэтэрлюнд Edit this on Wikidata 1999 21 Сьцяг Канады Нік Казынз Edit this on Wikidata 1993
22 Сьцяг Канады Майкл Амадыё Edit this on Wikidata 1996 23 Сьцяг Канады Кэртыс Макдэрмід Edit this on Wikidata 1994
24 Сьцяг Канады Дылан Казэнз Edit this on Wikidata 2001 28 Сьцяг Канады Клёд Жыру 1988
57 Сьцяг Канады Давід Пэрон 1988 71 Сьцяг Канады Рыдлі Грэйг Edit this on Wikidata 2002
83 Сьцяг Канады Стывэн Голідэй Edit this on Wikidata 2002 89 Сьцяг Даніі Лярс Элер Edit this on Wikidata 1989
  1. 1 2 Finnigan 1992. С. 201.
  2. Finnigan 1992. С. 196—197.
  • Finnigan, Joan Old Scores, New Goals: The Story of the Ottawa Senators. — Quarry Press, 1992. — ISBN 1-55082-041-9

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс · Юта Мамат

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз