Перайсьці да зьместу

Караліна Гарыкейнз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Караліна Гарыкейнз
Дывізіён Сталічны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна ЗША
Горад Ралі, Паўночная Караліна
Заснаваны 1972
Стадыён PNC-Арэна
Колеры Чырвоны, чорны і белы
              
Гісторыя Нью-Інглэнд Ўэйлерз
1972—1979
Гартфард Ўэйлерз
1979—1997
Караліна Гарыкейнз
1997 — цяпер
Галоўны трэнэр
Капітан Джордан Стаал[d]
Афіцыйны сайт hurricanes.nhl.com (анг.)

Каралі́на Га́рыкейнз (па-ангельску: Carolina Hurricanes) — прафэсійны хакейны клюб, які ўдзельнічае ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб разьмяшчаецца ў горадзе Ралі, штат Паўночная Караліна, ЗША. Клюб спачатку свайго існаваньня спаборнічаў у Сусьветнай хакейнай асацыяцыі, але апасьля шэрагам іншых клюбаў перайшоў да НХЛ. Гэта адзіная прафэсійная спартовая каманда ў горадзе. У 2006 годзе клюб упершыню ў сваёй гісторыі выйграў Кубак Стэнлі, выгуляўшы ў фінале «Эдмантан Ойлерз».

Днём нараджэньня клюбу можна лічыць 15 лістапада 1971 году, калі Рада дырэктараў толькі што створанай Сусьветнай хакейнай асацыяцыі (СХА) уключыла ў свае шэрагі пакуль што няісную каманду зь Нью-Інглэнду — прадмесьця Бостану. У 1974 годзе «Ўэйлэрз» пераехалі ў Гартфард, сталіцу штату Канэктыкут. Дэбют «кітабояў» у Гартфардзе адбыўся 11 студзеня 1975 году. 10 з паловай тысяч гледачоў прыйшлі на матч супраць «маракоў» з Сан-Дыега.

22 чэрвеня 1979 году ў НХЛ афіцыйна былі прынятыя «Эдмантан Ойлерз», «Квэбэк Нордыкс», «Вініпэг Джэтс» і «Гартфард Ўэйлерз», у выніку ў складзе Лігі апынуўся 21 клюб. У сэзоне 1985—1986 гадоў гартфардцы згулялі вельмі ўдала. Скончыўшы турнір з 84 пунктамі, «кітабоі» зусім нечакана выбілі ў першым раўндзе «Квэбэк Нордыкс» і былі блізкія да таго, каб прабіцца ў наступны тур, але ваюючы з «Манрэалем» на роўных на працягу ўсёй сэрыі, саступілі ў авэртайме вырашальнага 7-га матчу.

Колішні лягатып «Гартфарду Ўэйлерз».

«Ўэйлерз» у сярэдзіне 1990-х гадоў уяўляў сабою даволі сумнае відовішча, і зьмена становішча на каманду практычна не паўплывала. Сваю назву клюб атрымаў ад прыроднай зьявы (hurricane у перакладзе з ангельскай — вураган), характэрнай для штату Караліна, у якім нават ёсьць спэцыялізаваны навуковы цэнтар, дзе займаюцца адпаведнымі дасьледаваньнямі. Дакладней кажучы, маюцца на ўвазе ня проста моцныя ветравеі, а гэтак званыя тарнада (альбо сьмерчы), што знайшло сваё адлюстраваньне ў лягатыпе клюбу «Караліна Гарыкейнз».

Сэзон 1997—1998 гадоў «Караліна» правяла ў Грынзбара. Лёдавы палац у Ралі яшчэ не пабудавалі, таму часовым домам «Ураганаў» на працягу году было невялічкае амэрыканскае мястэчка. Першы грандыёзны посьпех прыйшоў да Караліны ў 2002 годзе. Абарончая сыстэма Марыса апынулася не па зубах шматлікім канкурэнтам. На першым этапе плэй-оф «Ураганы» разьбілі самы стабільны клюб апошніх гадоў «Нью-Джэрзі», на другім — «Манрэаль». У паўфінале, дзе «Гарыкейнз» чакала моцнае «Таронта». «Гарыкейнз» вышлі ў фінал Кубка Стэнлі, дзе былі спыненыя зорным «Дэтройтам». Паводле словаў Фрэнсіса, усё гэта ў яго камандзе было расцэненае як толькі крок на шляху да больш сур’ёзных дасягненьняў.

Пасьля павольнага пачатку сэзону 2003—2004 гадоў Пол Морыс, які быў трэнэрам каманды яшчэ з часоў Гартфарду, быў звольнены і заменены колішнім трэнэрам «Нью-Ёрк Айлэндэрз» Пітэрам Лавіялетам. Пры новым трэнэры вынікі не палепшыліся. Шматлікія заўзятары, якія зацікавіліся камандай у пераможным сэзоне, больш не наведвалі матчы. Адным з нямногіх пазытыўных вынікаў гэтых стратных гадоў быў выбар на драфце Эрыка Стаала ў 2003 годзе, які пазьней стаў галоўнай зоркай каралінцаў.

Паводле стану на 25 сакавіка 2025 году

Брамнікі
31 Сьцяг Даніі Фрэдэрык Андэрсэн 02.10.1989 52 Сьцяг Расеі Пётар Качаткоў 25.06.1999
Абаронцы
4 Сьцяг ЗША Шэйн Гастысбээр 20.04.1993 5 Сьцяг ЗША Джэйлен Чэтфілд 15.05.1996
7 Сьцяг Расеі Дзьмітры Арлоў 23.07.1991 8 Сьцяг Канады Брэнт Бэрнз 09.03.1985
26 Сьцяг Канады Шон Ўокер 13.11.1994 56 Сьцяг ЗША Скот Мораў 01.11.2002
61 Сьцяг Канады Райлі Стылман 09.03.1998 74 Сьцяг ЗША Джэйкаб Слэвін 01.05.1994
Нападнікі
11 Сьцяг Канады Джордан Стаал 10.09.1988 20 Сьцяг Фінляндыі Сэбастыян Аха 26.07.1997
22 Сьцяг Канады Логан Станковэн 26.02.2003 24 Сьцяг Канады Сэт Джэрвіс 01.02.2002
27 Сьцяг Канады Тайсан Джост 14.03.1998 28 Сьцяг Канады Вільям Кар’е 20.12.1994
37 Сьцяг Расеі Андрэй Сьвечнікаў 26.03.2000 48 Сьцяг Канады Джордан Мартынук 25.07.1992
50 Сьцяг ЗША Эрык Робінсан 14.06.1995 53 Сьцяг ЗША Джэксан Блэйк 03.08.2003
71 Сьцяг Канады Тэйлар Гол 14.11.1991 77 Сьцяг Канады Марк Джанкоўскі 13.09.1994
82 Сьцяг Фінляндыі Еспэры Котканіемі 06.07.2000 96 Сьцяг ЗША Джэк Рославік 29.01.1997

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс · Юта

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз

  1. ^ https://www.espn.com/nhl/story/_/id/23441063/carolina-hurricanes-hire-rod-brindamour-next-coach