Нью-Ёрк Рэйнджарз
| Нью-Ёрк Рэйнджарз | |
| | |
| Дывізіён | Сталічны |
|---|---|
| Канфэрэнцыя | Усходняя |
| Краіна | ЗША |
| Горад | Нью-Ёрк, Нью-Ёрк |
| Заснаваны | 1926 |
| Стадыён | Мэдысан-Сквэр-Гардэн |
| Колеры |
Сіні, чырвоны і белы |
| Гісторыя |
Нью-Ёрк Рэйнджарз 1926 — цяпер |
| Афіцыйны сайт | rangers.nhl.com (анг.) |
Нью-Ёрк Рэйнджарз (па-ангельску: New York Rangers) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк, ЗША. Каманда базуецца ў раёне Мангэтан. Яны зьяўляюцца чальцамі Сталічнага дывізіёну Ўсходняй канфэрэнцыі. Свае хатнія матчы клюб праводзіць на арэне Мэдысан-Сквэр-Гардэн. «Рэйнджарз» зьяўляецца адной з найстарэйшых камандаў у НХЛ, далучыўшыся да лігі ў 1926 годзе ў выніку пашырэньня лігі. Яны зьяўляюцца часткай групы камандаў, якіх называюць першымі шасьцёрамі, разам з «Бостан Бруінз», «Чыкага Блэкгокс», «Дэтройт Рэд Ўінгс», «Манрэаль Канадыенз» і «Таронта Мэйпл Ліфс». «Рэйнджарз» былі першым клюбам з ЗША, які стаў уладальнікам Кубка Стэнлі[1]. Усяго ж клюб чатыры станавіўся ўладальнікам Кубка Стэнлі — у 1928, 1933, 1940 і 1994 гадох.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гісторыя клюбу «Нью-Ёрк Рэйнджарз» пачалася ў 1924 годзе, калі ўдзельнікаў Нацыянальнай хакейнай лігі налічвалася ўсяго толькі шэсьць. Перад пачаткам сэзону 1924—1925 гадоў перад кіраўніцтвам лігі паўстала пытаньне аб неабходнасьці пашырэньня. Зь фінансавага пункту гледжаньня горад Нью-Ёрк лепш за ўсё падыходзіў для стварэньня новай каманды. Аднак адзінай спартовай арэнай у гэтым горадзе быў Мэдысан-Сквэр-Гардэн, а ўладальнік стадыёну Тэкс Рыкард аніяк не вырашаўся пераабсталяваць сваю ўласнасьць у коўзанку. Пазьней ён усё ж вырашыў зрабіць перабудову, а прычынай зьмены свайго рашэньня, Рыкард назваў «Манрэаль Канадыенз», гульнёй якога ўласьнік арэны захапіўся. Такім чынам у лізе зьявілася каманда «Нью-Ёрк Амэрыканз». Пасьля Рыкард прапанаваў свайму калегу Кону Смайту сфармаваць касьцяк новай каманды «Рэйнджарз», выкарыстоўваючы як аснову ўжо існуючых «амэрыканцаў». У прэсе новай камандзе далі мянушку «Рэйнджар Тэкс», то бок тэхаскі рэйнджар. Менавіта з-за гэтага і паўстала сучасная афіцыйная назва.

Рыкардава каманда пачала спаборнічаць у сэзоне 1926—1927 гадоў, але яшчэ да першых гульняў Смайт праз спрэчку з Джонам Гамандам быў звольнены з каманды і вярнуўся ў Таронта, дзе працаваў з унівэрсытэцкай камандай, якая апасьля будзе ператвораная ў клюб «Таронта Мэйпл Ліфс». Посьпехі каманды прывялі да таго, што гульцы сталі пазнавальнымі ў горадзе. Хакеісты шмат часу бавілі на начное жыцьцё ў равучыя дваццатыя. Улічваючы гэты факт, яны атрымалі мянушку «Брадўэйскія сінія швэдары». 13 сьнежня 1929 году «рэйнджары» сталі першай камандай у НХЛ, якая выправілася на гульню самалётам, калі яны вылецелі ў Таронта на матч супраць «Таронта Мэйпл Ліфс», у якой яны зьведалі паразу зь лікам 7:6[2]. У свой другі сэзон каманда здабыла Кубак Стэнлі 1928 году, перамогшы «Манрэаль Марунз» у трох гульнях зь пяці[3]. Адна з самых запамінальных той сэрыі зьвязаныя з тым, што брамнік «рэйнджараў» Лёрн Шабо атрымаў пашкоджаньне вока, калі шайба трапіла яму ў галаву. У той час каманды звычайна ня мелі запаснога брамніка, таму трэнэр нью-ёркцаў Лэстэр Патрык папрасіў абараніць браму да сканчэньня гульні галкіпэра «Атавы Сэнатарз» Алека Конэла, які на той гульні быў гледачом. Такой прапанове запярэчыў трэнэр манрэальцаў, таму 44-гадовы Патрык быў вымушаны сам стаць у браму[4].

У 1929 годзе «Рэйнджарз» дакрочыў да фіналу Кубка Стэнлі, але саступіў «Бостан Бруінз»[5]. У 1933 годзе каманда зноў трапіла ў фінал, дзе з братамі Білам і Бунам Кукамі ды цэнтральным форвардам Фрэнкам Бушэ выгуляла «Таронта Мэйпл Ліфс» у сэрыі. Да сканчэньня 1930-х гадоў больш кубкаў клюб не здабываў, а пасьля адыходу з каманды Патрыка новым трэнэрам быў прызначаны Бушэ[6]. Сэзон 1939—1940 гадоў «Рэйнджарз» завяршыў рэгулярны сэзон на другім месцы пасьля «Бостан Бруінз». Затым абедзьве каманды сустрэліся ў першым раўндзе плэй-оф. «Бруінз» выгулялі дзьве гульні з пачатковых трох у сэрыі, але нью-ёркцы зламілі сэрыю і тройчы запар перамаглі супернікаў. У фінале дружыне трапілася «Таронта Мэймл Ліфс». Першыя дзьве сустрэчы ладзіліся ў Мэдысан-Сквэр-Гардэн, а потым сэрыя зьехала ў Таронта. Гэта было зьвязаны з тым, што арэну заняў цырк, які зашкодзіў у правядзены хакейных матчаў. Пасьля двух хатніх перамог «рэйнджэраў», канадцы адгулялі перавагу ў двух наступных гульнях. Матчы пад нумарам 5 і 6 скончыліся перамогай «Рэйнджарз» толькі ў авэртайме. У выніку каманда здабыла свой трэці Кубак Стэнлі.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле стану на 31 студзеня 2026 году
| Брамнікі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 31 | Ігар Шасьцёркін |
1995 | 32 | Джонатан Кўік |
1986 | ||
| 41 | Спэнсэр Мартын |
1995 | |||||
| Абаронцы | |||||||
| 4 | Брэйдэн Шнайдэр |
2001 | 12 | Конар Макі |
1996 | ||
| 17 | Ўіл Борген |
1996 | 18 | Урха Вааканайнэн |
1999 | ||
| 23 | Адам Фокс |
1998 | 29 | Мэт’ю Робэртсан |
2001 | ||
| 44 | Уладзіслаў Гаўрыкаў |
1995 | 60 | Скот Мораў |
2002 | ||
| Нападнікі | |||||||
| 8 | Джэй Ты Мілер |
1993 | 10 | Арцемі Панарын |
1991 | ||
| 13 | Алексі Ляфрэньер | 2001 | 14 | Тэйлар Радыш |
1998 | ||
| 16 | Вінс Трочэк |
1993 | 22 | Джоні Брадзінскі |
1993 | ||
| 39 | Сэм Кэрык |
1992 | 42 | Ноа Лаба |
2003 | ||
| 43 | Конар Шэры |
1992 | 50 | Ўіл Кулі |
2002 | ||
| 73 | Мэт Рэмпэ |
2002 | 78 | Брэнан Отман |
2003 | ||
| 84 | Адам Эдстрэм |
2000 | 93 | Міка Зыбанэжад |
1993 | ||
| 94 | Гэйб Пэро |
2005 | |||||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Sports of The Times; At Boston Garden, There’s Much More Gold Than Green. New York Times.
- ↑ Dryden, Steve (2000). «The Hockey News: Century Of Hockey». Toronto: McClelland & Stewart Ltd. — С. 32. — ISBN 0-7710-4179-9.
- ↑ «Stanley Cup history». USA Today.
- ↑ Brink, Graham (5.06.2004). «Injuries sideline players only rarely». St. Petersburg Times.
- ↑ Anderson, Dave (14.05.1995). «Sports of The Times — At Boston Garden, There’s Much More Gold Than Green». The New York Times.
- ↑ «Team History». New York Rangers.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс ·
Юта Мамат
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз
| Гэта — накід артыкула пра спорт. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |