Сыдні Кросьбі
| Сыдні Кросьбі | ||
|---|---|---|
| Рост | 180 см | |
| Вага | 91 кг | |
| Пазыцыя | цэнтральны нападнік | |
| Кідок/Ловы | левы[d] | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 7 жніўня 1987[1] (38 гадоў) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Клюб | Пітсбург Пінгвінз | |
| Драфт НХЛ | 1[3], 2005 Пітсбург Пінгвінз | |
| Гульнявая кар’ера | 2005 — цяпер | |
Сы́дні Па́трык Кро́сьбі (па-ангельску: Sidney Patrick Crosby; нар. 7 жніўня 1987 году, Коўл-Гарбар, Галіфакс, Новая Шатляндыя, Канада) — канадзкі хакеіст, цэнтральны нападнік клюбу «Пітсбург Пінгвінз», які гуляе ў НХЛ, а таксама ягоны капітан. «Пінгвінамі» быў абраны на драфце ў 2005 годзе пад першым нумарам у першым жа раўндзе. У сэзоне 2006—2007 гадоў, набраўшы ў рэгулярным сэзоне 120 пунктаў (36 галоў і 84 перадачы), Кросьбі атрымаў Трафэй Арта Роса як найлепшы бамбардзір лігі. Ён стаў самым маладым хакеістам у гісторыі НХЛ, які здолеў гэтае зрабіць[4][5]. У тым жа сэзоне Сыдні, акрамя Трафэя Арта Роса, атрымаў два іншыя найвышэйшыя індывідуальныя трафэі НХЛ — Памятны трафэй Гарта і Ўзнагарода Тэда Ліндсэя, — і стаў толькі сёмым хакеістам у гісторыі, які сабраў за сэзон такую калекцыю[6].
Кіраваны Кросьбі «Пітсбург» двойчы запар выходзіў у фінал Кубка Стэнлі, дзе абодва разы сустракаўся з «Дэтройт Рэд Ўінгс». У 2008 годзе «пінгвіны» саступілі ў сэрыі (2:4), аднак праз год узялі рэванш, атрымаўшы перамогу ў сэрыі зь лікам 4:3. На зімовых Алімпійскіх гульнях у Ванкувэры гуляючы за зборную Канады забіў пераможны гол у овэртайме фінальнага матчу супраць зборнай ЗША, стаўшы такім чынам алімпійскім чэмпіёнам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Sidney Crosby // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ↑ https://www.nhl.com/player/8471675
- ↑ "NHL Entry Draft Year by Year Results National Hockey League Праверана 13 жніўня 2013 г.
- ↑ Динамит по имени Кросби (рас.). championat.ru. Праверана 13 жніўня 2013 г.
- ↑ Арт Росс Трофи достанется Кросби. nhl.puckzone.net
- ↑ Sidney Crosby completes rare triple in winning all the major NHL awards (анг.). thehockeynews.com. Праверана 13 жніўня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт (анг.) Праверана 13 жніўня 2013 г.
- Профіль (рас.). NHL.com. Праверана 13 жніўня 2013 г.
- Статыстыка (анг.) The Internet Hockey Database Праверана 13 жніўня 2013 г.
- Нарадзіліся 7 жніўня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Канадзе
- Канадзкія хакеісты
- Хакеісты зборнай Канады
- Канадзкія хакеісты і хакеісткі на Алімпійскіх гульнях
- Хакеісты клюбу «Пітсбург Пінгвінз»
- Уладальнікі Кубка Стэнлі
- Уладальнікі трафэя Арта Роса
- Уладальнікі ўзнагароды Тэда Лінсдэя
- Уладальнікі трафэя Марыса Рышара
- Уладальнікі трафэя Лу Марша
- Хакеісты і хакеісткі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 году
- Хакеісты і хакеісткі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 году
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 году
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 году