Перайсьці да зьместу

Сэнт-Луіс Блюз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэнт-Луіс Блюз
Дывізіён Цэнтральны
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна ЗША
Горад Сэнт-Луіс, Мізуры
Заснаваны 1967
Стадыён Scottrade Center
Колеры Блактіны, залаты, цёмна-сіні і белы
                   
Гісторыя St. Louis Blues
1967 — цяпер
Галоўны трэнэр
Афіцыйны сайт nhl.com/blues (анг.)

Сэнт-Луіс Блюз (па-ангельску: St. Louis Blues) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Сэнт-Луіс, штат Мізуры, ЗША. Каманда залічаная ў Цэнтральны дывізіён Заходняй канфэрэнцыі. Клюб быў закладзены ў 1967 годзе як адна з шасьці камандаў пашырэньня лігі 1967 году. Назоў клюбу паўстаў у гонар песьні Ў. К. Гэндзі «Saint Louis Blues». Свае хатнія матчы «блюзмэны» ладзяць на Энтэрпрайз-Сэнтэр арэне, якая здольная зьмясьціць крыху болей за 18 тысяч[2]. «Блюз» мае суперніцтва з «Чыкага Блэкгокс».

Не зважаючы на тое, што Сэнт-Луіс-Арэна першапачаткова не ўлічвала хакейныя матчы, яна ўсё ж такі адпавядала стандартам НХЛ тае эпохі паводле памераў. На арэне свае хатнія матчы ладзіла каманда «Сэнт-Луіс Флаерз», якая спаборнічала ў Амэрыканскай хакейнай асацыяцыі, з 1929 году. Сэнт-Луіс рабіў спробы прыцягнуць у горад франшызу НХЛ. Зрэшты, такія высілкі далі плён, і «Атава Сэнатарз» пераехала ў Сэнт-Луіс. Аднак, гэты крок апынуўся непрадуманым, бо «Сэнт-Луіс Флаерз» працягваў губляць грошы. Справа ў тым, што дзеля збалянсаваньня лігі «арлы» былі ў Канадзкім дывізіёне. У выніку каманда мела агромістыя выдаткі на паездкі на матчы ў Таронта і Манрэаль. Клюб скончыў сэзон на апошнім месцы ў дывізіёне, пасьля чаго быў расфармаваны.

У 1967 годзе адбылося пашырэньне НХЛ, якая падвоіла колькасьць клюбаў. У выніку да лігі далучыліся «Мінэсота Норт Старз», «Лос-Анджэлес Кінгс», «Філадэлфія Флаерз», «Пітсбург Пінгвінз», «Каліфорнія Сылз» і «Сэнт-Луіс Блюз». Пры гэтым сэнтлуіскі клюб быў апошнім з шасьці камандаў пашырэньні, да апошняга часу каманда магла базавацца ў Балтымары, аднак толькі праз настойлівасьць уладальнікаў «Чыкага Блэк Гокс» Джэймза Д. Норыса і Артура Вірца. Першымі ўладальнікамі каманды былі страхавы магнат Сыд Саламон-малодшы, ягоны сын Сыд Саламон III, і Робэрт Л. Ўольфсан, якія атрымалі правы на франшызу ў 1966 годзе. Сыд Саламон III пераканаў свайго першапачаткова насьцярожанаму бацьку займець каманду. У інвэстыцыйную групу ўваходзілі таксама вядомы бэйсбаліст «Сэнт-Луіс Кардыналз» Стэн М’юзіел і ягоны бізнэсовы партнэр Джуліюс Гараньяні[3]. Гараньяні памёр ад сардэчнага прыступу 19 чэрвеня 1967 году, гэтак не пабачыўшы матчаў каманды[4]. Набыўшы франшызу ў 1966 годзе, Саламон затым выдаткаваў некалькі мільёнаў даляраў на рамонт 38-гадовай арэны, пашырыўшы ейную зьмяшчальнасьць з 12 тысячаў да 15 тысячаў месцаў.

Першым галоўным трэнэрам каманды быў Лін Патрык, але праз благія вынікі ў лістападзе Патрык быў звольнены. Замяніў трэнэра ягоны памочнік Скоці Боўман, зь якім вынікі палепшыліся. Як і астатнія пяць каманд пашырэньня, склад «блюзмэнаў» быў сфармаваны пераважна з гульцоў клюбаў арыгінальнай шасьцёркі, якія не падышлі ім, альбо з гульцоў невялікіх лігаў. Пра пашырэньні кіраўніцтва НХЛ дамовілася далучыць усе новыя каманды ў новы Заходні дывізіён дзеля таго, каб усе новыя каманды мелі роўныя шанцы дасягнуць плэй-оф.

Паводле стану на 16 кастрычніка 2025 году

Брамнікі
30 Сьцяг Канады Джоэл Гофэр Edit this on Wikidata 2000 50 Сьцяг Канады Джордан Бінінгтан Edit this on Wikidata 1993
Абаронцы
6 Сьцяг Швэцыі Філіп Бробэрг Edit this on Wikidata 2001 17 Сьцяг ЗША Кэм Фаўлер Edit this on Wikidata 1991
23 Сьцяг Канады Логан Мэю Edit this on Wikidata 2003 51 Сьцяг ЗША Мэт’ю Кесэл Edit this on Wikidata 2000
55 Сьцяг Канады Колтан Парайка 1993 72 Сьцяг ЗША Джастын Фолк Edit this on Wikidata 1992
75 Сьцяг Канады Тайлер Такер Edit this on Wikidata 2000
Нападнікі
9 Сьцяг Францыі Аляксандар Тэксье Edit this on Wikidata 1999 10 Сьцяг Канады Брэйдэн Шэн Edit this on Wikidata 1991
13 Сьцяг Расеі Аляксей Таропчанка Edit this on Wikidata 1999 18 Сьцяг Канады Робэрт Томас Edit this on Wikidata 1999
21 Сьцяг ЗША Джымі Снагеруд Edit this on Wikidata 2004 22 Сьцяг Швайцарыі Піюс Зутэр Edit this on Wikidata 1996
25 Сьцяг Канады Джоржан Кайру Edit this on Wikidata 1998 26 Сьцяг Аўстраліі Натан Ўокер Edit this on Wikidata 1994
63 Сьцяг Канады Джэйк Нэйбарз Edit this on Wikidata 2002 70 Сьцяг Швэцыі Оскар Сундквіст Edit this on Wikidata 1994
71 Сьцяг Канады Мат’ё Жазэф Edit this on Wikidata 1997 77 Сьцяг ЗША Нік Б’югстэд Edit this on Wikidata 1992
81 Сьцяг Канады Дылан Галаўэй Edit this on Wikidata 2001 89 Сьцяг Расеі Павал Бучневіч Edit this on Wikidata 1995

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс · Юта Мамат

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз