Валтэры Пуўстынэн
| Валтэры Пуўстынэн | ||
|---|---|---|
| Рост | 176 см[1] | |
| Вага | 83 кг | |
| Пазыцыя | скрайні нападнік, нападнік | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 4 чэрвеня 1999[2][1] (26 гадоў) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Клюб | Каларада Іглз | |
| Выступаў за | ||
| Драфт НХЛ | 203, 2019 Пітсбург Пінгвінз | |
| Гульнявая кар’ера | 2018 — цяпер | |
Ва́лтэры Пу́ўстынэн (па-фінску: Valtteri Puustinen; нар. 4 чэрвеня 1999 году) — фінскі хакеіст, правы нападнік клюбу «Каларада Іглз» з Амэрыканскай хакейнай лігі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец клюбу ХПК[3]. Свой першы сэзон у складзе асноўнай каманды клюбу правёў у 2018—2019 гадах. У рэгулярным сэзоне згуляў 47 матчы, у якіх закінуў 10 шайбаў[4]. У 2019 годзе быў задрафтаваны клюбам НХЛ «Пітсбург Пінгвінз» пад агульным 203-м нумарам. Не зважаючы на гэта застаўся ў фінскім клюбе, добра згуляўшы сэзон 2020—2021 гадоў, калі гулец закінуў 21 шайбу і зьздейсьніў 20 галявых перадачаў. У выніку Пуўстынэн быў толькі адным з чатырох хакеістаў у Лійзе, якія зарабілі больш за 20 галоў і перадачаў.
6 траўня 2021 году фін склаў кантракт пачаткоўца на два гады зь «Пітсбург Пінгвінз»[5]. Перш чым згуляць у НХЛ быў выпраўлены ў фарм-клюб «Ўілкс-Барэ-Скрэнтан Пінгвінз», дзе цягам сэзону закінуў 17 шайбаў. Пазьней быў выкліканы да складу пітсбурцаў, запачаткаваўшы выступы ў НХЛ 11 сакавіка 2022 году ў матчы супраць «Вэгас Голдэн Найтс». У той жа дзень нападнік здабыў свой першы пункт, узяўшы ўдзел у голу Джэфа Картэра. «Пінгвіны» ў той сустрэчы перамаглі зь лікам 5:2[6]. 20 чэрвеня 2023 году склаў новы аднагадовы двухбаковы кантракт з клюбам[7]. Сваю першую шайбу закінуў 27 сьнежня 2023 году ў браму «Нью-Ёрк Айлэндэрз» (7:0)[8]. 20 студзеня 2026 году спартовец быў абменены ў «Каларада Эвэланш» на беларуса Ільлю Салаўёва[9] , але адразу быў накіраваны ў фарм-клюб «Каларада Іглз».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 https://www.iihf.com/en/events/2024/wm/teams/roster/45150/finland — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ↑ Elite Prospects (анг.) — 1999.
- ↑ «Valtteri Puustinen player profile». Jatkoaika.
- ↑ «Valtteri Puustinen player profile». Liiga.
- ↑ «Penguin sign Valterri Puustinen to a two-year, entry-level contract». NHL.
- ↑ «Crosby streak at eight after Penguins defeat Golden Knights». NHL.
- ↑ «Penguins Re-Sign Forward Valtteri Puustinen to a One-Year Contract». NHL.
- ↑ «Hell of a win for penguins in night filled with milestones». NHL.
- ↑ Penguins Acquire Defenseman Ilya Solovyov from the Colorado Avalanche in Exchange for Valtteri Puustinen and a 2026 Seventh-Round Draft Pick. NHL.com (20.01.2026).