Лос-Анджэлес Кінгс
Лос-Анджэлес Кінгс | |
Дывізіён | Ціхаакіянскі |
---|---|
Канфэрэнцыя | Заходняя |
Краіна | ЗША |
Горад | Лос-Анджэлес, Каліфорнія |
Заснаваны | 1967 |
Стадыён | Стэплз-Сэнтэр (18 118) |
Колеры |
Чорны, белы, алюмінавы |
Гісторыя |
Лос-Анджэлес Кінгс 1967 — цяпер |
Галоўны трэнэр | |
Афіцыйны сайт | kings.nhl.com (анг.) |
«Лос-Анджэлес Кінгс» (па-ангельску: Los Angeles Kings) — прафэсійны хакейны клюб, гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Лос-Анджэлес (штат Каліфорнія, ЗША). Двухразовы ўладальнік Кубка Стэнлі (2012, 2014). Клюб гуляе ў Ціхаакіянскім дывізіёне Заходняй канфэрэнцыі. Каманда была заснавана 9 лютага 1966 году, калі прадпрымальнік Джэк Кент Кук вырашыў стварыць хакейны клюб у Лос-Анджэлесу. Разам з «каралямі» НХЛ у 1967 годзе пашырылася яшчэ на пяць клюбаў. Свае гульні каманда праводзіла на арэне Форум у Інглўудзе, адным з прадмесьцяў Лос-Анджэлесу, на працягу трыццаці двух гадоў, пакуль у 1999 годзе ня зьехалі на Стэплз-Сэнтэр[2].
У пераможным для клюбу сэзоне 2013—2014 гадоў «каралі» ў кожнай сэрыі на шляху ў фінал праводзілі максымальную колькасьць гульняў — 7. Пры гэтым у першым раўндзе яны здолелі пераммагчы ў сэрыі, прайграючы «Сан-Хасэ Шаркс» зь лікам 0:3. Толькі ў фінале «Лос-Анджэлес» правёў матчаў менш за 7, перайграўшы «Нью-Ёрк Рэйнджарз» зь лікам 4:1 у сэрыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Калі кіраўніцтва НХЛ пастанавіла пашырыцца на сэзон 1967—1968 гадоў, канадзкі прадпрымальнік Джэк Кент Кук заплаціў НХЛ 2 мільёны даляраў, каб атрымаць права на стварэньня каманды ў Лос-Анджэлесе[3]. Па конкурсе на найлепшую назву Кук абраў назву «Кінгс», бо жадаў надаць пэўнай элітарнасьці свайму клюбу. Першапачатковымі колерамі клюбу былі фіялетавы і залаты, якія, як лічыцца, традыцыйна зьвязаныя з шляхетнасьцю.
Кук хацеў, каб ягоная новая каманда НХЛ гуляла ў Мэмарыяльнай спартовай арэне Лос-Анджэлесу, дзе свае хатнія матчы ладзілі баскетбалісты з «Лос-Анджэлес Лэйкерз», але арганізацыя, якая кіравала арэнай, ужо дамовілася з хакейным клюбам «Лос-Анджэлес Блэйдс» з Заходняй хакейнай лігі[4]. Кук пастанавіў пабудаваць сабе новую арэну, якая атрымала назву Форум. Праз тое, што арэна яшчэ была ў стадыі будаўніцтва, частку ўступнага сэзону «каралі» гулялі ў Лонг-Біч-Арэне ў суседнім гарадку Лонг-Біч. Першая гульня адбылася менавіта там 14 кастрычніка 1967 годзе. «Лос-Анджэлес» выгуляў у «Філадэлфіі Флаерз», якая таксама была наваком у лізе. 30 сьнежня 1967 году расчыніў свае дзьверы Форум, і «Кінгс» свой першы матч у ім зладзілі зноў супраць «Філадэлфіі Флаерз». І гэтым разам каліфарнійцы былі мацней за суперніка.
У той час як у першыя два сэзоны «каралі» яшчэ кваліфікаваліся ў плэй-оф Кубка Стэнлі, але апасьля дрэннае кіраваньне прывяло клюб у занядбаньне. Справа ў тым, што кіраўнікі каманды за звычай абменьвалі свае правы на абраньне першых нумароў на драфце на гульцоў-вэтэранаў [13], што прывяло да адсутнасьці добрых маладых хакеістаў у клюбе. У дадатак зьменшылася наведвальнасьці хатніх матчаў[5]. У рэшце рэшт, каліфарнійцы зрабілі некалькі ключавых набыткаў, каб палепшыць уласныя шанцы на плэй-оф. У 1970 годзе з «Таронта Мэйпл Ліфс» быў набыты нападнік Боб Пулфард. У 1971 годзе да каманды далучыліся фінскі цэнтравы нападнік Юха Відынг, а таксама брамнік Рогі Вашон[6]. «Кінгс» перайшлі ад катэгорыі адной з найгоршых абарончых камандаў у лізе да аднай найлепшых у лізе, дзякуючы чаму ў 1974 годзе клюб вярнуўся ў плэй-оф Кубка Стэнлі.
Пасьля таго, як клюб двойчы выбываў ужо па першым раўндзе плэй-оф у сэзонах 1973—1974 і 1974—1975 гадоў, кіраўніцтва значна абнавіла склад нападнікаў, набыўшы Марсэля Дыёна з «Дэтройт Рэд Ўінгс». З майстэрствам Дыёна, моцным брамнікам Вашонам ды хуткасьцю і выніковасьцю Робэрта Горынга[7] «Кінгс» згулялі два захапляльныя сэзоны, у першым зь якіх у плэй-оф перагулялі «Атланту Флэймз», але потым сасутпіўшы «Бостан Бруінз».
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году
Брамнікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
29 | Фінікс Коплі | 18.01.1992 | 31 | Давід Рытых | 19.08.1992 | ||
35 | Дарсі Кемпэр | 05.05.1990 | |||||
Абаронцы | |||||||
5 | Андрэас Энглюнд | 21.01.1996 | 6 | Джоэл Эдмундсан | 28.06.1993 | ||
7 | Кайл Бараўз | 12.07.1995 | 8 | Дру Даўці | 08.12.1989 | ||
21 | Джордан Спэнс | 24.02.2001 | 43 | Якаб Мувэрарэ | 31.08.1998 | ||
44 | Майкі Андэрсан | 25.05.1999 | 82 | Калеб Джонз | 06.06.1997 | ||
84 | Уладзіслаў Гаўрыкаў | 21.11.1995 | 92 | Брэнт Кларк | 09.02.2003 | ||
— | Коўл Крыгер | 05.05.2000 | |||||
Нападнікі | |||||||
9 | Адрыян Кемпэ | 13.09.1996 | 10 | Танэр Жано | 29.05.1997 | ||
11 | Анжэ Копітар | 24.08.1987 | 12 | Трэвар Мур | 31.03.1995 | ||
14 | Алекс Лафэр’е | 28.10.2001 | 15 | Алекс Тэркат | 26.02.2001 | ||
22 | Кевін Фіяла | 22.07.1996 | 24 | Філіп Дано | 24.02.1993 | ||
26 | Акіл Томас | 02.01.2000 | 34 | Артур Каліеў | 26.06.2001 | ||
37 | Ўорэн Фогел | 01.04.1996 | 52 | Тэйлар Ўорд | 31.03.1998 | ||
53 | Джэк Студніка | 18.02.1999 | 55 | Кўінтан Байфілд | 19.08.2002 | ||
61 | Трэвар Льюіс | 08.01.1987 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.nhl.com/kings/news/la-kings-name-jim-hiller-head-coach
- ^ Los Angeles Kings Communications Department. 2007–08 Los Angeles Kings Media Guide. pp. 5–6.
- ^ «1993–94 Kings Media Guide». Los Angeles Kings Media Relations Department. — С. 115.
- ^ Crowe, Jerry (30.11.2007). «Text Messages From Press Row». Los Angeles Times.
- ^ Duhatschek, Eric; et al. (2001). «Hockey Chronicles». New York City: Checkmark Books. — ISBN 0-8160-4697-2.
- ^ Matsuda, Gann (8.11.2010). «Former LA Kings And Montreal Canadiens Great Rogie Vachon Still on the Outside Looking In». FrozenRoyalty.net
- ^ Matsuda, Gann (24.02.2010). «Butch Goring Was The LA Kings’ First Star, Fan Favorite». FrozenRoyalty.net
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс
Юта ·
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз