Перайсьці да зьместу

Тампа Бэй Лайтнінг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тампа Бэй Лайтнінг
Дывізіён Атлянтычны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна ЗША
Горад Тампа, Флорыда
Заснаваны 1992
Стадыён Tampa Bay Times Forum
Колеры сіні, белы і чорны
              
Гісторыя Тампа Бэй Лайтнінг (1992 — цяпер)
Галоўны трэнэр
Афіцыйны сайт lightning.nhl.com (анг.)

Тампа Бэй Лайтнінг (па-ангельску: Tampa Bay Lightning) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб знаходзіцца ў горадзе Тампа, штат Флорыда, ЗША. «Лайтнінг» тройчы здабываў Кубка Стэнлі, апошні зь якім скарыўся клюбу ў 2021 годзе. Наступная спроба здабыць яго ў наступным годзе скончылася няўдачаў, бо тампаўцы ў фінале зьведалі паразу ад «Каларада Эвэланш».

Першы прэзыдэнт клюбу Філ Эспазыта.

У канцы 1980-х гадоў кіраўніцтва НХЛ абвесьціла аб далейшым пашырэньні. Дзьве суперніцкія групы з рэгіёну Тампа-Бэй вырашылі падаць заяўку на франшызу. Першая з групаў месьцілася ў Сэнт-Пітэрзбэргу і ўлучала будучых уладальнікаў «Караліны Гарыкейнз» Пітэра Карманаса і Джыма Ратэрфорда. Другая група, якая базавалася ў Тампе, ачольвалася колішнімі хакеістамі братамі Філам і Тоні Эспазыта, якія абодва ўключаныя ў Залю хакейнай славы. Сям’я Прыцкер, якая была адной з ключавых партнэраў групы Эспазыта, адмовілася ад удзелу за некалькі месяцаў да падачы заяўкі. У выніку сям’я была замененыя кансорцыюмам японскіх прадпрыемстваў на чале з Какусай Грынам. Зважаючы на тое, што група Карманаса і Ратэрфорда здавалася мела больш фінансавых рэсурсаў, яны былі гатовыя заплаціць толькі 29 мільёнаў даляраў у якасьці першапачатковага ўнёска. Група Эспазыта і Какусая магла дазволіць сабе сплаціць адразу 50 мільёнаў даляраў[2]. У выніку група колішніх хакеістаў атрымала франшызу 6 сьнежня 1990 году[3]. Новая каманда атрымала назву «Тампа Бэй Лайтнінг» паколькі рэгіён Тамба-Бэй лічыцца маланкавай сталіцай Паўночнай Амэрыкі.

Філ Эспазыта прызначыў сябе прэзыдэнтам клюбу, а ягоны брат Тоні ачоліў скаўцкі аддзел. Тэры Крысп, які некалі яшчэ хакеістам абараняў колеры «Філадэлфіі Флаерз» ў сярэдзіне 1970-х гадоў, а таксама здабываў з «Калгары Флэймз» у якасьці трэнэра Кубак Стэнлі ў 1989 годзе, быў прызначаны першым галоўным трэнэрам каманды. Эспазыта падцягнуў свайго былога партнэра па «Бостан Бруінз» Ўэйна Кэшмана на пасаду памочніка Крыспа.

Сваю першую гульню «Тампа Бэй Лайтнінг» у НХЛ згуляла 7 кастрычніка 1992 году на маленькай арэне Экспа-Хол у Іст-Лэйк-Орыент-Парк. У гэтай сустрэчы тампаўцы перамаглі «Чыкага Блэкгокс», выйграўшы зь лікам 7:3. Чатыры шайбы закінуў у той гульні Крыс Контас. Дружына трымалася на вяршыні табліцы свайго дывізіёну ажно месяц, дзякуючы шыкоўнаму пачатку сэзону Контаса і добрай гульні Браяна Брэдлі. Аднак, у выніку «Лайтнінг» скончыў сэзон на апошнім месцы, зарабіўшы 53 пункты. На той час гэта быў адзін з найлепшых паказьнікаў камандаў-навакоў у НХЛ. «Маланкі» была перамешчаныя ў Атлянтычны дывізіён Усходняй канфэрэнцыі, а таксама каманда зьмяніла сваю хатнюю арэну, пераехаўшы ў Флорыда-Санкоаст-Дом у Сэнт-Пітэрзбэрг, які быў пераўладкаваны на прыдатнасьць ладжаньня хакейных матчаў[4]. Клюб набыў брамніка Дарэна Пупа, а таксама нападнікаў Пэтра Клімы і Дэні Савара. Пупа значна палепшыў статыстыку ў колькасьці прапушчаных шайбаў, але клюб зноў апынуўся апошнім у сваім дывізіёне.

Паводле стану на 16 кастрычніка 2025 году

Брамнікі
31 Сьцяг Швэцыі Юнас Уляф Югансан Edit this on Wikidata 1995 88 Сьцяг Расеі Андрэй Васілеўскі Edit this on Wikidata 1994
Абаронцы
24 Сьцяг Канады Максўэл Кроўжэр Edit this on Wikidata 2000 27 Сьцяг ЗША Раян Макдона Edit this on Wikidata 1989
43 Сьцяг Канады Дарэн Радыш Edit this on Wikidata 1996 77 Сьцяг Швэцыі Віктар Гэдман Edit this on Wikidata 1990
78 Сьцяг Нарвэгіі Эміль Лілебэрг Edit this on Wikidata 2001 81 Сьцяг Славаччыны Эрык Чэрнак Edit this on Wikidata 1997
90 Сьцяг Швайцарыі Яніс Мозэр Edit this on Wikidata 2000
Нападнікі
14 Сьцяг Канады Конар Гікі Edit this on Wikidata 2004 20 Сьцяг Канады Нік Пол 1995
21 Сьцяг Канады Брэйдэн Пойнт Edit this on Wikidata 1996 22 Сьцяг Даніі Олівэр Б’ёркстран Edit this on Wikidata 1995
28 Сьцяг Латвіі Зэмгус Гіргенсанс Edit this on Wikidata 1994 29 Сьцяг Швэцыі Понтус Гольмбэрг Edit this on Wikidata 1999
37 Сьцяг Канады Яні Гурд Edit this on Wikidata 1991 38 Сьцяг Канады Брэйдан Гэйгел Edit this on Wikidata 1998
41 Сьцяг ЗША Мітчэл Чэйфі Edit this on Wikidata 1998 42 Сьцяг Канады Кэртыс Дуглас Edit this on Wikidata 2000
59 Сьцяг ЗША Джэйк Генцэл Edit this on Wikidata 1994 62 Сьцяг Канады Джэк Фінлі Edit this on Wikidata 2002
71 Сьцяг Канады Энтані Сырэльлі Edit this on Wikidata 1997 86 Сьцяг Расеі Мікіта Кучараў Edit this on Wikidata 1993
93 Сьцяг Канады Гейг Гансалвэс Edit this on Wikidata 2001
  1. ^ https://www.espn.com/nhl/story/_/id/9098474/tampa-bay-lightning-hire-jon-cooper-new-coach
  2. ^ Stein, Gil (1997). «Power Plays: An Inside Look at the Big Business of the National Hockey League». — С. 86—92.
  3. ^ «A franchise is born 25 years ago». NHL.
  4. ^ Buckley, Tim (10.10.1993). «Lightning’s spark? It was on the bench». Tampa Bay Times.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс · Юта Мамат

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз