Перайсьці да зьместу

Флорыда Пантэрз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Флорыда Пантэрз
Дывізіён Атлянтычны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна ЗША
Горад Санрайз, Флорыда
Заснаваны 1993
Стадыён BankAtlantic Center (19 250)
Колеры чырвоны, сіні, залаты і белы
                   
Гісторыя Флорыда Пантэрз (1993 — цяпер)
Галоўны трэнэр
Капітан Аляксандар Баркоў[d][2]
Афіцыйны сайт panthers.nhl.com (анг.)

Флорыда Пантэрз (па-ангельску: Florida Panthers) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Санрайз, штат Флорыда, ЗША. «Пантэрз» запачаткавалі свае выступы ў НХЛ з сэзону 1993—1994 гадоў. У першы ж сэзон яны ўсталявалі рэкорд паводле найбольшай колькасьці здабытых пунктаў сярод камандаў-навакоў. Гэты рэкорд быў перасягнуты «Вэгас Голдэн Найтс» у сэзоне 2017—2018 гадоў.

10 сьнежня 1992 году ўладальнік сеткі крамаў Blockbuster Ўэйн Гайзэнга атрымаў права стварыць клюб НХЛ у Маямі[3]. У той жа дзень такое ж права, але на каманду ў Анагайме, атрымала кампанія Walt Disney. На той час Гайзэнга ўжо валодаў спартовымі клюбамі, гэтак у ягонай уласнасьці быў бэйсбольны клюб «Флорыда Марлінз» ды доля ў клюбе амэрыканскага футболу «Маямі Долфінз». З стварэньнем хакейнага клюбу Гайзэнга мусіў сплаціць успутны ўнёсак у памеры 50 мільёнаў даляраў. Гайзэнга абвесьціў, што каманда будзе гуляць на Маямі-Арэне, падзяляючы будынак з «Маямі Гіт» Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, пакуль ня будзе пабудаваная новая арэна[4].

Гулец «Флорыды Пантэрз» Крыс Ален.

20 красавіка 1993 году на адмысловай канфэрэцыі была агалошаная назва каманды «Флорыда Пантэрз», а дырэктарам клюбу быў прызначаны колішні генэральны мэнэджар «Нью-Ёрк Айлэндэрз» Біл Торы. Назва клюбу адсылае да зьнікальнага віду каціных флорыдзкай пумы, арэал якой ахоплівае флорыдзкі рэгіён Эвэрглэйд[5]. Пасьля таго, як былі зробленыя лягатыпы і форма, кіраўніцтва клюбу 15 чэрвеня агалосіла аб спансаваньні ахоўных запаведнікаў, дзе жыве згаданая пума[6].

Новая франшыза далучылася да НХЛ у сэзоне 1993—1994 гадоў поруч з клюбам «Майці Дакс оф Анагайм». Дзеля фармаваньня складоў клюбаў быў зладжаны адмысловы драфт пашырэньня, які праходзіў у Квэбэку[7]. Сярод зорак навастворанай каманды вылучаліся колішні брамнік «Нью-Ёрк Рэйнджарз» Джон Ванбісбрук, малады Роб Нідэрмаер і бамбардзір Скот Мэланбі, які ва ўступным сэзоне закінуў 30 шайбаў[8]. Свой першы матч, які ладзіўся на коўзанцы «Чыкага Блэкгокс», флорыдцы згулялі ўнічыю зь лікам 4:4. Першую перамогу каманда здабыла ў матчы супраць «Тампа Бэй Лайтнінг». Той матч ладзіўся на бэйсбольнай арэне Тандэрдом, а матч наведалі 27 227 гледачоў. Пачатковы сэзон «пантэраў» быў самым пасьпяховым сярод навакоў усіх часоў на той момант, але гэтага ўсё адно не хапіла дзедя прасоўваньня ў плэй-оф Кубка Стэнлі[9]. Такі вынік быў зьвязаны з абарончым стылем гульні каманды, які, аднак, шырока крытыкаваўся[10].

Паводле стану на 16 кастрычніка 2025 году

Брамнікі
40 Сьцяг Расеі Данііл Тарасаў Edit this on Wikidata 1999 72 Сьцяг Расеі Сяргей Баброўскі Edit this on Wikidata 1988
Абаронцы
2 Сьцяг ЗША Джэф Пэтры Edit this on Wikidata 1987 3 Сьцяг ЗША Сэт Джонз Edit this on Wikidata 1994
5 Сьцяг Канады Ааран Экблад Edit this on Wikidata 1996 6 Сьцяг Канады Донаван Сэбранга Edit this on Wikidata 2002
7 Сьцяг Расеі Дзьмітры Кулікоў Edit this on Wikidata 1990 22 Сьцяг Швэцыі Тубіяс Б’ёрнфат Edit this on Wikidata 2001
26 Сьцяг Латвіі Увіс Яніс Балінскіс Edit this on Wikidata 1996 42 Сьцяг Швэцыі Густаў Форсьлінг Edit this on Wikidata 1996
77 Сьцяг Фінляндыі Ніка Мікала Edit this on Wikidata 1996
Нападнікі
9 Сьцяг Канады Сэм Бэнэт Edit this on Wikidata 1996 10 Сьцяг Канады Эй Джы Грыг Edit this on Wikidata 1996
11 Сьцяг ЗША Макі Самаскевіч Edit this on Wikidata 2002 12 Сьцяг Канады Джона Гаджавіч Edit this on Wikidata 1998
13 Сьцяг Канады Сэм Райнгарт 1995 15 Сьцяг Фінляндыі Антон Лундэл Edit this on Wikidata 2001
16 Сьцяг Фінляндыі Аляксандар Баркоў Edit this on Wikidata 1995 17 Сьцяг Канады Эван Радрыгес Edit this on Wikidata 1993
23 Сьцяг Канады Картэр Вэргейгі Edit this on Wikidata 1995 27 Сьцяг Фінляндыі Ээту Луостарынэн Edit this on Wikidata 1998
63 Сьцяг Канады Брэд Маршанд Edit this on Wikidata 1988 70 Сьцяг Швэцыі Еспэр Боквіст Edit this on Wikidata 1998
71 Сьцяг ЗША Люк Канін 1997 79 Сьцяг Канады Коўл Швінт Edit this on Wikidata 2001

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс · Юта Мамат

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз