Перайсьці да зьместу

Далас Старз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Далас Старз
Дывізіён Цэнтральны
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна ЗША
Горад Далас, Тэхас
Заснаваны 1967
Стадыён Амэрыкан Эйрлайнз Сэнтар
Колеры Зялёны, чорны, белы і срэбны
                   
Гісторыя Мінэсота Норт Старз
1967—1993
Далас Старз
1993 — цяпер
Галоўны трэнэр
Капітан Джэймі Бэн[d]
Афіцыйны сайт stars.nhl.com (анг.)

Далас Старз (па-ангельску: Dallas Stars) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Далас, штат Тэхас, ЗША, і спаборнічае ў Цэнтральным дывізіёне Заходняй канфэрэнцыі.

Першапачаткова «Старз» былі заснаваныя ў 1967 годзе, стаўшы адным з клюбам пашырэньня НХЛ у 1967 годзе. Першай назвай каманды была «Мінэсота Норт Старз», і сьпярша клюб базаваўся ў горадзе Блумінгтане у штаце Мінэсота. Перад сэзонам 1978—1979 гадоў з дазволу кіраўнікоў НХЛ каманда аб’ядналася з «Кліўлэнд Бэранз», бо абедзьве каманды мелі фінансавыя цяжкасьці. Перад пачаткам сэзону 1993—1994 гадоў франшыза пераехала ў Тэхас, атрымаўшы сучасную назву «Далас Старз».

У 2000 годзе каманды гулец Ніл Бротэн быў уведзены ў Залю хакейнай славы ЗША. У 2009 годзе Брэт Гол стаў першым гульцом «Старз», які быў улучаны ў Залю хакейнай славы, за ім рушылі ўсьлед Эд Бэлфур, Джо Ньюўэндайк і Майк Мадана. Мадана наагул ёсьць самым выніковым хакеістам франшызы. У 1999 годзе клюб выйграў Кубак Стэнлі.

Клюб «Мінэсота Норт Старз» пачаў гуляць у 1967 годзе, калі далучыўся да НХЛ пры пашырэньні лігі з шасьці да дванаццаці ўдзельнікаў. Свае хатнія гульні каманда ладзіла ў нядаўна пабудаванай арэне ў Блумінгтане з штату Мінэсота. Першапачаткова каманда мела посьпехі, але пасьля некалькіх дрэнных сэзонаў у сярэдзіне 1970-х гадоў клюб зьведаў фінансавыя цяжкасьці. У 1978 годзе каманда аб’ядналася зь іншым клюбам НХЛ «Кліўлэнд Бэранз», які таксама бедаваў у гэты час. Улічваючы гаротны стан абодвух клюбаў, кіраўніцтва лігі дало дазвол на зьліцьцё франшызаў. У 1981 годзе каманда нават дакрочыла да фіналу Кубка Стэнлі, але саступіла тытул «Нью-Ёрк Айлэндэрз». Да пачатку 1990-х гадоў з паніжэньнем наведвальнасьці і зьніжэньнем прыбытку кіраўніцтва клюбу пачало шукаць новы горад для сваёй франшызы.

Клюб разглядаў магчымасьць пераезду ў Сан-Хасэ ці Анагайм. У 1993 годзе, на тле далейшых праблемаў з наведвальнасьцю і асабістамі спрэчкамі, кіраўнік клюбу Норман Грын атрымаў дазвол лігі на пераезд каманды ў Далас, пачынаючы з сэзону 1993—1994 гадоў[2]. Грына пераканаў былым абаронцам клюбу амэрыканскага футболу «Далас Каўбойз» Роджэрам Стабакам, што Далас стане прыдатным месцам для каманды НХЛ[3]. Зь пераездам каманды ў паўднёвыя Злучаныя Штаты, Грын вырашыў адмовіцца ад прыметніка «Норт» (бел. паўночны), у выніку атрымалася назва каманды «Далас Старз». У сувязі з тым, што ліга правяла пераразьмеркаваньне імёны канфэрэнцыяў і дывізіёнаў, «Далас Старз» быў перамешчаны ў Цэнтральны дывізіён Заходняй канфэрэнцыі. У сваю першую гульню на новым месцы «зоркі» здабылі перамогу 5 кастрычніка 1993 году ў матчы супраць «Дэтройт Рэд Ўінгс»[4]. У той гульні першую шайбу абноўленай каманды закінуў Ніл Бротэн. Папулярнасьць каманды хутка расла, чаму спрыяў непасрэдны посьпех каманды на лёдзе, а таксама найлепшы сэзон Майка Модана, які за 50 матчаў здолеў зарабіць 93 пункты на свой рахунак. «Далас Старз» трапіў у плэй-оф Кубак Стэнлі, дзе ў першым раўндзе перагуляў «Сэнт-Луіс Блюз», але саступіў у наступным «Ванкувэр Кэнакс». У сьнежні 1995 году Грын усё ж такі прадаў клюб Тому Гіксу[3].

Паводле стану на 16 кастрычніка 2025 году

Брамнікі
1 Сьцяг ЗША Кейсі Дэсьміт Edit this on Wikidata 1991 29 Сьцяг ЗША Джэйк Отынджэр Edit this on Wikidata 1998
Абаронцы
4 Сьцяг Фінляндыі Міра Хэйсканэн Edit this on Wikidata 1999 5 Сьцяг Швэцыі Нільс Люндквіст Edit this on Wikidata 2000
6 Сьцяг Швайцарыі Ліян Біхсэль Edit this on Wikidata 2004 23 Сьцяг Фінляндыі Эса Ліндэл Edit this on Wikidata 1994
28 Сьцяг Канады Алекс Пэтравіч Edit this on Wikidata 1992 46 Сьцяг Расеі Ільля Любушкін Edit this on Wikidata 1994
55 Сьцяг Канады Томас Гарлі Edit this on Wikidata 2001
Нападнікі
10 Сьцяг Швэцыі Оскар Бэк Edit this on Wikidata 2000 11 Сьцяг Канады Натан Бастыян Edit this on Wikidata 1997
12 Сьцяг Чэхіі Радэк Факса Edit this on Wikidata 1994 14 Сьцяг Канады Джэймі Бэн Edit this on Wikidata 1989
15 Сьцяг ЗША Колін Блэкўэл Edit this on Wikidata 1993 18 Сьцяг Канады Сэм Стыл Edit this on Wikidata 1998
21 Сьцяг ЗША Джэйсан Робэртсан Edit this on Wikidata 1999 22 Сьцяг Канады Маўрык Бурк Edit this on Wikidata 2002
24 Сьцяг Фінляндыі Роопэ Хінц Edit this on Wikidata 1996 49 Сьцяг Канады Джастын Грыцковіян Edit this on Wikidata 2001
53 Сьцяг Канады Ўаят Джонстан Edit this on Wikidata 2003 73 Сьцяг ЗША Адам Эрн Edit this on Wikidata 1995
91 Сьцяг Канады Тайлер Сэгін 1992 95 Сьцяг Канады Мэт Дзюшэн Edit this on Wikidata 1991
96 Сьцяг Фінляндыі Міка Рантанэн 1996

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс · Юта Мамат

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз