Чыкага Блэкгокс
| Чыкага Блэкгокс | |
| | |
| Дывізіён | Цэнтральны |
|---|---|
| Канфэрэнцыя | Заходняя |
| Краіна | ЗША |
| Горад | Чыкага, Іліной |
| Заснаваны | 1926 |
| Стадыён | Юнайтэд Сэнтар |
| Колеры |
чырвоны, чорны і белы |
| Гісторыя |
Ранейшыя назовы:
|
| Галоўны трэнэр | |
| Афіцыйны сайт | blackhawks.nhl.com (анг.) |
«Чыкага Блэкгокс» (па-ангельску: Chicago Blackhawks) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Чыкага, штат Іліной, ЗША. Пяціразовы ўладальнік Кубка Стэнлі. Клюб быў заснаваны ў 1926 годзе і адносіцца да гэтак званай «арыгінальнай шасьцёрцы» камандаў, дзе акрамя іх таксама ёсьць «Дэтройт Рэд Ўінгс», «Манрэаль Канадыенз», «Таронта Мэйпл Ліфс», «Бостан Бруінз» і «Нью-Ёрк Рэйнджарз». Пачынаючы з 1994 году клюб свае хатнія матчы праводзіць на арэне «Юнайтэд Сэнтар», да гэтага на працягу 65 гадоў каманда гуляла на Чыкагаўскім стадыёне[1].
Першапачатковым уладальнікам клюбу быў Фрэдэрык Маклафлін, які валодаў клюбам да сваёй сьмерці ў 1944 годзе. Падчас свайго кіраваньня Фрэдэрык зьмяніў шмат трэнэраў, але атрымаў 2 Кубка Стэнлі. Пасьля клюб належыў сям’і Норыс, якія былі, таксама, уладальнікамі Чыкагаўскага стадыёну, аднак і мелі акцыі некаторых іншых клюбаў НХЛ.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]1 траўня 1926 году НХЛ ухваліў пашырэньне франшызы для Чыкага. Новую каманду мусіў стварыць сындыкат, ачолены колішняй зоркай амэрыканскага футболу Гантынгтанам Гардўікам. На сустрэчы Гардўік зладзіў куплю гульцоў каманды «Портлэнд Роўзбадс» з Заходняй хакейнай лігі за 100 тысяч даляраў, якія атрымаў прэзыдэнт лігі Фрэнк Патрык[2]. Аднак ужо празь месяц група Гардўік запрадала каманду чыкагаўскаму кававаму магнату Фрэдэрыку Маклафліну[3].
Маклафлін быў камандзірам 333-м батальёну кулямётнікаў з 86-й стралковай дывізіі за час Першай сусьветнай вайны[4]. Ягоная дывізія мела мянушку Блэк Гок, атрыманай у гонар знакамітага індзейскага правадыра Чорнага Каршуна[5], які пакінуў адбітак у гісторыі Іліною[4]. Маклафлін назваў новую хакейную каманду ў гонар свайго вайсковага падраздзяленьня, але, такім чынам, ушанаваў памяць і індзейскага лідэра. Першапачаткова назва клюбу пісалася ў два словы «Блэк Гокс», але ў 1986 годзе клюб афіцыйна пачаў менавацца як «Блэкгокс», базуючыся на арыгінальных дакумэнтах франшызы[6].
«Блэк Гокс» дэбютавалі ў лізе ў сэзоне 1926—1927 гадоў, куды трапілі поруч зь іншымі навастворанымі камандамі, як то «Дэтройт Кугарз» (цяпер гэта «Дэтройт Рэд Ўінгс») і «Нью-Ёрк Рэйнджарз». Маклафлін гуляў вельмі актыўную ролю ў кіраваньні камандай, не зважаючы на тое, што аніколі ня меў быў да таго досьведу ў хакеі. Ён загадзіў на працу Біла Тобіна, былога брамніка, які гуляў у Заходняй хакейнай лізе, у якасьці памочніка, але асабіста кіраваў камандай. Ён таксама быў апантаны ў прасоўваньні гульцоў з ЗША. Гэтак пры ім «Чыкага Блэк Гокс» сталі першай камандай НХЛ з выключана амэрыканскім складам[4]. Свой першы матч дружына згуляла 17 лістапада 1926 году супраць каманды «Таронта Сэнт-Патрыкс» у Чыкага-Калізэі. Тая сустрэча скончылася перамогаў чыкагаўцаў зь лікам 4:1, а колькасьць гледачоў дэбюту перавышала 7 тысяч чалавек[3].
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле стану на 31 студзеня 2026 году
| Брамнікі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 30 | Спэнсэр Найт |
2001 | 40 | Арвід Сёдэрблюм |
1999 | ||
| Абаронцы | |||||||
| 5 | Конар Мэрфі |
1993 | 6 | Сэм Рынзэл |
2004 | ||
| 44 | Ўаят Кайзэр |
2002 | 46 | Люі Крэвіе |
2001 | ||
| 48 | Мэт Грызьлік |
1994 | 55 | Арцём Леўшуноў |
2005 | ||
| 72 | Алекс Уласік |
2001 | |||||
| Нападнікі | |||||||
| 8 | Раян Даната |
1996 | 11 | Олівэр Мур |
2005 | ||
| 16 | Джэйсан Дыкінсан |
1995 | 17 | Нік Фаліна |
1987 | ||
| 20 | Раян Грын |
2003 | 24 | Сэм Лафэрці |
1995 | ||
| 28 | Андрэ Буракоўскі | 1995 | 34 | Колтан Дач |
2003 | ||
| 59 | Тайлер Бэртуццы |
1995 | 84 | Лэндан Слэгерт |
2002 | ||
| 86 | Тэўва Тэравяйнэн |
1994 | 91 | Фрэнк Назар |
2004 | ||
| 95 | Ільля Міхееў |
1994 | 98 | Конар Бэдард | 2005 | ||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Horn, Toby (2002). «Blackhawks». Stadiums 2 (1): 56–80.
- ↑ Jenish 2013. С. 46—47.
- 1 2 Jenish 2013. С. 52.
- 1 2 3 «The McLaughlin Years». United Center.
- ↑ Briggs, Richard A. (1954). «Black Hawks Over The Danube: The History of the 86th Infantry Division in World War II». Louisville, KY: Western Recorder. — С. 7.
- ↑ Diamond, Dan (1991). «The Official National Hockey League 75th anniversary commemorative book». Toronto, Ontario: McClelland & Stewart. — С. 291. — ISBN 0-7710-6727-5.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Jenish, D’Arcy The NHL: 100 Years of On-Ice Action and Boardroom Battles. — Random House LLC, 2013. — ISBN 9780385671477
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс ·
Юта Мамат
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз