Перайсьці да зьместу

Бафала Сэйбрз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бафала Сэйбрз
Дывізіён Атлянтычны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна ЗША
Горад Бафала, Нью-Ёрк
Заснаваны 1970
Стадыён Кібанк-Сэнтар
Колеры Цёмна-сіні, залаты, срэбны і белы
                   
Гісторыя Бафала Сэйбрз
1970 — цяпер
Афіцыйны сайт sabres.com (анг.)

Бафала Сэйбрз (па-ангельску: Buffalo Sabres) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Бафала, штат Нью-Ёрк, ЗША. Каманда была створаная ў 1970 годзе і разам з «Ванкувэр Кэнакс» далучылася да НХЛ, у выніку чаго ліга пашырылася да 14 камандаў. «Шаблі» свае хатнія матчы ладзяць у Кібанк-Сэнтар арэне з 1996 году, а раней ад моманту стварэньня клюб гуляў у Мэморыял Аўдыторыюм. Дружына двойчы прасоўвалася ў фінал Кубка Стэнлі, але двойчы трывалі паразы. Спачатку ў 1975 годзе яны прагулялі «Філадэлфіі Флаерз», а ў 1999 годзе зьведалі паразу ад «Далас Старз». «Шаблі» поруч з «Кэнакс» ёсьць найстарэйшымі дзейнымі франшызамі, якія ніколі не выйгралі Кубак Стэнлі[1].

У Бафала ўжо мелася гісторыя прафесійнага хакею да стварэньня «Бафала Сэйбрз». Гэтак перад самым стварэньнем «шабляў» у горадзе базаваўся клюб «Бафала Байзанз», які спаборнічаў у Амэрыканскай хакейнай лізе. Гэты клюб існаваў з 1940 году, а ў апошні свой год каманда здабыла Кубак Колдэра[2].

Кіраўнікі каманды, не жадалі надалей выкарыстоўваць назву «бізоны», таму аб’явілі конкурс на новы назоў. Сярод іншых варыянтаў перамогу атрымала назва «Шаблі». Такі выбар быў абумоўлены тым, што кіраўнік Сэймур Нокс адчуў, што шабля ёсьць зброяй, якую нясе лідэр, і можа быць эфэктыўным як у нападзе, гэтак і абароне. Насамрэч, Ноксы двойчы спрабавалі займець каманду ў НХЛ, то бок спачатку пры пашырэньні лігі ў 1967 годзе, а потым мелі жаданьне набыць «Оклэнд Сылз», каб потым перавезьці каманду ў Бафала. Былы генэральны мэнэджэр і галоўны трэнэр «Таронта Мэйпл Ліфс» Панч Імлач быў наняты на тыя пасаду ў наваствораны клюб. Год дэбюту «шабляў» стаў важным годам для спортоавага жыцьця Бафала, бо ў дадатак да дэбюту хакейнага клюбу каманда амэрыканскага футболу «Бафала Білз» афіцыйна запачаткавалі свой удзел у розыгрышах Нацыянальнай футбольнай лігі, а «Бафала Брэйвэз» дэбютавалі ў спаборніцтвах Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі.

Паводле стану на 4 кастрычніка 2026 году

Брамнікі
1 Сьцяг Фінляндыі Ука-Пэка Луўканэн Edit this on Wikidata 1999 34 Сьцяг ЗША Алекс Лаян Edit this on Wikidata 1992
92 Сьцяг Канады Колтэн Эліс Edit this on Wikidata 2000
Абаронцы
8 Сьцяг Канады Олен Зэлўэгер Edit this on Wikidata 2003 21 Сьцяг Канады Конар Тымінз Edit this on Wikidata 1998
23 Сьцяг ЗША Матыяс Самуэльсан Edit this on Wikidata 2000 24 Сьцяг ЗША Мэт Грызьлік Edit this on Wikidata 1994
25 Сьцяг Канады Оўэн Паўэр 2002 26 Сьцяг Швэцыі Расмус Далін 2000
46 Сьцяг Канады Люі Крэвіе Edit this on Wikidata 2001 73 Сьцяг ЗША Зак Мэтса Edit this on Wikidata 1998
Нападнікі
6 Сьцяг Канады Зак Бэнсан Edit this on Wikidata 2005 9 Сьцяг ЗША Джош Норыс Edit this on Wikidata 1999
10 Сьцяг Канады Сэм Кэрык Edit this on Wikidata 1992 15 Сьцяг Канады Джастын Данфарт Edit this on Wikidata 1993
19 Сьцяг Канады Пэйтан Крэбс 2001 20 Сьцяг Чэхіі Іржы Куліх Edit this on Wikidata 2004
22 Сьцяг Канады Джэк Кўін Edit this on Wikidata 2001 29 Сьцяг Канады Бэк Маленстан Edit this on Wikidata 1998
48 Сьцяг Канады Тайсан Козак Edit this on Wikidata 2002 71 Сьцяг Канады Раян Маклаўд Edit this on Wikidata 1999
72 Сьцяг ЗША Тэйдж Томпсан Edit this on Wikidata 1997 86 Сьцяг Швэцыі Ноа Ёстлюнд Edit this on Wikidata 2004
91 Сьцяг ЗША Джош Доўн Edit this on Wikidata 2002 94 Сьцяг Фінляндыі Конста Хэленіюс Edit this on Wikidata 2006
  1. ↑ Ferreras, Jesse (12.06.2019). «The Canucks are now among the NHL’s 2 oldest existing teams without a Stanley Cup». Global News.
  2. ↑ «The Early Years». The 40th Anniversary site of the Buffalo Sabres.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс · Юта Мамат

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз