Перайсьці да зьместу

Ванкувэр Кэнакс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ванкувэр Кэнакс
Дывізіён Ціхаакіянскі
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна Канада
Горад Ванкувэр, Брытанская Калумбія
Заснаваны 1970
Стадыён Rogers Arena
Колеры Сіні, зялёны, срэбны і белы
                   
Гісторыя Ванкувэр Кэнакс
1970 — цяпер
Галоўны трэнэр
Афіцыйны сайт nhl.com/canucks/ (анг.)

Ванкувэр Кэнакс (па-ангельску: Vancouver Canucks) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Ванкувэр, правінцыя Брытанская Калумбія, Канада. «Кэнакс» далучыўся да НХЛ у 1970 годзе пры пашырэньні лігі поруч з «Бафала Сэйбрз». У сваёй гісторыі клюб тройчы дасягаў фіналу Кубка Стэнлі, кожны раз зьведаючы паразы ад «Нью-Ёрк Айлэндэрз» у 1982 годзе, «Нью-Ёрк Рэйнджарз» у 1994 годзе і «Бостан Бруінз» у 2011 годзе. Клюб выцягнуў з абарачэньня шэсьць нумароў у пашану да сваіх зорных гульцоў: Павал Бурэ (10), Стэн Сьміл (12), Трэвар Ліндэн (16), Маркус Нэсьлюнд (19), Даніель Сэдын (22) і Гэнрык Сэдын (33). Усе з памянёных хакеістаў, акрамя Бурэ і Даніеля Сэдына, выконвалі абавязкі капітана каманды. Усе, акрамя Нэсьлюнда, былі ўдзельнікамі фіналу Кубка Стэнлі, абараняючы колеры Ванкувэра.

Першай ванкувэрскай прафэсійнай камандай па хакеі была «Ванкувэр Мільянэрз», якая паўстала дзякуючы высілкам Фрэнкам і Лэстэрам Патрыкамі. Створаныя ў 1911 годзе, «мільянэры» спаборнічалі ў розыгрышах навастворанай Ціхаакіянскай хакейнай асацыяцыі. Клюб свае хатнія матчы ладзіў у будынаку Дэнман-Арэны, якая ў той час была вядомая дзякуючы найбуйнейшай у сьвеце штучнай лядовай коўзанкі[2]. Арэна пазьней была зьнішчаная ў пажары ў 1936 годзе.

З 1926 па 1970 гады ў Ванкувэры базаваліся толькі клюбы зь мінорных лігаў. З намерам прыцягнуць франшызу НХЛ, горад пачаў будаўніцтва новай сучаснай арэны Пасыфік-Калізэю ў 1966 годзе. Арэна была адкрытая ў студзені 1968 году[3]. Каб папоўніць склад «Кэнакс» перад сваім уступным сэзоне ўзяў удзел у драфце пашырэньня. Лятэрэя была зладжаная 9 чэрвеня 1970 году, зь ейнымі вынікамі было вызначына, што «Бафала Сэйбрз» мае першы выбар у драфце, а «Кэнакс», адпаведна, меў абіраць гульцом другім. Першым гульцом каманды стаў абаронца Гэры Доак. Сярод іншых гульцоў, абраных ванкувэрскім клюбам, быў цэнтральны нападнік Арланд Куртэнбах, які быў першым капітанам «Кэнакс»[4]. Таксама на драфце быў абраны абаронца Пэт Кўін, які пазьней працаваў генэральным дырэктарам і трэнэрам каманды ў 1990-х. 9 кастрычніка 1970 году каманда згуляла сваю першую гульню «Лос-Анджэлес Кінгс», які яна прагуляла зь лікам 3:1. Першую шайбу закінуў абаронца Бары Ўілкінз[5]. Праз два дні дружына здабыла і першую перамогу, выгуляўшы зь лікам 5:3 «Таронта Мэйпл Ліфс».

Паводле стану на 16 кастрычніка 2025 году

Брамнікі
32 Сьцяг Фінляндыі Кевін Ланкінэн Edit this on Wikidata 1995 35 Сьцяг ЗША Тэтчэр Дэмка Edit this on Wikidata 1995
Абаронцы
7 Сьцяг Канады П’ер-Аліўе Жазэф Edit this on Wikidata 1999 17 Сьцяг Чэхіі Філіп Гронэк Edit this on Wikidata 1997
25 Сьцяг Швэцыі Эліяс Пэтэрсан Edit this on Wikidata 2004 27 Сьцяг ЗША Дэрэк Форбарт Edit this on Wikidata 1992
29 Сьцяг Швэцыі Маркус Пэтэрсан 1996 43 Сьцяг ЗША Кўін Г’юз Edit this on Wikidata 1999
57 Сьцяг Канады Тайлер Маерз Edit this on Wikidata 1990 90 Сьцяг ЗША Віктар Мансыні Edit this on Wikidata 2002
Нападнікі
6 Сьцяг ЗША Брок Бэсэр Edit this on Wikidata 1997 8 Сьцяг ЗША Конар Гэрланд 1996
13 Сьцяг Канады Аршдып Бэнз Edit this on Wikidata 2001 18 Сьцяг ЗША Дру О’Конар 1998
21 Сьцяг Швэцыі Нільс Гёгляндэр Edit this on Wikidata 2000 23 Сьцяг Швэцыі Юнатан Лекерымякі Edit this on Wikidata 2004
40 Сьцяг Швэцыі Эліяс Пэтэрсан Edit this on Wikidata 1998 44 Сьцяг ЗША Кіфэр Шэрўуд Edit this on Wikidata 1995
53 Сьцяг Латвіі Тэадорс Блюгерс Edit this on Wikidata 1994 54 Сьцяг Фінляндыі Аату Раці Edit this on Wikidata 2002
63 Сьцяг ЗША Макс Сасан Edit this on Wikidata 2000 72 Сьцяг Чэхіі Філіп Хыціл 1999
74 Сьцяг Канады Джэйк Дэбраск Edit this on Wikidata 1996 91 Сьцяг Канады Эвандэр Кейн Edit this on Wikidata 1991
94 Сьцяг Швэцыі Лінус Карльсан Edit this on Wikidata 1999

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс · Юта Мамат

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз