Перайсьці да зьместу

Майкл Бантынг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Майкл Бантынг
Рост 183 см[1]
Вага 89 кг
Пазыцыя нападнік
Грамадзянства
Дата нараджэньня 17 верасьня 1995(1995-09-17)[1] (29 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Пітсбург Пінгвінз
Выступаў за
Драфт НХЛ 117, 2014
Арызона Каётыз
Гульнявая кар’ера 2015 — цяпер

Майкл Бантынг (па-ангельску: Michael Bunting; нар. 17 верасьня 1995 году) — канадзкі хакеіст, нападнік клюбу «Пітсбург Пінгвінз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2014 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Нью-Джэрзі Дэвілз» у чацьвертым раўндзе пад агульным 117-м нумарам.

Юнаком гуляў у шэрагу канадзкіх юнацкіх лігаў. У драфце НХЛ у 2014 годзе «Арызона Каётыз» выбрала Бантынга ў чацьвертым раўндзе пад агульным 117-м нумарам. 23 ліпеня 2015 году гулец склаў трохгадовы кантракт пачаткоўца з «Каётыс». У сэзоне 2015—2016 гадоў быў выпраўлены ў клюб «Спрынгфілд Фэлканз» з Амэрыканскай хакейнай лігі. Аднак, перш чым згуляць за спрынгфілдзкі клюб далучыўся да каманды «Рэпід-Сіці Раш» з Хакейнай лігі Ўсходняга ўзьбярэжжа[2]. У наступных сэзонах абараняў колеры клюбу «Тусан Роўдранэрз»[3]. 13 кастрычніка 2018 году згуляў свой 200-ы матч у АХЛ. Та гульня была супраць «Бэйкерсьфілд Кондарз»[4]. У канцы году быў выкліканы ў «Арызону Каётыз», дзе запачаткаваў кар’еру ў НХЛ. У першым жа матчы адзначыўся голам у браму «Бостан Бруінз»[5]. Пасьля вярнуўся ў АХЛ, дзе яшчэ згуляў некалькі сэзонаў.

Зьяўляючыся вольным агентам, 28 ліпеня 2021 году Бантынг падпісаў двухгадовы кантракт з «Таронта Мэйпл Ліфс» на суму 1,9 мільёнаў даляраў[6]. Большую частку сэзону гуляў левым нападнікам у зьвяне з Астанам Мэт’юзам і Мітчам Марнэрам. 29 студзеня 2022 году адзначыўся хет-трыкам. У другі сэзон гульца ў Таронта, ягоныя зносіны з судзьдзямі пагоршыліся, у выніку сам клюб ініцыяваў сустрэчу з кіраўніцтвам НХЛ, каб абмеркаваць перадузятае судзейства ў бок Бантынга[7]. Улетку 2023 году вольным агентам далучыўся да «Караліны Гарыкейнз», а амаль праз год быў абменены у «Пітсбург Пінгвінз».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]