Перайсьці да зьместу

Каламбус Блю Джэкетс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каламбус Блю Джэкетс
Дывізіён Сталічны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна ЗША
Горад Каламбус, Агаё
Заснаваны 2000
Стадыён Nationwide Arena (18 138)
Колеры Сіні, чырвоны, срэбны і белы
                   
Гісторыя Каламбус Блю Джэкетс
2000 — цяпер
Галоўны трэнэр
Капітан Бун Джэнэр[d]
Афіцыйны сайт bluejackets.nhl.com (анг.)

Каламбус Блю Джэкетс (па-ангельску: Columbus Blue Jackets) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Каламбус, штат Агаё, ЗША. Клюб бярэ ўдзел у Сталічным дывізіёне Ўсходняй канфэрэнцыі. У НХЛ пачалі гуляць пасьля чарговага пашырэньня ў 2000 годзе[2]. Доўгі час «Блю Джэкетс» выступаў дрэнна, ня могучы здабыць нават 30 перамог за гульнявы год ажно да сэзону 2005—2006 гадоў. Упершыню дружына атрымала права на ўдзел у Кубку Стэнлі ў 2009 годзе, але ў першым раўндзе пацярпелі ад «Дэтройт Рэд Ўінгс»[3]. Першай перамогі ў плэй-оф каманда чакала да Кубка Стэнлі 2014 году, а ў першай сэрыі плэй-оф перамаглі толькі ў Кубку Стэнлі 2019 году, калі агаяўцы перамаглі клюб «Тампа Бэй Лайтнінг». Свае хатнія матчы каламбусцы ладзяць на Нэйшнўайд-Арэне, якая была адкрыта ў 2000 годзе. «Кліўлэнд Монстэрз» з Амэрыканскай хакейная лігі ёсьць афіляваным з «Блю Джэкетс» клюбам[4].

Да стварэньня «Каламбус Блю Джэкетс» апошняй камандай НХЛ з штаце Агаё быў «Кліўлэнд Бэранз», які спаборнічаў у лізе з 1976 па 1978 гады. Перад самым стврэньнем новай каманды НХЛ у горадзе гуляла каманда «Каламбус Чыл», але спаборнічала яна ў адной зь невялікіх хакейных лігаў краіны.

Гармата «Блю Джэкетс» усталяваная на хатняй арэне клюбу.

У лістападзе 1996 году пяць інвэстараў стварылі таварыства, каб ад ягонага імя надаць заяўку на стварэньне новага клюбу ў НХЛ і сплаціць уступны ўнёсак у памеры 100 тысяч даляраў[5]. Выбаршчыкі Каламбус разглядалі мажлівасьць правесьці рэфэрэндум аб будаўніцтве публічна фінансаванай арэны, што падмацавала бы зацьвярджэньне заяўкі ў НХЛ[6]. Калі камісар лігі Гэры Бэтман наведаў Каламбус, каб сустрэцца з кіраўнікамі таварыства адносна стварэньня франшызы, мелася заклапочанасьць аб тым, што выбаршчыкі не прагаласуюць за будаўніцтва на неабходным рэфэрэндуме. Няпэўнасьць наконт будучай каманды зрастала, але адзін з заяўшчыкаў Джон Г. Маконэл у прыватным парадку гарантаваў Бэтману, што арэна будзе пабудаваная, не зважаючы на рэфэрэндум[7].

Травеньскі рэфэрэндум праваліўся, аднак 31 траўня 1997 году кампанія Nationwide абвесьціла, што прафінансуе будаўніцтва арэны на 150 мільёнаў даляраў. Такі крок паспрыяў таму, што 25 чэрвеня 1997 году кіраўніцтва НХЛ пастанавіла аб тым, што Каламбус атрымае новую франшызу[5]. Пасьля гэтага быў праведзены конкурс на выбар назвы каманды. Канчатковы назоў «Блю Джэкетс» ушаноўвае памяць аб унёска штату Агаё ў грамадзянскую вайну ў ЗША[8].

23 чэрвеня 2000 году дзьве наваствораныя клюбы НХЛ «Каламбус Блю Джэкетс» і «Мінэсота Ўайлд» узялі ўдзел у драфце пашырэньня 2000 году, які ладзіўся ў Калгары. Згодна з зацьверджанымі правіламі, 26 актыўных клюбаў НХЛ з 28 мелі вызначыць сьпіс сваіх гульцоў, у які мусілі ўваходзіць адзін брамнік, пяць абаронцаў і дзевяць нападнікаў альбо два брамнікі, тры абаронцы і сем нападнікаў. Клюбы «Атланта Трэшэрз» і «Нэшвіл Прэдатарз» былі выключаныя з клюбаў, якія мусілі стварыць такія сьпісы, бо самі былі створаныя за некалькі гадоў да таго. Далей, «Блю Джэкетс» і «Ўайлд» маглі выбраць 24 гульцоў з клюбаў, якія падрыхтавалі сьпісы, пры гэтым хакеістаў зь сьпісаў мажлівасьці выбраць не было, бо яны былі абароненыя ад выбары[9]. Сярод іншых каламбусцы абралі брамнікаў Рыка Табараччы і Дўэйна Роласана, абаронцаў Лайла Одэлайна і Мэт’ю Шнайдэра, а таксама нападнікаў Джэфа Сэндэрсана, Тэрнэра Стывэнсана і Далас Дрэйка[10]. Некаторыя клюбы ў абмен аддалі свае правы на выбары драфту наступных гадоў.

Свой уступы матчы каламбусцы згулялі 7 кастрычніка 2000 году супраць «Чыкага Блэкгокс», саступіўшы зь лікам 5:3. Першую шайбу ў гісторыі франшызы закінуў Брус Гардынэр[11]. «Каламбус Блю Джэкетс» завяршыў сэзон з 71 пунктамі на рахунку, фінішаваўшы апошнім ў Цэнтральным дывізіёне[12]. Джэф Сэндэрсан стаў першым гульцом у гісторыі каманды, які забіў 30 галоў.

Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году

Брамнікі
40 Сьцяг Расеі Данііл Тарасаў 27.03.1999 73 Сьцяг Канады Джэт Грывэз 30.03.2001
90 Сьцяг Латвіі Элвіс Мэрзьлікінс 13.04.1994
Абаронцы
2 Сьцяг Канады Джэйк Крыстыянсэн 12.09.1999 3 Сьцяг ЗША Джэк Джонсан 13.01.1987
5 Сьцяг Канады Дэнтан Матэйчак 12.07.2004 8 Сьцяг ЗША Зак Ўэрэнскі 19.07.1997
9 Сьцяг Расеі Іван Правораў 13.01.1997 22 Сьцяг ЗША Джордан Гарыс 07.07.2000
34 Сьцяг Канады Коўл Клэйтан 29.02.2000 44 Сьцяг Канады Эрык Гудбрансан 07.01.1992
55 Сьцяг Чэхіі Давід Іржычак 28.11.2003 78 Сьцяг Канады Дэйман Сэвэрсан 07.08.1994
Нападнікі
4 Сьцяг ЗША Коўл Сылінджэр 16.05.2003 7 Сьцяг ЗША Шон Куралі 20.01.1993
10 Сьцяг Расеі Дзьмітры Варанкоў 10.09.2000 12 Сьцяг Канады Оўэн Сылінджэр 23.09.1997
18 Сьцяг ЗША Дылан Гэмбрэл 26.08.1996 19 Сьцяг Канады Адам Фантыльлі 12.10.2004
23 Сьцяг Канады Шон Монаган 12.10.1994 24 Сьцяг ЗША Мат’ё Аліўе 11.02.1997
38 Сьцяг Канады Бун Джэнэр 15.06.1993 41 Сьцяг ЗША Гантэр Макаўн 18.08.2002
45 Сьцяг ЗША Гэвін Брындлі 05.10.2004 59 Сьцяг Расеі Ягор Чынахоў 01.02.2001
64 Сьцяг Канады Трэй Фікс-Ўоланскі 26.05.1999 65 Сьцяг Канады Лука Дэл Бэл Бэлуз 10.11.2003
67 Сьцяг Канады Джэймз Малатэста 31.05.2003 82 Сьцяг Фінляндыі Мікаэл Пюўхтыя 17.12.2001
86 Сьцяг Расеі Кірыл Марчанка 21.07.2000 91 Сьцяг Канады Кент Джонсан 18.10.2002
Сьцяг ЗША Джэймз ван Рымздайк 04.05.1989

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс Юта ·

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз