Перайсьці да зьместу

Калгары Флэймз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Калгары Флэймз
Дывізіён Ціхаакіянскі
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна Канада
Горад Калгары, Албэрта
Заснаваны 1972
Стадыён Scotiabank Saddledome
Колеры чырвоны, залаты, чорны і белы
                   
Гісторыя Атланта Флэймз
1972—1980
Калгары Флэймз
1980 — цяпер
Афіцыйны сайт flames.nhl.com

Калгары Флэймз (па-ангельску: Calgary Flames) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Калгары, правінцыя Албэрта, Канада. Гэты ўжо трэці прафэсійны хакейны клюб у Калгары, пасьля таго як тут базаваліся «Калгары Тайгерз» (1921—1927) і «Калгары Каўбойз» (1975—1977). У НХЛ ня толькі «Флэймз» прадстаўляе канадзкі штат Албэрту, бо іншым клюбам ёсьць «Эдмантан Ойлерз». Блізкасьць гарадоў прывяла да суперніцтва паміж клюбамі, вядомае як Албэрцкая бітва. Клюб паўстаў у 1972 годзе, але месьціўся спачатку ў Атланце і меў назву «Атланта Флэймз». У 1980 годзе франшыза пераехала ў канадзкі Калгары ў 1980 годзе. Калгарцаўцы выйгралі Кубак Стэнлі ў 1989 годзе.

«Атланта Флэймз» паўстала напачатку 1970-х гадоў, у той час калі паўстала Сусьветная хакейная асацыяцыя. Многія гульцы, прыцягнутыя лепшым заробкамі, пачалі пакідаць НХЛ. Перш за ўсё пацярпелі новыя клюбы, як то «Атланта Флэймз», аднак клюб здолеў захавацца. Тым ня менш, усе восем гадоў базаваньня ў Джорджыі фінансавы стан каманды быў кволым.

У 1980 годзе кіраўніцтва клюбу, пакутуючы ад фінансавых складанасьцяў, былі вымушаныя прадаваць «Флэймз», каб унікнуць банкруцтва. Маючы некалькі сур’ёзных прапановаў ад мясцовых груп, найбольш цікавай была прапановы канадзкага прадпрымальніка Нэлсана Скальбаніі, які раней валодаў «Эдмантанам Ойлерз». Канадзец ачольваў групу бізнэсоўцаў з Калгары, у якую ўваходзілі нафтавыя магнаты Гарлі Готчкіс, Ральф Скарфілд, Норман Грын, браты Дарыл і Байран Сыманы і Норман Квонг[1]. Намаганьні мясцовых аматараў ня здолелі захаваць каманду ў Атланце, і, у выніку, клюб быў прададзены групе Скалбаніі за 16 мільёнаў даляраў ЗША, што стала рэкордным продажам каманды НХЛ на той час[2]. 21 траўня 1980 года Скальбанія абвесьціў, што каманда мусіць пераехаць у Калгары. Назва «Флэймз» была захаваная, бо новыя ўладальнікі палічылі, што «полымя» будзе добра падыходзіць для нафтавага гораду[3].

У адрозьненьні ад «Калгары Каўбойз», які быў ліквідаваны за некалькі гадоў да таго, «Калгары Флэймз» хутка набыў папулярнасьць у горадзе. У той час як «каўбоі» прадалі 2 тысячы абанэмэнтаў у свой апошні сэзон СХА 1976—1977 гадоў, «Флэймз» рэалізаваў 10 тысяч сэзонных і паўсэзонных абанэмэнтаў на сваю тагачасную 7-тысячную арэну[4]. Поруч з сваім лідэрам Кентам Нільсанам каманду ў дэбютны сэзон прабілася ў плэй-оф Кубак Стэнлі, дзе перакрочыла некалькі раўндаў, пераадолеўшы супраціў «Чыкага Блэк Гокс» і «Філадэлфіі Флаерз». Клюб саступіў у паўфінале клюбу «Мінэсота Норт Старз». Такі посьпех ужо ў наступным сэзоне зьмяніўся расчараваньнем. Вынікі каманды пагоршылі.

Паводле стану на 31 студзеня 2026 году

Брамнікі
1 Сьцяг ЗША Дэвін Кулі Edit this on Wikidata 1997 32 Сьцяг ЗША Дастын Ўулф Edit this on Wikidata 2001
Абаронцы
7 Сьцяг Канады Кевін Бал Edit this on Wikidata 2000 19 Сьцяг Канады Зэйн Парэк Edit this on Wikidata 2006
24 Сьцяг Канады Джэйк Бін Edit this on Wikidata 1998 28 Сьцяг Канады Зак Ўайтклаўд Edit this on Wikidata 1996
37 Сьцяг Расеі Ян Кузьняцоў Edit this on Wikidata 2002 44 Сьцяг Канады Джоэл Гэнлі Edit this on Wikidata 1991
48 Сьцяг ЗША Гантэр Брустэвіч Edit this on Wikidata 2004 52 Сьцяг Канады Макензі Ўігер 1994
94 Сьцяг Канады Брэйдэн Пахал Edit this on Wikidata 1999
Нападнікі
10 Сьцяг Канады Жанатан Юбэрдо 1993 11 Сьцяг Швэцыі Мікаэль Баклюнд 1989
16 Сьцяг Канады Морган Фрост Edit this on Wikidata 1999 17 Сьцяг Беларусі Ягор Шаранговіч 1998
18 Сьцяг ЗША Джон Бічэр Edit this on Wikidata 2001 20 Сьцяг ЗША Блэйк Коўлман Edit this on Wikidata 1991
23 Сьцяг Канады Джастын Кэркланд Edit this on Wikidata 1996 27 Сьцяг ЗША Мэт’ю Караната 2002
29 Сьцяг Славаччыны Самуэл Гонзэк Edit this on Wikidata 2004 43 Сьцяг Чэхіі Адам Клапка Edit this on Wikidata 2000
47 Сьцяг Канады Конар Зэры Edit this on Wikidata 2001 70 Сьцяг Канады Раян Ломбэрг Edit this on Wikidata 1994
76 Сьцяг Славаччыны Марцін Посьпішыл Edit this on Wikidata 1999 86 Сьцяг ЗША Джоэл Фарабі 2000
91 Сьцяг Канады Назэм Кадры Edit this on Wikidata 1990 92 Сьцяг Расеі Мацьвей Грыдзін Edit this on Wikidata 2006
  1. «History of the Atlanta Flames». Sports E-Cyclopedia.
  2. Duhatschek, Eric; et al. (2001). «Hockey Chronicles». New York City: Checkmark Books. — ISBN 0-8160-4697-2.
  3. Donovan, Michael Leo (1997). «The Name Game: Football, Baseball, Hockey & Basketball How Your Favorite Sports Teams Were Named». Toronto: Warwick Publishing. — ISBN 1-895629-74-8.
  4. Zeman, Gary (1986). «Alberta on Ice». Heritage House. — С. 94. — ISBN 0-9692320-0-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс · Юта Мамат

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз