Манрэаль Канадыенз
| Манрэаль Канадыенз | |
| | |
| Дывізіён | Атлянтычны |
|---|---|
| Канфэрэнцыя | Усходняя |
| Краіна | |
| Горад | Манрэаль, Квэбэк |
| Заснаваны | 1909 |
| Стадыён | Бэл-цэнтар[d] |
| Колеры |
Чырвоны, белы і сіні |
| Гісторыя |
Манрэаль Канадыенз 1909 — цяпер |
| Галоўны трэнэр | |
| Капітан | Нік Сузукі[d][2] |
| Афіцыйны сайт |
nhl.com/canadiens/ (анг.) nhl.com/fr/canadi… (фр.) |
Манрэаль Канадыенз (па-ангельску: Montreal Canadiens) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Манрэаль, правінцыя Квэбэк, Канада. Клюб быў закладзены ў 1909 годзе, што робіць «Канадыенз» найстарэйшым дзейным спартовым клюбам у НХЛ. Фактычна манрэальскі клюб ёсьць адзіным клюбам, які паўстаў раней за НХЛ. Гэта адзін з найстарэйшых паўночнаамэрыканскіх прафэсійных спартовых клюбаў у гісторыі Канады. Клюб выйграваў Кубак Стэнлі 24 разы, больш за любую іншую каманду[3].
У розныя часы за клюб гулялі беларускія хакеісты, як то Андрэй Касьціцын (2005—2012), Міхаіл Грабоўскі (2006—2008), Сяргей Касьціцын (2007—2010) і Алекс Гальчанюк (2012—2018), апошні зь якіх, аднак, мае грамадзянства ЗША.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Канадыенз» былі заснаваны Амброўзам О’Браенам 4 сьнежня 1909 году. Клюб адразу далучыўся да канадзкай Нацыянальнай хакейнай асацыяцыі (НХА)[4][5], якая папярэднічала Нацыянальнай хакейнай лізе. Асноўным прызначэньнем клюбу было тое, што яна мусіла быць прадстаўніком франкамоўнай супольнасьці Манрэалю, а склад дружыны фармаваўся з франкамоўных гульцоў, як і кіраўніцтва вымагала быць франкамоўным[6]. Заснавальнікі назвалі каманду «Лё Канад’ян» (па-француску: Les Canadiens), тэрмінам, які ў той час ідэнтыфікавала сябе франкамоўная грамада Канады[7]. У першы свой сэзон каманда не дала рады і скончыла на апошнім радку выніковай табліцы. Адразу пасьля гэтага клюб трапіў ва ўласнасьць Джорджа Кенэдзі, пасьля чаго вынікі палепшыліся[8]. Каманда выйграла свой першы Кубак Стэнлі ў сэзоне 1915—1916 гадоў[9]. У 1917 годзе поруч з чатырма іншымі клюбамі НХА «Манрэаль Канадыенз» утварылі Нацыянальную хакейную лігу (НХЛ)[10], здабыўшы перамогу ў сэзоне 1918—1919 гадоў.

Клюб пасьпяхова пачаў у 1930-я гады, калі здабыў Кубак Стэнлі ў 1930 і 1931 гадах. У тыя часы «Канадыенз» мелі суперніцтва зь іншым клюбам гораду «Манрэаль Марунз», але апошні зь іх скончыў выступы ў НХЛ па сэзоне 1937—1938 гадоў. Справа ў тым, што паказьнікі «Марунз» пагоршыліся гэтак жа, як і фінансавы стан клюбу, які пакутваў ад Вялікай дэпрэсіі. Уладальнікі спрабавалі прадаць каманду Кліўлэнду, але мясцовыя інвэстары адхілі прапанову[11]. У выніку «Марунз» быў ліквідаваны, а некаторыя гульцы каманды далучыліся да шэрагаў «Канадыенз»[12].
У 1940-я гады ў атацы манрэальцаў блішчэлі такія зоркі, як то Марыс Рышар, То Блэйк і Элмэр Лак, дзякуючы чаму «Канадыенз» заўсёды быў фаварытамі лігі. З 1953 па 1960 гады клюб шэсьць разоў здабываў Кубак Стэнлі, у тым ліку рэкордныя пяць разоў запар з 1956 па 1960 гады. У склад той зорнай дружыны ўваходзілі Жан Бэліво, Дыкі Мур, Даг Гарві, Бэрні Жафрыён, Жак Плянт і малодшы брат Рышара Анры[13].
«Канадыенз» яшчэ дзесяць разоў перамагалі ў чэмпіянаце за 15 сэзонаў з 1965 па 1979 гады, пры гэтым чэмпіёнамі яны былі чатыры разы запар з 1976 па 1979 гады[14]. У сэзоне 1976—1977 гадоў манрэальцы зьведалі толькі 8 паразаў за 80 гульняў, усталяваўшы рэкорд[15]. У гэтым жа розыгрышы каманда 34 матчы былі непераможныя[16], закінуўшы на 216 шайбаў болей чым прапусьціўшы[17]. У наступным сэзоне каманда ўсталявала новую ўжо 28-гульнявую непераможную сэрыю[18]. Новая генэрацыя хакеістаў улучала Гі Ляфлёра, Івана Курнуае, Кена Драйдэна, Піта Магоўліча, Жака Лёмэра, П’ера Ляруша, Стыва Шата, Боба Гейні, Сэржа Савара, Гі Ляпуанта і Лары Робінсана. Галоўным трэнэрам у тыя часы быў Скоці Боўман[19].
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле стану на 16 кастрычніка 2025 году
| Брамнікі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 35 | Самюэль Мантэмбо |
1996 | 75 | Якуб Добэш |
2001 | ||
| Абаронцы | |||||||
| 8 | Майк Матэсан |
1994 | 21 | Кайдэн Гулі | 2002 | ||
| 45 | Аляксандар Кар’е |
1996 | 47 | Джэйдэн Страбл |
2001 | ||
| 48 | Лэйн Гатсан |
2004 | 53 | Ноа Добсан |
2000 | ||
| 72 | Арбэр Джэкай |
2001 | |||||
| Нападнікі | |||||||
| 11 | Брэндан Галагер |
1992 | 13 | Коўл Кофілд | 2001 | ||
| 14 | Нік Сузукі |
1999 | 15 | Алекс Ньюгук |
2001 | ||
| 17 | Джош Андэрсан |
1994 | 20 | Юрай Слафкоўскі | 2004 | ||
| 71 | Джэйк Эванз |
1996 | 76 | Зак Болдук |
2003 | ||
| 77 | Кэрбі Дак |
2001 | 90 | Жазэф Вэлено |
2000 | ||
| 91 | Олівэр Капанэн | 2003 | 92 | Патрык Лайнэ |
1998 | ||
| 93 | Іван Дзямідаў |
2005 | |||||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.lapresse.ca/sports/hockey/2022-02-09/poste-d-entraineur-chef/le-canadien-parie-sur-martin-st-louis.php
- ^ https://www.journaldemontreal.com/2022/09/12/nick-suzuki-nouveau-capitaine-du-canadien
- ^ Stanley Cup Champions and Finalists (анг.)
- ^ Jenish 2008. С. 9—13.
- ^ Stubbs, Dave (4.09.2008). «Canadiens toy with game at Olympic Stadium». The Gazette.
- ^ Jenish 2008. С. 10—11.
- ^ «The Strange History of 'O Canada'». The Walrus.
- ^ «Canadian Dictionary of Biography online». Government of Canada Library and Archives.
- ^ «Stanley Cup no. 1». Montreal Canadiens Hockey Club.
- ^ McGourty, John (26.11.2007). «NHL celebrates 90th anniversary today». National Hockey League.
- ^ Jenish 2008. С. 80—85.
- ^ Holzman, Morey; Nieforth, Joseph (2002). «Deceptions and Doublecross: How the NHL Conquered Hockey». Dundurn Press. — С. 330. — ISBN 1-55002-413-2.
- ^ «Legends of Hockey. 1955–60». Hockey Hall of Fame.
- ^ «Via Rail Stanley Cup Dynasties». Hockey Hall of Fame.
- ^ «NHL records for most points and fewest losses still held by 1976–77 Habs». National Hockey League.
- ^ Fachet, Robert (4.04.1977). «Canadiens Bang Upon Capitals, 11-0». Washington Post.
- ^ Campbell, Ken (3.01.2014). «Greatest Teams of All-Time: 1976-77 Montreal Canadiens». The Hockey News.
- ^ «Blackhawks’ streak ends at 24 with loss to Avalanche». National Hockey League.
- ^ «The Bowman Effect». National Hockey League.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Jenish, D’Arcy The Montreal Canadiens: 100 Years of Glory. — Anchor Canada, 2008. — ISBN 978-0-385-66325-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс ·
Юта Мамат
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз
| ||||||||||||||||||||||||||||||||