Есэ Пульюярві
| Есэ Пульюярві | ||
|---|---|---|
| Рост | 192 см[1] | |
| Вага | 92 кг | |
| Пазыцыя | скрайні нападнік, нападнік | |
| Кідок/Ловы | правы[d] | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 7 траўня 1998[2] (28 гадоў) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Клюб | Жэнэва-Сэрвэт | |
| Выступаў за | ||
| Драфт НХЛ | 4, 2016 Эдмантан Ойлерз | |
| Гульнявая кар’ера | 2014 — цяпер | |
Е́сэ Пульюя́рві (па-фінску: Jesse Puljujärvi; нар. 7 траўня 1998 году) — фінскі хакеіст, правы нападнік швайцарскага клюбу «Жэнэва-Сэрвэт». У 2016 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Эдмантан Ойлерз» у першым раўндзе пад чацьвертым нумарам.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У юнацтве спаборнічаў у Торніё і Оўлу. У 2014 году распачаў прафэсійную кар’еру па ўхваленьні ўгоды з клюбам «Кярпят» зь Лійгі. Пасьля выдатнага сэзону 2015—2016 гадоў выправіўся праз акіян, дзе далучыўся да клюбу НХЛ «Эдмантан Ойлерз». Часам абараняў колеры клюбаў з Амэрыканскай хакейнай лігі. У лютым 2019 году атрымаў траўму, якая вымагала хірургічнай апэрацыі[3]. Пасьля вярнуўся ў «Кярпят», дзе ўтварыў эфэктыўную троіцу зь Юхам Ламікам і Мікам Пюёралям[4]. У кастрычніку 2020 году вярнуўся ў «Эдмантан Ойлерз», склаўшы двухгадовы кантракт[5]. На пачатку 2023 году прыяднаўся да «Караліны Гарыкейнз», а па сэзоне далучыўся да «Пітсбург Пінгвінз». Аднак спачатку абараняў колеры фарм-клюбу каманды. Дэбютаваў у складзе «пінгвінаў» 6 лютага 2024 году[6].
10 лютага 2025 году гулец пастанавіў сабе працягнуць кар’еру ў Паўночнай Амэрыцы, склаўшы прафэсійны пробны кантракт з клюбам АХЛ з «Шарлот Чэкерз», філіялам «Флорыды Пэнтэрз»[7]. У хуткасьці таксама падпісаў двухбаковы кантракт на астатнюю частку сэзону з самім клюбам НХЛ. 8 ліпеня 2025 году фін на два гады ўмовіўся з швайцарскім клюбам «Жэнэва-Сэрвэт»[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 https://www.iihf.com/en/events/2024/wm/teams/roster/45150/finland — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ↑ http://www.nhl.com/ice/player.htm?id=8479344
- ↑ «Jesse Puljujärven erikoinen leikkaus herätti huomiota Pohjois-Amerikassa — avasi IS:lle operaation taustaa». MTV Uutiset.
- ↑ «Kultakypärä Juho Lammikko nauttii olostaan Oulussa: „Kaikki varmasti tietää, mikä se tavoite keväällä on“». Oulun Kärpät
- ↑ «Jesse Puljujärvi palaa Edmontoniin! Teki NHL-sopimuksen». Ilta-Sanomat.
- ↑ «Jesse Puljujärvi 2023—2024 Game Log». Hockey-Reference.
- ↑ Checkers sign Jesse Puljujarvi to PTO. Charlotte Checkers (10.02.2025).
- ↑ CONFIRMED: Jesse Puljujärvi Signs Multi-Year Contract in Switzerland. The Hockey News (08.07.2025).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 7 траўня
- Нарадзіліся ў 1998 годзе
- Нарадзіліся ў Швэцыі
- Фінскія хакеісты
- Хакеісты зборнай Фінляндыі
- Хакеісты клюбу «Кярпят» Оўлу
- Хакеісты клюбу «Хокі» Каяані
- Хакеісты клюбу «Эдмантан Ойлерз»
- Хакеісты клюбу «Бэйкерсьфілд Кондарз»
- Хакеісты клюбу «Караліна Гарыкейнз»
- Хакеісты клюбу «Ўілкс-Барэ-Скрэнтан Пінгвінз»
- Хакеісты клюбу «Пітсбург Пінгвінз»
- Хакеісты клюбу «Шарлот Чэкерз»
- Хакеісты клюбу «Флорыда Пантэрз»
- Хакеісты клюбу «Жэнэва-Сэрвэт»