Анагайм Дакс
| Анагайм Дакс | |
| | |
| Дывізіён | Ціхаакіянскі |
|---|---|
| Канфэрэнцыя | Заходняя |
| Краіна | ЗША |
| Горад | Анагайм, Каліфорнія |
| Заснаваны | 1993 |
| Стадыён | Honda Center |
| Колеры |
чорны, залаты, аранжавы і белы |
| Гісторыя |
Майці Дакс оф Анагайм 1993—2006 Анагайм Дакс 2006 — цяпер |
| Галоўны трэнэр | |
| Афіцыйны сайт | ducks.nhl.com (анг.) |
Анагайм Дакс (па-ангельску: Anaheim Ducks) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Анагайм, штат Каліфорнія, ЗША. Спаборнічае ў Ціхаакіянскім дывізіёне Заходняй канфэрэнцыі, а свае хатнія матчы ладзіць у Хонда-Сэнтэр. Клюб быў закладзены ў 1993 годзе кампаніяй Walt Disney. Першапачатковая назва «Майці Дакс оф Анагайм» адсылала да фільму 1992 году «Магутныя качкі». У 2005 годзе Дыснэй прадала франшызу Гэнры і Сьюзэн Самуэлі, якія разам з генэральным дырэктарам Браянам Бэркам скарацілі назву каманды да «Анагайм Дакс» з сэзону 2006—2007 гадоў. Адразу пасьля гэтага анагаймцы здабылі Кубак Стэнлі
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюб «Майці Дакс оф Анагайм» быў закладзены ў 1993 годзе кампаніяй Walt Disney. Франшыза была атрыманая ад НХЛ у сьнежні 1992 году, у той жа час як Маямі атрымаў права на будаваньне ўласнай камандай, якой стала «Флорыда Пантэрз». Палова ад ўступнага ўнёску, які агулам складаў 50 мільёнаў даляраў, была сплачаная Дыснэем беспасярэдне «Лос-Анджэлес Кінгс», каб падзяліць між сабой мэдыйны рынак у Лос-Анджэлесе[2]. 1 сакавіка 1993 году была пабудаваная новая Анагайм-Арэна, якая наўпрост паўстала недалёка ад Дыснэйлэнду. Назва каманды была натхнёная фільмам Дыснэю 1992 году «Магутныя качкі», які распавядаў пра барацьбу моладзевай хакейнай камандай, якая пры дапамозе новага трэнэра стала чэмпіёнамі[3].
Колішні кіраўнік арэны ў Філадэлфіі Тоні Таварэс быў абраны першым прэзыдэнтам каманды[3], а Джэк Фэрэйра, якія раней дапамог стварыць «Сан-Хасэ Шаркс» быў празначаны генэральным дырэктарам «Майці Дакс»[4]. Галоўным трэнэрам жа стаў Рон Ўілсан[5]. Як і раней, наваствораныя клюбы правялі драфт пашырэньня ў 1993 годзе, каб набыць хакеістаў у свой склад. У першую чаргу каманда ўмацавала абарончыя пазыцыі, склаўшы дамовы з брамнікамі Гі Эбэрам і Гленам Гілі. Наступнымі на драфце былі абраны Аляксей Касатонаў і Стывэн Кінг[6]. Таксама анагаймцы выбарлі Пола Карыю, які пачаў гуляць толькі ў 1994 годзе, але на цягам многіх гадоў быў галоўнай зоркай клюбу[7]. У выніку клюб меў самую нізкую заработную плату ў НХЛ, якая агулам складала толькі 7,9 млн даляраў[8].
Ачолены капітанам Троем Лоўні, «Анагайм» фінішаваў дзявятым у сваёй канфэрэнцыі, ня трапіўшы ў плэй-оф Кубка Стэнлі. Тым ня менш, у 27 з 41 хатняй гульне ўсе квіткі на матч былі выкупленыя. Пры гэтым зь іх аншляг быў на апошніх 25 матчаў на хатняй арэне. Каманда, такім чынам, хутка набыла папулярнасьць. У наступным скарочаным сэзоне 1994—1995 гадоў за каманду дэбютаваў Пол Карыя, які зьявіўся на коўзанкі ў 47 з 48 матчаў дружыны, зарабіўшы 39 (18+21) пунктаў.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле стану на 31 студзеня 2026 году
| Брамнікі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Лукаш Достал |
2000 | 33 | Віле Хуса |
1995 | ||
| 34 | Пэтар Мразэк |
1992 | |||||
| Абаронцы | |||||||
| 2 | Джэксан Лакомб |
2001 | 7 | Радка Гудас | 1990 | ||
| 14 | Дру Гэлесан |
2001 | 51 | Олен Зэлўэгер |
2003 | ||
| 65 | Джэйкаб Труба | 1994 | 74 | Ен Мур |
2002 | ||
| 98 | Павал Мінцюкоў |
2003 | |||||
| Нападнікі | |||||||
| 12 | Сэм Каланджэла |
2001 | 13 | Мікіта Несьцярэнка |
2001 | ||
| 16 | Раян Строўм |
1993 | 17 | Аляксандар Кіларн |
1989 | ||
| 19 | Трой Тэры |
1997 | 20 | Крыс Крайдэр | 1991 | ||
| 23 | Мэйсан Мактэвіш |
2003 | 24 | Джэнсэн Гаркінз |
1997 | ||
| 25 | Раян Пэйлінг |
1999 | 28 | Жафры Віль |
1997 | ||
| 42 | Тым Ўош |
2001 | 44 | Рос Джонстан |
1994 | ||
| 45 | Бэкет Сэнэке |
2006 | 61 | Катэр Гат’е |
2004 | ||
| 64 | Мікаэль Гранлунд |
1992 | 77 | Фрэнк Ватрана |
1994 | ||
| 91 | Лео Карльсан |
2004 | |||||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://nuhuskies.com/news/2023/6/6/mens-ice-hockey-greg-cronin-named-anaheim-ducks-head-coach.aspx
- ↑ «NHL expands to Miami and Anaheim in entertaining twist». The Washington Post.
- 1 2 «Disney Hopes 'Ducks' Make a Splash in O.C.». Los Angeles Times.
- ↑ Norwood, Robyn (21.10.2004). «Mighty Ducks Hire Ferreira as General Manager». Los Angeles Times.
- ↑ «Mighty Ducks fire Ron Wilson as coach». Canoe.
- ↑ Norwood, Robyn (30.05.1991). «Ducks Are Already Defensive: Hockey: Goalies Hebert and Healy are first players taken by Anaheim in expansion draft». Los Angeles Times.
- ↑ «Former NHL player Paul Kariya announces retirement after post-concussion symptoms». ESPN.
- ↑ Penner, Mike (2.01.1994). «1993: The Year in Review. The Mighty Ducks Steal the Show : Ducks: Diamond in a Rough Year». Los Angeles Times.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс ·
Юта Мамат
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз